1

Тэма: Блюз па-гаванску / Habana Blues / 2005 / DVDRip

Спампаваць: magnet link

http://www.stbarthff.org/2006/the%20films_files/HabanaBlues4-filtered.png

Краіна: Іспанія–Францыя–Куба
Жанар: мастацкі

Рэжысэр: Бэніто Самбрано (Benito Zambrano)

У ролях: Рабэрто Сан-Марцін (Roberto San Martín), Альбэрто Ёэль-Ґарсія (Alberto Yoel García), Яйленэ Сьера (Yailene Sierra), Сэнья Марабаль (Zenia Marabal), Марта Калво (Marta Calvó), Ражэ Пэра (Roger Pera)

Пра фільм: Жыццё гаванскага музыкі Руя Сантаса цячэ ў двух неспалучальных вымярэннях: з аднаго боку – стомленая штодзённым змаганнем за выжыванне ў камуністычнай Кубе жонка і двое дзяцей, якім трэба ягоная ўвага, з другога – вольная творчасць на пару з сябрам Тыто, андэрграўндавыя тусоўкі ды такія самыя «звар’яцелыя» на музыцы «нефармалы». І вось у Руя і Тыто з’яўляецца рэальная надзея на славу і багацце рок-зорак у выглядзе вядомай іспанскай прадзюсаркі. Здаецца, нарэшце неба пачула іхныя малітвы і дало шанец, пра які сябры марылі не адзін год. З’ехаць у Іспанію, граць на вялікіх сцэнах перад тысячамі фанатаў, скарыць Лацінскую Амерыку, ЗША, а потым мо і Еўропу... Выглядае, і раман Руя з прадзюсаркаю служыць на карысць іхнай амбітнай мары... Але вельмі хутка жыццё выстаўляе Рую першы «рахунак»: жонка патрабуе ў яго разводу, хоча забраць дзяцей і нелегальна эміграваць у ЗША. Сям’я, якая заўсёды была для музыкі на другім месцы, раптам становіцца нечым найважнейшым. Да таго ж, неўзабаве замежная мэдыя-карпарацыя, якая прапаноўвала Рую падпісаць кантракт, выстаўляе шэраг патрабаванняў. Здаецца, нічога такога – проста спявай нешта не надта «кубінскае», немудрагелістае, зразумелае шырокім масам; расказвай прэсе пра заганы кубінскага рэжыму; папрацуй тры гады за драбязу... Гэтак на шалях жыцця ў Руя апынаецца, з аднаго боку, мажлівая слава рок-зоркі ды жыццё ў Іспаніі, а з другога – годнасць мастака і кубінца...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.35 GiB
Працягласьць: 01:46:28.776
Відэа : DivX 5, 720x544, 25.000 fps, 1 645 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Прычэпкі допісу

Bluz_pa-havansku.2005.DVDRip.avi.torrent 27.54 кБ, 79 спампоўванняў з 2012-04-18 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.