http://img.interia.pl/rozrywka/film/F3cea1c3a49401.jpg
Краіна: Польшча

Рэжысэр: Тэрэса Катлярчык (Teresa Kotlarczyk)

У ролях: Данута Стэнка (Danutra Stenka), Збіґнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski), Ёанна Ежэўска (Joanna Jeżewska).

Пра фільм: Аўтарка казак, жонка хірурга і маці траіх дзяцей – Аліцыя спалучае ў сабе ўсе гэтыя ролі, але пачуваецца расчараванаю і нешчасліваю. Неспадзявана яна гіне ў аўтамабільнай аварыі і трапляе на той свет, дзе сустракае школьную сяброўку ды іншых дзіўных асобаў. Тым часам ейная сям’я мусіць навучыцца жыць па-новаму, без Аліцыі.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 819MiB
Відэа: Xvid, 640x400, 25 fps, 1469kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 160 kbps

http://i67.tinypic.com/29y5944.jpg

Краіна: Паўднёвая Карэя
Жанар: камэдыйная мэлядрама

Пра фільм: «Калі ў вас выдаўся няўдалы дзень, то лепш проста пайсці дадому, а не спрабаваць сапсаваць яго яшчэ больш»

Для школьніцы Кан Ха Ён выдаўся няўдалы дзень - яе кідае хлопец і з-за свайго гневу яна апынаецца ў кур'ёзнай сітуацыі : пнуўшы пустую банку Ха Ён трапляе ў Ан Хён Чжуна, з-за чаго ён ўразаецца дарагім аўтамабілем у сцяну. З-за адсутнасці ў Ха Ён грошай для пакрыцця шкоды Хён Чжун прапануе дамову: 100 дзён дапамагаць яму ў выкананні ўсіх пажаданняў.

Мова: беларуская(субтытры)

Памер: 693 MiB
Працягласьць: 01:35:55.005
Відэа : MPEG-4 Visual ASP, 576x320, 23.976 fps, 862 Kbps

678

(1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://www.filmpolski.pl/z1/54i/16354_1.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Leszek Wosiewicz

Пра фільм: Сэрыял апавядае пра прафэсійнае і асабістае жыцьцё марскога капітана Генрыка Нівіньскага і мэханіка Зыгмунда Марціняка, якія страцілі працу і адкрылі свой уласны турыстычны бізнес з круізным суднам.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.20 GiB
Працягласьць: 6 сэрый па ~ 25 хв.
Відэа : XviD, 512x288, 25.000 fps, 1 078 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Крыніца: pampounia.livejournal.com

679

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img252.{imageshack}.us/img252/6430/sztuczki3.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Анджэй Якімоўскі (Andrzej Jakimowski)

Пра фільм: У маленькім мястэчку жывуць 6-гадовы Стефек і яго 17-гадовая сястра Элька. Бацька даўно сышоў з сям'і да іншай жанчыне, і Стефек яго ніколі нават не бачыў. Але Стефек упэўнены, што мужчына з партфелем, які кожную раніцу перасаджваецца з адной электрычкі на іншую на іх станцыі - гэта і ёсць бацька. І што яго можна вярнуць, калі завабіць да сябе шчасце або падкупіць яго.

Узнагароды: Прыз Europa Cinema за лепшы еўрапейскі фільм на МКФ у Венецыі, а таксама ўзнагарода UNICEF (2007), Гран-пры «Залатыя Львы» Фестывалю польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні (2007), польская кінапрэмія «Арол» (2008) за лепшую рэжысуру , мужчынскую ролю другога плана і Прыз гледачоў, прызы на МКФ у Маннхейм-Гейдэльберг, Токіо, Сан-Паўлу, Фесалонікі, Браціславе, Тбілісі, Анжэры, Зиттау, Шатено-Малабри, Маямі. Кандыдат ад Польшчы на Оскар.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.70 GiB
Працягласьць: 01:31:46.326
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 2 493 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

680

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img401.{imageshack}.us/img401/6995/tatarak.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: трагедыя

Рэжысэр: Анджэй Вайда (Andrzej Wajda)

У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Павэл Шайда (Paweł Szajda), Ян Энґлерт (Jan Englert), Ядвіґа Янкоўска-Цесьляк (Jadwiga Jankowska-Cieślak)

Пра фільм: Экранізацыя апавядання класіка польскай літаратуры ХХ стагоддзя Ярослава Івашкевіча, дапоўненая апавяданнем вугорскага пісьменніка Шандара Мараі «Раптоўны покліч» і творам «Апошнія нататкі» Крыстыны Янды – актрысы, якая зграла ў фільме галоўную ролю.
У карціне – дзве паралельныя лініі: падзеі ў жыцці Крыстыны Янды, што адбываліся падчас стварэння «Аеру», і сам сюжэт кінастужкі. Перажываючы трагічны перыяд, вядомая актрыса вымушаная граць у спектаклях і здымацца ў фільме, героі якога – немаладая пара – кожны па-свойму стараюцца супрацьстаяць агульнаму гору. Муж, доктар, уцякае ад цяжкіх думак, цалкам аддаючыся прафесіі, а жонка, занятая домам і мужавымі справамі, пачуваецца вельмі самотнаю. Аднак зусім нечакана ў размераным жыцці Марты з’яўляецца новая асоба...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.05 GiB
Працягласьць: 01:22:51.250
Відэа : XviD, 720x304, 25.000 fps, 1 360 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

681

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Vitaut напісаў:

Я чаму не Язьмін?  smile

Ой, хай пра гэта ў белсатаўцаў галава баліць wink

682

(3 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img19.{imageshack}.us/img19/1848/jasminum.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ян Якуб Кольскі (Jan Jakub Kolski)

Пра фільм: Маладая рэстаўратарка Наташа з 5-гадоваю дачкою прыязджае ў правінцыйнае мястэчка, каб аднавіць старажытны абраз у мясцовым кляштары. Мясцовая славутасць – трое манахаў, кожны з якіх мае асаблівы фруктовы пах з незвычайнымі ўласцівасцямі. Наташу займае загадка гэтых пахаў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.25 GiB
Працягласьць: 01:47:00
Відэа : XviD, 720x384, 25.000 fps, 1 507 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://i.telegraph.co.uk/multimedia/archive/01184/arts-graphics-2008_1184168a.jpg

Краіна: Данія
Жанар: камедыя

Рэжысэр: Лярс фон Трыр (Lars von Trier)

Пра фільм: Уладальнік IT-фірмы жадае яе прадаць. Але ёсць адна праблема – у далёкім мінулым, заснаваўшы фірму, ён прыдумаў няіснага дырэктара, каб хавацца ад адказнасці за непапулярныя рашэнні. Пакупнік фірмы настойвае на перамовах з босам, таму на ролю Самага Галоўнага Боса ўладальнік наймае беспрацоўнага актора. Актор робіцца пешкаю ў гульні, якая ператвараецца ў цяжкое выпрабаванне для ягонага сумлення.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.13 GiB
Працягласьць: 01:35:27.480
Відэа : XviD, 720x384, 25.000 fps, 1 524 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

684

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://4.bp.blogspot.com/_ZpBybuKcmcs/Rv7310fQcfI/AAAAAAAAACI/VQVayqbJYFo/s320/princesas.jpg

Краіна: Іспанія
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Фэрнанда Леон дэ Араноа (Fernando León de Aranoa)

У ролях: Кандэля Пэння (Candela Peña), Міхаэля Нэварэс (Micaela Nevárez), Мар’яна Кардэра (Mariana Cordero), Ллюм Барэра (Llum Barrera)

Пра фільм: Гісторыя пра дзвюх сябровак-прастытутак – іспанку Кае ды імігрантку Сулему, пра цяжкасці, якія нясе іхны лад жыцця, пра напружанне паміж іспанскімі ды прыезджымі вальжанкамі. Фільм здабыў тры ўзнагароды іспанскай кінапрэміі “Гоя”.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.42 GiB
Працягласьць: 01:49:20.256
Відэа : AVC, 720x552, 25.000 fps, 1 697 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

Georg напісаў:

Так хацелася паглядзець, але ж нажаль ужо больш зы тыдзень няма раздачы

Спраўдзіце, ці ўсё вы зрабілі як напісана на https://baravik.org/topic/750/. І якім торэнт-кліентам карыстаецеся ?

http://s4.ifotos.pl/img/41571jpg_hqqpxrp.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Барбара Сас (Barbara Sass)

У ролях: Адрыяна Беджыньска (Adrianna Biedrzyńska), Мар’я Пакульніс (Maria Pakulnis), Ян Навіцкі (Jan Nowicki), Войцех Маляйкат (Wojciech Malajkat), Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska)

Пра фільм: Дзве сястры здымаюць у бабулькі невялікі пакой. Малодшая Эва, студэнтка акадэміі фізічнага выхавання, усе дні трэнуецца, рыхтуючыся да спаборніцтваў у Нью-Ёрку. Старэйшая Маґда, журналістка, нядаўна страціла працу, беспаспяхова шукае новую і вельмі хоча паехаць разам з сястрою ў Амерыку, але яны не маюць грошай. Маґда вырашае выкарыстаць фізічныя магчымасці малодшай сястры і залезці ў кватэру былога мужа, каб вярнуць сабе грошы, якія сужэнцы некалі разам збіралі на адпачынак. Эва ўлазіць у кватэру праз акно і хоць грошай там не знаходзіць, сёстры вырашаюць выкарыстоўваць гэты спосаб, каб абкрадаць кватэры багатых мужчынаў. Такім чынам яны «зарабляюць» вялікую суму грошай і ляцяць у Нью-Ёрк. Але там яны трапляюць у рукі ашуканцаў і неўзабаве вымушаныя вярнуцца ў Варшаву, дзе іх сустракае прыемная нечаканасць.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.22 GiB
Працягласьць: 01:44:35.968
Відэа : AVC, 1280x720, 25.000 fps, 2 879 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

Краіна: Польшча
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Ян Якуб Кольскі (Jan Jakub Kolski)

У ролях: Дарота Ляндоўска (Dorota Landowska), Дамініка Асталоўска (Dominika Ostałowska), Барташ Апаня (Bartosz Opania), Кшыштаф Пячыньскі (Krzysztof Pieczyński), Караліна Грушка (Karolina Gruszka)

Пра фільм: Падзеі фільму разгортваюцца у часе вайны. Малады мастак Ян і ягоная жонка Барбара хочуць мець дзіця. На жаль, з цягам часу яны разумеюць, што нехта з іх бясплодны. Пачынаецца вайна. Ян зарабляе на ўтрыманне сям’і пераважна «халтурамі», якія яму зарганізоўвае Ёдла – паліцай, які дэманстратыўна, але безвынікова падлашчваецца да немцаў. Аднаго дня Ян прыводзіць у дом габрэйку Рэгіну. Барбара хоць і неахвотна, але згаджаецца перахоўваць яе. Паміж Янам і Рэгінаю загараецца каханне, у выніку тая зацяжарала. Даведаўшыся пра гэта, Барбара адчувае падвойнае прыніжэнне. Апроч таго, што муж ёй здрадзіў, высветлілася: гэта якраз яна бясплодная. Ад роспачы і разгубленасці яна думае выдаць Рэгіну немцам, але ў апошні момант яе ад хвалявання ванітуе, і яна тлумачыць гэта немцам як праяву цяжарнасці. З таго моманту Барбара пачынае ўдаваць перад усімі, што яна цяжарная, а Рэгіну і ўдзень і ўначы зачыняе ў шафе, дзе тая зазнае псіхічныя катаванні.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.13 GiB
Працягласьць: 01:52:12.960
Відэа : XviD, 640x400, 25.000 fps, 1 264 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

688

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Краіна: ЗША–Вялікая Брытанія
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Джэйк Пэлтраў (Jake Paltrow)

У ролях: Марцін Фрымэн (Martin Freeman), Пэнэлопа Крус (Penélope Cruz), Ґўiнэт Пэлтраў (Gwyneth Paltrow), Дэні дэ Віта (Danny De Vito)

Пра фільм: Некалі папулярны музыкант Ґэры перажывае “крызіс сярэдняга ўзросту”. Ён вымушаны пісаць музыку для рэкламы, не можа адшукаць сабе ні месца ў творчасці, ні сапраўднага кахання. Рэчаіснасць яму замяняе гераіня ягоных сноў. Ґэры спрабуе знайсці тлумачэнне снам і ўсё далей адрываецца ад рэальнага жыцця...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.28 GiB
Працягласьць: 01:29:21.504
Відэа : XviD, 720x400, 25.000 fps, 1 868 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

689

(2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://1.bp.blogspot.com/_KtkCl9CqiI4/TT7_EdtDeZI/AAAAAAAAACE/iB474wDUcW4/s1600/bona2.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: тэлесерыял

Рэжысэр: Януш Маеўскі (Janusz Majewski)

У ролях: Александра Сьлёнска (Aleksandra Śląska), Здзіслаў Вардэйн (Zdzisław Wardejn), Лідыя Корсак (Lidia Korsakówna), Здзіслаў Козень (Zdzisław Kozień), Пётр Франчэўскі (Piotr Fronczewski), Пётр Ґарліцкі (Piotr Garlicki), Ежы Камас (Jerzy Kamas), Леанард Петрашак (Leonard Pietraszak), Ян Махульскі (Jan Machulski), Анджэй Шчэпкоўскі (Andrzej Szczepkowski)

Пра фільм: Гістарычны серыял Польскай тэлевізіі прысвечаны жыццю каралевы Боны, жонкі караля Польшчы ды вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 8.06GiB
Працягласьць: 12 сэрый па ~55хв.
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 647 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

690

(58 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Спадарства, хто мае адмінаўскія правы на фільмавыя суполкі ва ўсялякіх сацыяльных сетках, ці ведае адмінаў - пішыце ў прыват.

І наогул, сьпіс такіх суполак дашліце, калі ласка.

http://img844.{imageshack}.us/img844/9435/colourmekubrickatrueish.gif

Краіна: Францыя–Брытанія
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Браян Кук (Brian W. Cook)

У ролях: Джон Малкавіч (John Malkovich), Джым Дэвідсан (Jim Davidson), Том Ален (Tom Allen), Лінда Бэран (Lynda Baron), Марыса Бэрэнсан (Marisa Berenson)

Пра фільм: Абсалютна нікому не вядомы Элан Конўэй доўгі час выдае сябе за аднаго з найвялікшых кінарэжысёраў усіх часоў – Стэнлі Кубрыка. Конўэй амаль нічога не ведае ні пра самога Стэнлі Кубрыка, ні пра ягоныя фільмы, аднак гэта не замінае яму ўваходзіць у давер да самых розных людзей, якія думаюць, што блізка пасябравалі з легендаю кінематографу. Конўэй абяцае паспрыяць іхнай кар’еры, здзейсніць запаветныя мары – і выцягвае з іх грошы, здабывае выгоды і ўвогуле атрымлівае ледзь не ўсё, што хоча. Гэта вясёлая і сумная, неверагодная і, тым не менш, сапраўдная гісторыя пра самазванца, генія ды імкненне да славы.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.29 GiB
Працягласьць: 01:23:00.072
Відэа : XviD, 720x528, 25.000 fps, 2 054 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Польшча
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Кшыштаф Краўзэ (Krzysztof Krauze)

Пра фільм: Тэлерэпарцёр Янэк Роса і ягоны аператар Вітэк амаль праз 20 гадоў пошукаў трапляюць на след, які ўказвае на абставіны смерці кракаўскага студэнта Станіслава Пыяса, якога ў 1977 г. забіў УБ (польскі КДБ). Яны сутыкаюцца з сябрамі Пыяса, былымі агентамі і працаўнікамі УБ, выяўляюць сетку былых і цяперашніх сувязяў паміж УБоўцамі, аднак смерць Пыяса застаецца таямніцаю. Цяпер Янэк становіцца небяспечным для былых УБоўцаў, якія вырашаюць яго зліквідаваць.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.24 GiB
Працягласьць: 01:39:47.760
Відэа : XviD, 640x400, 25.000 fps, 1 604 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://www.stbarthff.org/2006/the%20films_files/HabanaBlues4-filtered.png

Краіна: Іспанія–Францыя–Куба
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Бэніто Самбрано (Benito Zambrano)

У ролях: Рабэрто Сан-Марцін (Roberto San Martín), Альбэрто Ёэль-Ґарсія (Alberto Yoel García), Яйленэ Сьера (Yailene Sierra), Сэнья Марабаль (Zenia Marabal), Марта Калво (Marta Calvó), Ражэ Пэра (Roger Pera)

Пра фільм: Жыццё гаванскага музыкі Руя Сантаса цячэ ў двух неспалучальных вымярэннях: з аднаго боку – стомленая штодзённым змаганнем за выжыванне ў камуністычнай Кубе жонка і двое дзяцей, якім трэба ягоная ўвага, з другога – вольная творчасць на пару з сябрам Тыто, андэрграўндавыя тусоўкі ды такія самыя «звар’яцелыя» на музыцы «нефармалы». І вось у Руя і Тыто з’яўляецца рэальная надзея на славу і багацце рок-зорак у выглядзе вядомай іспанскай прадзюсаркі. Здаецца, нарэшце неба пачула іхныя малітвы і дало шанец, пра які сябры марылі не адзін год. З’ехаць у Іспанію, граць на вялікіх сцэнах перад тысячамі фанатаў, скарыць Лацінскую Амерыку, ЗША, а потым мо і Еўропу... Выглядае, і раман Руя з прадзюсаркаю служыць на карысць іхнай амбітнай мары... Але вельмі хутка жыццё выстаўляе Рую першы «рахунак»: жонка патрабуе ў яго разводу, хоча забраць дзяцей і нелегальна эміграваць у ЗША. Сям’я, якая заўсёды была для музыкі на другім месцы, раптам становіцца нечым найважнейшым. Да таго ж, неўзабаве замежная мэдыя-карпарацыя, якая прапаноўвала Рую падпісаць кантракт, выстаўляе шэраг патрабаванняў. Здаецца, нічога такога – проста спявай нешта не надта «кубінскае», немудрагелістае, зразумелае шырокім масам; расказвай прэсе пра заганы кубінскага рэжыму; папрацуй тры гады за драбязу... Гэтак на шалях жыцця ў Руя апынаецца, з аднаго боку, мажлівая слава рок-зоркі ды жыццё ў Іспаніі, а з другога – годнасць мастака і кубінца...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.35 GiB
Працягласьць: 01:46:28.776
Відэа : DivX 5, 720x544, 25.000 fps, 1 645 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://bconline.com.ua/uploads/posts/2012-02/1329055125_skrin_3.jpg

Жанар: камедыя

Пра фільм: Набліжаюцца калядныя святы. На тэлестудыі ў правінцыйным горадзе зарганізоўваюць праграму, прысвечаную шаснаццатай гадавіне зрынання рэжыму Чаўшэску. Рэдактар адшукаў двух герояў тых падзеяў, якія ў жывым эфіры распавядаюць пра сваю «рэвалюцыйную дзейнасць» у дні перавароту. Але тэлегледачы тэлефануюць і пярэчаць іх расповедам. Паўстае пытанне: была ці не была рэвалюцыя ў іхным горадзе?..

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.05 GiB
Працягласьць: 01:25:13.840
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 599 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://www.sangrefria.com.es/images/cine/ddf2.jpg

Краіна: Іспанія
Жанар: камедыя

Рэжысэр: Давід Сэрано (David Serrano)

У ролях: Альбэрто Сан Хўан (Alberto San Juan), Эрнэсто Альтэр’ё (Ernesto Alterio), Наталья Вэрбэке (Natalia Verbeke), Пэрэ Понсэ (Pere Ponce), Фэрнандо Тэхэро (Fernando Tejero), Рабэрто Алямо (Roberto Álamo), Сэкун Дэ Ла Роза (Secun De La Rosa), Люіс Бэрмэхо (Luis Bermejo), Наталье Поса (Nathalie Poza), Марыя Эстэвэ (María Esteve)

Пра фільм: Хорхэ спадзяваўся, што пасля трыццаці гадоў ягонага жыццё зменіцца. І вось пачаўся чацверты дзясятак, а пераменаў усё няма. Ён ненавідзіць сваю працу, заблытаўся ў бясконцых праблемах з сваёй дзяўчынаю, ды і здароўе ўжо пачынае падводзіць. Адзіная магчымасць хоць ненадоўга ўцячы ад будзённых праблемаў – гульня ў футбол з кампаніяй сяброў маладосці. Усе яны даўно пераканаліся, што іхнае жыццё пасля трыццаці далёка не такое светлае, якім уяўлялася яшчэ пару гадоў таму. А далей будзе толькі горш. Трэба нешта мяняць, але яны не гатовыя. А мо варта разгледзецца і зразумець, што насамрэч усё не так ужо і дрэнна?

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.35 GiB
Працягласьць: 01:49:06.800
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 601 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://img535.{imageshack}.us/img535/52/cudpurymowy004.jpg

Фільм з цыклу «Польскія святы»

Краіна: Польшча
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Ізабэля Цывіньска (Izabella Cywińska)

У ролях: Славомір Ажэхоўскі (Sławomir Orzechowski), Данута Стэнка (Danuta Stenka), Ґжэґаж Малэцкі (Grzegorz Małecki), Зыґмунд Гобат (Zygmunt Hobot), Анджэй Шопа (Andrzej Szopa)

Пра фільм: Ян Каханоўскі, звычайны рабочы, жыве разам жонкаю і дарослым сынам у невялікай кватэры ў Лодзі. Ян ніколі не хаваў ад сям’і і знаёмых сваіх перакананняў: прычына ўсіх праблемаў і няшчасцяў – габрэі. Калі яго звальняюць з працы, ён вінаваціць заходніх капіталістаў, якімі кіруюць габрэі. Аднаго вечара ў кватэру Каханоўскіх тэлефануе адвакат з Амерыкі і паведамляе, што галоўны герой – спадкаемца свайго вельмі заможнага блізкага сваяка-габрэя, пра існаванне якога ён нават не ведаў. На антысеміта Каханоўскага як гром сярод яснага неба звальваецца навіна, пра тое, што ягоныя бацькі былі габрэямі. А самае цікавае, што ўмова атрымання спадчыны – прыняццё юдаізму...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 661 MiB
Працягласьць: 00:57:25.920
Відэа : DivX 5, 608x384, 25.000 fps, 1 437 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Украіна
Жанар: дакумэнтальны

Рэжысэр: Міхайла Ткачук (Михайло Ткачук)

Пра фільм: Фільм расказвае пра гістарычную падзею, якая дагэтуль застаецца невядомаю шырокай аўдыторыі: у 1953 годзе на зоне ГУЛАГу ў горадзе Нарыльску адбыўся бунт палітычных зняволеных. Гэты бунт жорстка задушылі спецыяльныя падраздзяленні, забіўшы дзясяткі вязняў.

Мова: украінская

Памер: 1.14 GiB
Працягласьць: 01:32:23.000
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 601 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Украіна
Жанар: дакумэнтальны

Рэжысэр: Канстанцін Крайні (Костянтин Крайній)

Пра фільм: Аўтары фільму разважаюць аб праблемах сучаснай Украіны і падаюць розныя погляды на шляхі Украіны да дэмакратызацыі грамадства. У фільме скарыстаныя цікавыя архіўныя матэрыялы, а таксама меркаванні вядомых украінскіх гісторыкаў, палітолагаў, культуролагаў, якія аналізуюць перспектывы развіцця Украіны і яе месца ў свеце.

Мова: украінская

Памер: 660 MiB
Працягласьць: 00:51:59.800
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 601 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

699

(7 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаліся 9 сэрый

700

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Жанар няправільна пазначаны. Трэба пісаць "казкі" wink