1.226

(71 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Якасьць амаль ня будзе згублена. Xvid(avi) значна лепш сьціскае відэа, чым MPEG-2(DVD). А памер значна меньшы будзе.
Я ня ведаю людзей, якія могуць адрозьніць зыходны DVD ад добрага avi.

1.227

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Ну, кажуць на беларускай. Насамрэч, калі ёсьць дастаткова рэсурсаў, перакласьці фільм не вялікая праблема. Хутчэй за ўсё, будуць перакладаць толькі польскі тэкст, а расейскі пакінуць. А калі яны наплююць на якасьць перакладу(а хутчэй за ўсё так і будзе) - так там працы наогул на адзін дзень.

1.228

(71 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

mash-by-mash напісаў:

megaafigennae спадарства,
а што рабіць у такіх выпадках як піша vandrouny ?

Тут няма сэнсу выкладваць усе 3 гіга. Трэба зрабіць .avi з гэтага DVD(1/6DVD=~700мб ці 1/3DVD=~1400), і рабіць раздачу ўжо гэтага avi.

Для тых, хто ніколі гэта не рабіў, самы просты і даволі прыстойны софт - AutoGordianKnot пад win. Для лінукса - mencoder.

1.229

(71 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

dzidzitop, я думаю тут крыху іншы выпадак. Размова ідзе пра тое, каб перапісаць(не праз торэнт) і потым далучыцца да раздачы.

Насамрэч, усё даволі проста. Калі маеш фільм, які нехта раздае, і файлы аднолькавыя, можна проста пачаць пампаваньне, і як каталёг, дзе захоўваць фільм, даць каталёг дзе той фільм ужо існуе. І пачнецца раздача адразу.

1.230

(71 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Спадарства, а ци )сьць у кага белсатащски варыянт "Тутэйшых" ?

1.231

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

http://www.svaboda.org/content/article/2015811.html

Фільм “Катынь” пакажуць 18 красавіка

Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі праграмаў Першага каналу беларускага тэлебачаньня.

Сёньня ў праграму былі ўнесены адпаведныя зьмены, і паказ фільму чакаецца ў нядзелю а 15:40.

Зьмены ўнесеныя ў зьвязку з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы, які загінуў у авіякатастрофе.

Раней паведамлялася, што гэты ж фільм пакажуць позна ўвечары 23 красавіка. У дырэкцыі праграмаў не выключаюць, што 23-га паказ фільму паўтораць.

1.232

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Карацей, спадарства, хто мае магчымасьць - пішыце  абявязкова wink Потым будзем думаць як дадаць дарожку ў фільм. Калі пераклад будзе варты, бо можа атрымацца так, што лепш ўжо без таго перакладу глядзець.

1.233

(24 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

"Белтэлерадыёкампанія пераклала «Катынь» на беларускую мову http://nn.by/index.php?c=ar&i=37354

Знакаміты фільм польскага рэжысёра Анджэя Вайды будзе паказаны ў пятніцу, 23 красавіка. Пачатак апоўначы — 00:00. Доўжыцца фільм будзе 1 гадзіну 55 хвілін."

Хто дадасьць беларускую дарожку ? wink

Дзякуй, добрая ідэя. Але, нажаль, няма тэхнічнай інфармацыі, як у mpc ці smplayer.

http://pics.livejournal.com/pampounia/pic/0000p9d8.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:00

Пра фільм: Чаму і надалей мы ня ведаем: хто, калі і каго расстрэльваў у Курапатах? Знайсьці праўду – наш сьвяты абавязак. Аднак ці зможам мы яе знайсьці? Не адзін год працавала дзяржаўная камісія. Але вынікі і высновы камісіі інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму. Чаму апошні рапарт засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес?..

Мова: беларуская

Памер: 260mb
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, ~1066 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты

http://bayimg.com/image/balcgaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:40+00:29:41

Рэжысэр: Сяргей Ісакаў

Пра фільм: Першы ў гісторыі дакументальны фільм пра Станіслава Булак-Балаховіча – першага генерала Беларускай Народнай Рэспублікі і генерала польскага войска. За часам ягонага жыцця, як і пасля трагічнай смерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, іншыя – пакутнікам і героем.

Вайсковую кар’еру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас І сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння аказаўся на баку «чырвоных». А потым са сваім палком перайшоў да «белых». Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 г. наладзіў стасункі з урадам БНР і папрасіў прыняць яго «на беларускую службу». На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваймі беларускімі аддзеламі Булак-Балаховіч прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 г. Пасля заключэння замірэння паміж Польшчаю і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-расейскую мяжу на Палессі ды здабыў Мазыр, дзе абвесціў сябе «начальнікам беларускай дзяржавы». Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнераў інтэрнавалі.

У 1939 г. генерал ізноў апрануў мундзір і другі раз у сваёй кар’еры вайскоўца бараніў Варшаву, гэтым разам – ад гітлераўскай навалы. Паводле афіцыйнай версіі, яго застрэлілі гестапаўцы ў акупаванай польскай сталіцы ў траўні 1940 г.

Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказу на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, – наш супольны герой.

Мова: беларуская

Памер: 346mb+348mb
Відэа: Xvid, 704x576, 25 fps, ~1340 kbps, ~1500 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты 1
снапшоты 2

1.237

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:36:29

Рэжысэр: Валер Мазынскі

Пра фільм: дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага – удзельніка й арганізатара антысавецкага супраціву на Мядзельшчыне пасьля Другой усясьветнай вайны

Мова: беларуская

Памер: 320mb
Відэа: H.264, 720x576, 25 fps, ~1000kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~224 kbps

снапшоты

1.238

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://bayimg.com/image/oalbcaaco.jpg

Краіна: Італія
Жанар: гістарычны, прыгоды
Працягласьць: 02:04:55

Рэжысэр: Джавані Пастронэ / Giovanni Pastrone

Ролі выконваюць: Lydia Quaranta (Cabiria), Umberto Mozzato (Fulvio Axilla), Bartolomeo Pagano (Maciste), Italia Almirante Manzini (Sofonisba), Teresa Marangoni (Croessa),  Alexandre Bernard (Siface), Vitale De Stefano (Massinissa),  Raffaele Di Napoli (Bodastoret), і інш.

Пра фільм: Легендарны эпік, адзін з першых, калі ня самы першы блёкбастэр, які і сёньня зьдзіўляе сваймі кінематаграфічнымі знаходкамі.
Створаны рэжысэрам Джавані Пастронэ паводле сцэнару знакамітага Габрыэле Д'Анунцыё, чыё імя  было скарыстана маладым рэжысэрам у якасьці лякаматыву для прасоўваньня фільму.
Сюжэт разгортваецца на тле падзей Другой Пунічнай вайны, і ўтрымлівае вывяржэньне вулкану, выкраданьне галоўнай гераіні (у дзіцячым узросьце) фінікійскімі піратамі, продаж яе на нявольніцкім рынку жрацу Малоха, цудоўнае выратаваньне з вогненнай пашчы статуі-ахвярніка, а  таксама - змаганьні, змовы, пляненьні і ўцёкі, гераізм, здрады, сьмяротныя небясьпекі і, вядома ж, каханьне...

Пасля вывяржэння вулкану дзяўчынка Кабірыя ("народжаная ў агні") разам са сваёй карміцелькай была захоплена карфагенскімі піратамі. На рынку рабоў іх набыў вярхоўны жрэц Ваала для ахвярапрыношання. Карміцелька паспявае папярэдзіць рымскага патрыцыя Фульвіуса Аксілу, які разам са сваім верным рабом асілкам Мачыстэ вызваляе дзяўчынку. Пакуль Ганібал пераходзіць Альпы, Кабірыю забірае царэўна Сафанізба, а Мачыстэ пакутуе ў карфагенскім палоне...

КАБІРЫЯ была не першай, але найбольш знакамітай гістарычнай стужкай эпохі нямога кіно. Фільм каштаваў вельмі значныя грошы  - 1 250 000 лір.
Падчас здымак спатрэбілася руплівая пабудова гістарычных дэкарацый для масавых сцэн у Храме, а таксама ўдзел тысяч статыстаў. Гэтая гістарычная меладрама была выканана ў духу маладога італійскага экспансіянізму, але ўтрымлівала і першыя элементы рэалізму. Сцэнар быў напісаны вядомым і таленавітым літаратарам Габрыэле Д'Анунцыё, што яшчэ больш прыцягнула ўвагу публікі.

Прэм'ера адбылася 18 красавіка 1914 года ў Рыме з арыгінальным музычным суправаджэннем ("Сімфонія агню"). Затым фільм прадэманстравалі ў Амерыцы, Францыі, Японіі і г.д. КАБІРЫЮ паўсюль будзе  суправаджаць гучны поспех.

Асаблівую цікавасць стужцы надае ўдзел  знакамітай дзівы (Італіа Манзіні) і сапраўднага грузчыка Барталамэа Пагано, першага Мачыстэ ў гісторыі кіно.
КАБІРЫЯ моцна паўплывала на сусветны кінематограф: амерыканскі ("Неталерантнасць", "Бэн-Гур"), нямецкі ("Метропаліс") і французскі ("Напалеон").
Цалкам адноўленая і нармалізаваная версія.

Спэцэфэкты для гэтага фільму выкананы Сэгунда Дэ Шамонам.
Працягласьць карціны на прэм'ерным показе ў 1914 г. складала 185 хв. Фільм быў рэстаўраваны і нармалізаваны ў 1990 г.
Арыгінальныя італьянскія інтэртытры прафэсійна перакладзеныя на беларускую мову ў манэры, максымальна набліжанай да стылю Габрыэле Д'Анунцыё.

Мова:  беларускія інтэртытры

Памер: 718mb
Відэа: Xvid, 720x480, 29.97 fps, ~693 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~96 kbps

снапшоты

http://img3.immage.de/19102a1untitled1.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакументальны
Працягласьць: 00:22:44

Рэжысэр: Віктар Аслюк

Пра фільм: У селі, де живуть одні старі, зростає тільки одна дитина та залишився тільки один колодязь.

Приз за кращий короткометражний док. фільм ( Єкатеринбург, Росія, 2003)
Спеціальна згадка журі МКФ (Лейпциг, Німеччина, 2003)
Приз екуменічного журі МКФ (Лейпциг, Німеччина, 2003)
Перший приз МAREMETRAGGIO (Трієст, Італія, 2004)
Гран-прі (Драма, Греція, 2004)
Спеціальний приз журі (Huesco, Іспанія, 2004)
Приз за кращий короткометражний фільм Cinema du Reel (Париж, Франція, 2004)
Приз кінокритики (Драма, Греція, 2004)
Приз за кращий документальний відеофільм (Порто, Португалія, 2005)
INPUT 2004 Барселона, Іспанія 2004
Диплом журі Тампере, Фінляндія 2004

Мова: беларуская

Памер: 229mb
Відэа: Xvid, 592x432, 25 fps, ~1295 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~104 kbps

http://img4.immage.de/1910015cthumbs20091019140035.jpg

http://img683.{imageshack}.us/img683/9641/nalbaaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: мастацкі фільм па кнізе Васіля Быкава
Працягласьць: 01:13:16

Рэжысэр: Рычард Віктараў

Ролі выконваюць: Станіслаў Любшын - Пазьняк, Георгі Жжонаў - Жоўтых, Надзея Семянцова - Люся, Ігар Камароў, Юры Дубровін - Крывёнак, Леанід Давдаў-Субач, Уладзімер Пракоф'еў, Яўген Гвозьдзеў

Пра фільм: Вялікая Айчынная вайна на Беларусі. Артылерыйскі разьлік трое сутак адрэзаны ад сваіх. Лёс зьвёў у адным акопе розных людзей, якім трэба адбіць першую танкавую атаку фашыстаў. У цяжкія часіны і сьмяротнай небясьпецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары...
Першая экранізацыя твораў Быкава. Васіль Быкаў атрымаў Дыплём кінафэстывалю Прыбалтыйскіх рэспбулік, Беларусі і Малдавіі за сцэнар да фільму ў 1964 годзе.

Мова: расейская

Памер: 698mb
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, ~1151 kbps
Аўдыё: 44.1 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://img72.{imageshack}.us/img72/8494/nalbbaaco.jpg

http://bayimg.com/image/malbbaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:31:15

Рэжысэр: Сяргей Ісакаў

Пра фільм: Дакумэнтальны фільм, прысьвечаны гісторыі Слуцкага збройнага чыну (1920)

Мова: беларуская

Памер: 249mb
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, ~969 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~125 kbps

снапшоты

1.242

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Працягласьць: 00:53:38

Пра фільм: Фільм паказвае падзеі выбарчай кампаніі  2006 году пададзены вачыма беларускай моладзі, навучэнцаў гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Мова: беларуская

Памер: 257mb
Відэа: Xvid, 320x240, 25 fps, ~511kbps
Аўдыё: 44.1 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты

http://bayimg.com/image/galbpaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:35

Пра фільм: Часам прыродныя анамаліі ды кліматычныя зьмены былі прычынамі неўраджаю. Пад час голаду беларусы харчаваліся жалудамі, шчаўем і карою дрэваў. Але галоўнаю страваю галодных гадоў была лебяда. Менавіта гэтая расьліна сталася сымбалям голаду. У 1932, 1933, а таксама 1934 гадах надвор’е спрыяла ўраджаю. Але вясною 1934-га грамадзяне БССР наеліся лебяды, а некалькі дзесяткаў тысяч беларусаў не перажылі красавіка. Што здарылася тады, на пачатку 1930-х гадоў? Чаму ў сельскагаспадарчай краіне голад забіў тысячы людзей, а тыя, хто перажыў лебядовыя гады, лічылі гэта за шчасьце?

Мова: беларуская

Памер: 250mb
Відэа: Xvid, 576x320, 25 fps, ~1008kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps

снапшоты

http://img600.{imageshack}.us/img600/1826/12411.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: Філязофска-гістарычны гатычны дэтэктыў-прыпавесьць паводле аднайменнага раману Ўладзімера Караткевіча
Працягласьць: 01:45:07

Рэжысэр: Валер Рубінчык

Ролі выконваюць: Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альбэрт Філозаў, Раман Філіпаў, Барыс Хмяльніцкі, Валянціна Шэндрыкава, Аляксандар Харытонаў, Ігар Клас, Уладзімер Фёдараў, Марыя Капніст

Пра фільм: Гран-пры на І МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў “Містыфэст” ў Католіку (Італія, 1980). Адмысловы прыз журы “за лепшую другаплянную жаночую ролю” В.Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980). Адмысловы прыз журы ІV МКФ у Манрэалі (Канада, 1980). Дыплём на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесту (Італія, 1981). Дыплём фільму на МКФ “Фільмэкс” у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981). Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў у Брусэлі (Бэльгія, 1983)

Для даведніка Фільмы жахаў. Энцыкляпэдыя самага страшнага:

Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя малады этнограф Андрэй Беларэцкі (Барыс Плотнікаў) прыяжджае ў стары палац, што ў Балотных Ялінах. Гаспадыня палацу (Алена Дзімітрава) – апошняя з роду Яноўскіх, над якім вісіць праклён “дзікага паляваньня караля Стаха”. Але прывіды зь мінулага маюць плоць і кроў…

Экранізацыя знакавага раману Ўладзімера Караткевіча выклікала папрокі гісторыкаў і незадавальненьне самога аўтара (які на карціне быў сцэнарыстам). Рэжысэр Валер Рубінчык стварыў самастойную, адстароненую мэлянхалічную прыпавесьць.

Туманы, дажджы, падмарожаная гразь багны (знойдзеная на вайсковым палігоне!), халодна-сінія калідоры палацу, кроў ахвяры на сьнезе – абсалютная візуальная дасканаласьць (апэратарка Логінава, мастак Чартовіч) і тапаграфія соннай душы. А слынная сцэна дзікага паляваньня зьнятая са зьменаю колераў і ў рапідзе – каб перадаць вязкі кашмар перасьледу.

Самыя “караткевічаўскія” кадры ў рамане адсутнічаюць і прыдуманы рэжысэрам: падае ссохлае дрэва, паляваньне забівае батлейнікаў, вар’ятка Кульша (Шэндрыкава) апранае старажытныя шаты. І нат сцэна закопваньня аголенай Яноўскай у пух (здымкі 1979 году!) – няпраўда з гледзішча сюжэту і этнаграфіі – працуе на містыка-філязофскую атмасфэру стужкі.

Ахвяраю гэтай атмасфэры стаецца дэтэктыўная дынаміка: героі ня столькі кантактуюць паміж сабою, колькі заглыблены ў летаргію – слухаюць страхі свайго сэрца й занураюцца ў трывожную музыку (пранізьліва-гулкі шэдэўр Яўгена Глебава).

Вытокі фільму не ў літаратуры і не ў гісторыі.

Страшныя маскі прывідаў – гэта Еранім Босх; сутоньні палацу – Роджэр Корман (хаця здымачная група ніводнай стужкі амэрыканскага караля B-movie ня бачыла; для абавязковага прагляду былі – забароненыя ў СССР Хічкок і Палянскі).

А маркотлівае надвор’е, поўнае тугі страхаў, мог бы зьняць Фэдэрыка Фэліні, нарадзіся ён у Беларусі.

Мова: расейская

Памер: 1599mb
Відэа: Xvid, 688x512, 25 fps, ~1925kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~192 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://img854.{imageshack}.us/img854/1070/galbhaaco.jpg

1.245

(17 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img823.{imageshack}.us/img823/3856/ye6f4a42f.jpg

Краіна: ЗША
Жанар: мастацкі фільм, крымінальны баявік
Працягласьць: 01:36:35

Рэжысэр: Рычард Донэр (Richard Donner)

Ролі выконваюць: Брус Ўіліс (Bruce Willis), Мос Дэф (Mos Def), Дэвід Морс (David Morse)

Пра фільм: Паліцыянт (Брус Уіліс) мае простае, на першы погляд, заданьне – даставіць зьняволенага зь паліцэйскага пастарунку ў суд. Дарога займае ўсяго 16 кварталаў. Аднак, па дарозе высьвятляецца, што злачынец мае пасьведчыць супраць паліцыянтаў, а тыя гэтага зусім не жадаюць. Заданьне раптам вельмі ўскладняецца...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1343MB (1408508496 bytes)
Відэа: Xvid 720x304 25.00fps 1659kbps
Аўдыё:  Dolby AC3 48000Hz stereo 256Kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Здымкі экрана Паказаць
http://img846.{imageshack}.us/img846/4240/mamacaach.jpg

http://tracker.baravik.org:6969/file?in … 0CrX%0A%06

1.247

(1 адказаў, апублікавана ў Кнігі)

http://bayimg.com/image/aalbjaaco.jpg

Выдавецтва: Логвінаў, Мінск
Дата выхаду: 2007
Мова: беларуская

Памер: 30mb

1.248

(2 адказаў, апублікавана ў Кнігі)

http://bayimg.com/image/aalbiaaco.jpg

Выдавецтва: Конрос-інформ, СПб
Дата выхаду: 2007
Мова: расейская

Памер: 15mb

http://img35.{imageshack}.us/img35/1457/oalafaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Год: 1967 (адноўлены ў 1989)
Жанар: Экранізацыя славутага аднайменнага твора Ўладзіміра Караткевіча з удзелам аўтара
Працягласьць: 01:22:11

Рэжысэры: Уладзімір Бычкоў, Сяргей Скварцоў

Ролі выконваюць: Леў Дураў, Ілля Рутбэрг, Леў Круглы, Аляксей Смірноў, Павал Кармунін, Любоў Румянцава, Вячэслаў Броўкін, Данатас Баныёніс і інш.

Пра фільм: Экранізацыя твора Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гароднi". Расейская версыя фільму вядома пад назвай "Житие и вознесение Юрася Братчика".

У гэтага фільма нялёгкі лёс. Яму давялося адчуць ня сябе бязлітасныя нажніцы, якія выразалі з жывога цела "крамолу". Ён быў асуджаны і 22 гады праляжаў на паліцы да 1989 года. Але яго копію закупіў Ватыкан.

Ён перажыў смерць свайго аўтара - незабыўнага Ўладзіміра Караткевіча.

.......

У старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў акцёр-сатырык Юрась Братчык з'яўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд.

Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў - "апосталаў" арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзенні і выводзяць да народа.

Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў.

Збегшы ад кардынала, Юрась з сябрамі хаваецца ў жаночым манастыры. З дапамогай народа яны разбіваюць і татараў, і войска кардынала.

Пра фільм у перадачы "Обратный отсчёт"

Мова: беларуская

Памер: 1.36GiB
Відэа: DivX 5, 720x320, 25 fps, 2201kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3, 160 kbps

1.250

(6 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))

Не, гэта не толькі агучка. А якасьць - сапраўды дрэнная - 212x158 - на снапшоце - зыходныя памеры.
Якое было. У гэтым фільме самае цікавае - гук. Наўрацьці мае сэнс рабіць 750mb, як на http://www.torrent.by/topic/71/