Калі ласачка, людцы, станьце на раздачу! 32,9% і гамон, ні туды, ні сюды....

цяпер наогул гэты сэрвіс  bayimg.com  недаступны:((((

дзякуй за дапамогу, але я не упэўнена, што атрымалася, бо не паказвае малюнак:(
яшчэ на тым сэрверы, што мне параілі, калі даеш адрас з  jpg  , то нічога не адчыняецца, а калі той, што даў сам сэрвер, а там няма ніякага  jpg , а толькі набор літар, то адчыняецца малюнак.
прашу прабачыць мне маю непадрыхтаванасць і мае пытанні, але ж я раблю гэта першы раз

http://sharepix.ru/thmb/441w1ukyeinxao1q9hasutmeum5l8a82114/image821146r.jpeg

Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай : для мал. і сярэд. шк. Узросту / У.Бутрамееў ; маст. М. Рыжы. — 4-е выд. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2005. — 128 с. : іл.

Кніга У.Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі.

Кніга багата ілюстравана.

фармат файла: .pdf
памер файла: 58,6 МБ

Растлумачце, калі ласка, як прычапіць малюнак кнігі, напрыклад, якую хочаш раздаць?

Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Дата выхаду: 1990
Памер: 1.2 Мб
Тып файла:    .doc

Сканаваны, распазнаны.

ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч

[псеўданімы: М.Асіповіч; Сяргей Івановіч; С.Каршун; Парамон Паромскі; 12(24).9.1913, мяст. Нобель Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна — 11.12.2002, Мінск], паэт, празаік, перакладчык. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у Глуск на Магілёўшчыне. Першы верш апублікаваны ў 1926. У 1931—32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. «Чырвоная змена». У 1935 скончыў МВПІ (газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага ф-та). Працаваў на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946—49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1947 з Г. знята судзімасць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Новасібірскую вобл. 19.10.1955 рэабілітаваны. З 1956 у Мінску. У 1957—73 працаваў у час. «Бярозка», «Вясёлка»; літкансультантам СП БССР. У 1973—74 адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП Беларусі з 1956. У 1958 выйшаў у свет першы зборнік вершаў «Дзень нараджэння». Інсцэніроўкі аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены тэатрамі імя Я.Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора і інш. Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991). З 1974 на пенсіі.

Асобнае месца ў творчасці С. Грахоўскага займаюць дакументальна-мемуарныя творы, прысвечаныя асэнсаванню трагічнага мінулага. Гэта аповесці "Зона маўчання", "З воўчым білетам", "Такія сінія снягі", паэма "Балючая памяць", кніга паэзіі "Споведзь". У іх узнаўляюцца карціны, эпізоды, дэталі нечалавечага лагернага жыцця, якое растаптала маладосць і сілы, але не змагло вынішчыць памяць, веру, надзею. Пісьменнік у падрабязнасцях апісвае ўмовы лагернага быту і непасільнай рабскай працы, жыццё ў ачапленні лагерных дратоў, аўчарак і вартавых, атмасферу чалавечых адносін. Ён расказвае пра трагічны лёс без віны вінаватых "ворагаў народа" Сяргея Дарожнага, Уладзіміра Мяжэвіча, Юрыя Такарчука, Васіля Шашалевіча, Ізота Цымбалюка, Іосіфа Коўтуна і іншых людзей, якія ўзняліся над суцэльным страхам і подласцю, не заплямілі свайго сумлення. Разам з тым пісьменнік, як сведка тых падзей, даносіць праўду і пра тых, хто зрабіўся ўдзельнікам крывавых злачынстваў (следчых, суддзяў, канвойных, розных бюракратаў і чыноўнікаў). Безумоўна, яны не могуць мець ні даравання, ні апраўдання. Але С. Грахоўскі ў гэтых творах не абмяжоўваецца толькі канстатацыяй фактаў. Ён уздымае пытанне безабароннасці чалавека перад дзяржаўным беззаконнем, спрабуе выкрыць яго прычыны, даследуе дыялектыку дабра і зла. Творы вызначаюцца не толькі болем ад незагоеных ран, але і чалавечым клопатам за родную зямлю, за лёс новых пакаленняў, за заўтрашні дзень.

парайце, калі ласка, як гэты торрент файл одкрываць? я націскаю на яго, одчыняецца новае вакно і нічога болей, колькі ні чакай. раней хоць была спасылка на статыстыку трэкера, я адтуль пампавала...

8

(19 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

дык можа хто параіць, дзе тут што можна знайсці на гэтым трэкеры? якія тут наогул фільмы есць на роднай мове і іх нават можна спампаваць?

9

(19 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

и нічога ен не працуе:( наогул