1

Тэма: Чырвоны агат / У. Караткевіч / 1973 / Беларусьфільм / TVRip

http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/agat.jpg

год: 1973
жанр: Навела-кароткаметражка па сцэнару Ўладзіміра Караткевіча
сцэнар: Уладзімір Караткевіч
галоўны аператар: Юры Марухін
пастаноўка: Аляксандра Пологава
рэжысэр: Л. Чіжэўская
у ралях: Людміла Дятко, Ігар Мірутка, Валер Варонін, Ян Грантінь, Рэгіна Бакусава
краіна: Беларусь
мова: расейская
працягласьць: 00:23:50
фармат: avi
памер: 809MB (848.419.464 байтаў)
якасьць: TVRip
Video:  DivX 5 720x576 25.00fps
Audio: PCM 44100Hz stereo 1411Kbps 

пра фільм:
Пасля расправы з фільмам "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" ўваход на "Беларусьфільм" для Караткевіча быў наглуха забіты дошкамі з цвікамі-соткамі. Толькі праз шэсць гадоў сцэнарная калегія рызыкне разгледзець сцэнарый кароткаметражкі "Чырвоны агат". Малады рэжысёр Аляксандр Полагаў здымаў навелу амаль пад пастаянным наглядам Валодзі, які выязджаў на поўдзень, дзе адбываліся здымкі і кансультаваў увесь працэс.

Сюжэт не складаны, але выснову з яго Караткевіч робіць глыбокую. Дзяўчынка з адпачыванцаў, каб выратаваць свайго хворага дзеда, выпраўляецца да мора ў пошуках чырвонага агату. Таго самага, які, паводле аповедаў мясцовых жыхароў, дапамагае хворым. Пераадольваючы мноства перашкод, яна здабывае агат. І ўсё. Але стваральнікі фільма паказваюць не гераізм дзяўчынкі, а фарміраванне яе характару. І глядач верыць, што менавіта яна стане чалавекам, здольным ахвяраваць сабой дзеля выратавання іншых. Яна заўсёды будзе шукаць і знаходзіць той самы "агат".

Навела "Чырвоны агат" дала назву ўсяму кінаальманаху. А самым перспектыўным сталася тое, што здымаў яе аператар Юрый Марухін. Тут яны не толькі пасябравалі з Караткевічам, але і знайшлі адзін у адным роднасныя душы.

Шмат пазней, калі Марухін будзе здымаць фільмы як рэжысёр, ён назаўсёды захавае ўлюбёнасць у літаратуру Караткевіча. Таго ўжо не будзе сярод нас, а Марухін раз за разам, год за годам будзе "прабіваць" пастаноўку напісаных Валодзем сцэнарыяў.


http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=1359
http://community.livejournal.com/karatk … 19053.html

Здымкі экрана Паказаць
http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/agatt.jpg

[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

Прычэпкі допісу

Cyrvony.Agat.Karatkevicz.Belarusfilm.1973.avi.torrent 16.2 кБ, 119 спампоўванняў з 2010-03-07 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Чырвоны агат / У. Караткевіч / 1973 / Беларусьфільм / TVRip

пампаваў яшчэ на старым торэнт.бай, дык гук жудасны - за трэскам нічога не чутно(

3

Працяг: Чырвоны агат / У. Караткевіч / 1973 / Беларусьфільм / TVRip

у мяне з гукам усе  выдатна

4

Працяг: Чырвоны агат / У. Караткевіч / 1973 / Беларусьфільм / TVRip

Устаньце на раздачу!  hmm