576

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img819.{imageshack}.us/img819/980/20120907195747.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Станіслаў Муха (Stanisław Mucha)

У ролях: Рафал Фудалей (Rafał Fudalej), Камілля Баар (Kamilla Baar), Войцех Пшоняк (Wojciech Pszoniak), Збігнеў Запасевіч (Zbigniew Zapasiewicz), Збігнеў Замахоўскі (Zbigniew Zamachowski)

Пра фільм: Фільм «Надзея» – гісторыя нетыповага шантажу. Дваццацігадовы Францішэк становіцца сведкам выкрадання каштоўнага абраза з алтара аднаго з варшаўскіх касцёлаў. Усё, што адбываецца, ён запісвае на аматарскую відэакамеру. Злодзеем аказваецца Бэнэдыкт Вэбэр, уплывовая асоба – палітык, знаўца мастацтва і ўладальнік мастацкай галерэі. Францішэк не выдае Вэбэра паліцыі, але ўзамен за маўчанне хоча, каб той вярнуў украдзены абраз. На жаль, твор мастацтва ўжо знайшоў новага гаспадара, і неўзабаве яго маюць вывезці за мяжу...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1 003 MiB
Працягласьць: 01:37:47.819
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

577

(7 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадалася апошняя сэрыя.

То маем увесь сэрыял !

578

(58 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

nobell напісаў:

Прапаную адчыниць старонку з субтытрамі на беларускай мове...ў сеціве іх даволі шмат. ды я сам перакладаю сучасныя стужкі...здаецца будзе цікава...раю. вам больш агрэсіўна авансаваць рэсурс у сеціве...тых, каму не дастае роднай мовы ўсе больш. дзякуй

Субтытры - гэта добра. Калі ёсьць жаданьне, стварыце тэму у https://baravik.org/forum/10/ і зьбярыце туды. Думаю адной тэмы будзе дастаткова на ўсе субтытры.

Дарэчы, вось што трэба перакладаць менавіта субтытрамі, а не голасам: http://www.svaboda.org/content/danchyk- … 6585.html. Відэа і ангельскія субтытры можна ўзяць тут : http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3771949.

Калі хто зробіць - абяцаю аддаць Данчыку на вычытку smile

579

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Янка Брыль Паказаць

Ніл Гілевіч Паказаць

Рыгор Барадулін Паказаць

Адам Глобус Паказаць

Леанід Дранько-Майсюк Паказаць

Уладзімір Арлоў Паказаць

Аляксей Дудараў Паказаць

Іван Шамякін Паказаць

Іван Навуменка Паказаць

Краіна: Беларусь

Усе сустрэчы, паводле якіх былі знятыя фільмы, арганізаваны выкладчыкамі і супрацоўнікамі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2003–2004 гг. Большасць сустрэч праводзілася для шырокай аўдыторыі на філалагічным факультэце. Гэта сустрэчы з народным пісьменнікам Янкам Брылём (6 лютага 2003 г.), народным паэтам Нілам Гілевічам (25 верасня 2003 г.), народным паэтам Рыгорам Барадуліным (16 кастрычніка 2003 г.), а таксама сустрэчы з пісьменнікам і мастаком Адамам Глобусам (15 лютага 2003 г.), паэтам Леанідам Дранько-Майсюком (10 красавіка 2003 г.), гісторыкам, паэтам, празаікам Уладзімірам Арловым (30 красавіка 2003 г.), драматургам Аляксеем Дударавым (31 сакавіка 2004 г.). Сустрэчы арганізавалі Л.Д. Сінькова, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.Б. Рашэтнікава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; В.П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар; Д.Я. Бугаёў, кандыдат філалагічных навук, прафесар; І.В. Шаблоўская, доктар філалагічных навук, прафесар; У.В. Рагойша, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Л.В.Алейнік, кандыдат філалагічных навук, выкладчык; В.У. Міцкевіч; А.М. Дарагакупец; А.П. Бязлепкіна. Асобныя запісы былі зроблены ў пісьменнікаў дома. Гэта сустрэчы з народнымі пісьменнікамі Іванам Шамякіным (25 мая 2003 г.) і Іванам Навуменкам (15 верасня 2003 г.). Сустрэчы арганізавалі Л.Д. Сінькова, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.Б. Рашэтнікава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; В.В. Казлова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Т.І. Шамякіна, доктар філалагічных навук, прафесар; П.І. Навуменка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. У 2004 годзе быў таксама зняты дакументальны фільм пра крытыка Дзмітрыя Бугаёва. Падрыхтоўку фільма ажыццяўлялі: Л.Д. Сінькова, доктар філалагічных навук, прафесар; Н.Б. Рашэтнікава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; В.П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар; Л.В.Алейнік, кандыдат філалагічных навук, выкладчык.

Мова: беларуская

Памер: 9.03 GiB
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 500 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Крыніца: Беларуская Палічка

580

(0 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://{imageshack}.us/a/img803/7743/bezmiarsprawiedliwosci0.jpg
Краіна: Польшча

Рэжысэр: Веслаў Санеўскі (Wiesław Saniewski)

У ролях:  Робэрт Олех (Robert Olech), Артур Барцісь (Artur Barciś), Артур Жміеўскі (Artur Żmijewski), Ян Энґлерт (Jan Englert), Бажэна Стахура (Bożena Stachura), Томаш Шымшайнэр (Tomasz Schimscheiner)

Пра фільм: Выпускнік юрыдычнага факультэту Лукаш хоча займацца фатаграфіяй і не бачыць сябе юрыстам. Ягоны бацька просіць свайго старога сябра, адваката Вільчэка, пагутарыць з маладзёнам аб прафесіі праўніка.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.29 GiB
Працягласьць: 3 сэрыі па ~40хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Адказ даволі просты - няма тут, таму што ніхто не запісаў і нават не паведаміў пра тое што гэтыя мульты будуць паказваць.
Таму надзея толькі на то, што нехта будзе сачыць за праграмай, і хаця б паведамляць пра цікавыя перадачы.

Для тых хто стварае раздачы, у нас ёсьць тэг [video]. Ён дазваляе убудаваць прагляд відэа ў тэкст паведамленьня.

Відэа трэба зьмяшчаць напрыканцы тэксту, каб яно паказваўся перад торэнт-файлам.

Як карыстацца тэгам:
[video]service:ID[/video]  альбо [video=<width>x<height>]service:ID[/video]

Непазначаныя шырыня і вышыня будзе паказвацца як 640x360 - звычайны памер для відэа 16:9. Звычайна карыстальнік мае магчымасьць адчыніць відэа на ўвесь экран, таму пазначайце шырыню і вышыню толькі калі гэта сапраўды патрэбна, накшталт відэа 4:3. У гэтым выпадку памер лепш даваць 640x480.

Вядомыя сэрвісы:
youtube: http://www.youtube.com/watch?v=h375FG856ggK
youtube_list: http://www.youtube.com/playlist?list=ASJGH8765GHG

Не зыбываймася выстаўляць фільмам "доступ для ўсіх" !

583

(3 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

Ад сёньня тэг "відэа" працуе з vk таксама. Капіяваць трэба спасылку, якая атрымліваецца праз "капіяваць код відэа". Магу дадаць магчымасьць выстаўляць відэа зь яшчэ якіх рэсурсаў.

Я прапаную анлайн-відэа дадаваць у топік пасьля апісаньня фільма перад торэнт-файлам, накшталт https://baravik.org/topic/816/, а каментары са спасылкамі - выдаляць.

Я буду патроху пераносіць відэ ў топік. Калі ў каго ёсьць доступ да рэдагаваньня тэмы - таксама рабіце.

584

(2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://{imageshack}.us/a/img24/1811/584983.jpg
Краіна: Польшча

Рэжысэр: Мацей Лесіцкі (Maciej Lesicki)

Пра фільм: Гэта драма, аднак у ёй прысутнічаюць таксама элементы трылера, трошкі камедыі і сентыментальнага «выціскання слёз». Побач з імклівым развіццём падзея – пытанне, якое рэдка закранаецца ў кінематографе: змаганне бацькі за дзіця. Менавіта ў спалучэнні дынамізму з сацыяльна-псіхалагічнай лініяй – вось адна з прычынаў поспеху «Таты».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.58 GiB
Працягласьць: 01:50:15.480
Відэа : XviD, 704x528, 25.000 fps, 1 877 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img32/454/defautz.jpg

Краіна: Францыя

Рэжысэр: Патрыс Леконт (Patrice Leconte)

У ролях: Сандрын Банэр (Sandrine Bonnaire), Фабрыс Люкіні (Fabrice Luchini), Мішэль Дзюшасўа (Michel Duchaussoy)

Пра фільм: Анна перажывае сур’ёзныя сямейныя праблемы. Дамаўляецца аб сустрэчы з псіхааналітыкам, але будучы ўзрушанай, няўмысна трапляе ў суседні кабінет, у якім знаходзіцца кантора падатковага кансультанта Ўільяма. Спачатку ніхто з іх не заўважае памылкі. Ўільям вітае яе як чарговую кліентку і не вельмі здзіўляецца, калі замест просьбы ад дапамозе ў падатковых справах, чуе інтымныя прызнанні. Праз пэўны час Анна знаходзіць сваю памылку, але вырашае працягнуць сустрэчы з падатковым кансультантам. Яна па-ранейшаму наведвае яго і распавядае пра свае праблемы, якія вымушаюць яго ўвайсці ў ролю псіхааналітыка-аматара.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.30 GiB
Працягласьць: 01:40:03.504
Відэа : DivX 5, 640x464, 25.000 fps, 1 691 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img707/2697/23956gal.jpg
Краіна: Нямеччына, Францыя, Італія, Бельгія

Рэжысэр: Жан-Пьер Дардэн (Jean-Pierre Dardenne), Люк Дардэн (Luc Dardenne)

Пра фільм: Сокал і Лорна, албанскія эмігранты ў Бельгіі, мараць кінуць працу і адкрыць уласную закусачную. Ім патрэбны грошы і від на жыхарства. Клёдзі патрэбны грошы на наркотыкі. У цыгарэтнага кантрабантыста Андрэю грошы шмат – але патрэбны прытулак далей ад Расіі. У італьянца Фаб'ё, таксіста-мафіёзі, ёсць хітры план: заплаціць Клёдзі за шлюб з Лорнай, каб ёй далі Бельгійскае грамадзянства. Потым яна выйдзе за Андрэя, які атрымае еўрапейскі пашпарт – і добра заплаціць Фаб'ё і Лорне. Але, як усе планы, гэты таксама не вытрымлівае сутыкнення з рэчаіснасцю. Ці будзе маўчаць Лорна?

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.18 GiB
Працягласьць: 01:37:45.480
Відэа : XviD, 720x384, 25.000 fps, 1 553 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

587

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь

Рэжысэр: Ала Вольская

Пра фільм: дакументальна-публіцыстычны фільм рэжысёра Алы Вольскай пра братоў Гарэцкіх

Мова: беларуская

Памер: 323 MiB
Працягласьць: 00:25:25.440
Відэа : XviD, 784x576, 25.000 fps, 1 601 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

588

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дакументальны фільм паводле сцанара Анатоля Вераб'я пра Ўладзіміра Караткевіча

Мова: беларуская

Памер: 169 MiB
Працягласьць: 00:17:36.160
Відэа : DivX 4, 720x576, 25.000 fps, 1 201 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Мова: беларуская

Памер: 156 MiB
Працягласьць: 01:17:37.040
Відэа : AVC, 320x240, 25.000 fps, 150 Kbps
Аўдыё : 44.1 KHz, AAC LC, 128 Kbps

590

(19 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаліся 16 сэрый

viktus.zb напісаў:

А першага сэзону няма?

Пакуль не.

http://{imageshack}.us/a/img547/3613/235docmartinmartinclune.jpg
Краіна: Вялікая Брытанія

Рэжысэр: Бэн Болт (Ben Bolt)

Пра фільм: Вырашыўшы цалкам змяніць сваё жыццё, доктар Марцін, вядомы ў медычным асяроддзі хірург, пераязджае з Лондану ў корнуэльскае мястэчка і пачынае працаваць мясцовым лекарам. Але, нягледзячы на бліскучыя веды і добрую практыку, ён не вельмі ўмее ладзіць з людзьмі. Нястача ў яго ўвагі ды тактоўнасці, якімі мусіць вылучацца тэрапеўт шырокага профілю, пачынае раздражняць новых пацыентаў. Акрамя таго, яму дастаецца самая неспрактыкаваная на свеце рэгістратарка… Доктар Марцін ўвесь час трапляе ў смешныя і нават драматычныя сітуацыі...

У ролях: Марцін Клунз (Martin Clunes), Кэралайн Кац (Caroline Catz), Стэфані Коўл (Stephanie Cole), Іян МакНіс (Ian McNeice)

Мова: беларуская

Памер: 7.42GiB
Працягласьць: 22 сэрыі па ~45 хв.
Відэа : DivX 5, 624x352, 25.000 fps, 927 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

http://i60.tinypic.com/2saaquw.jpg

Краіна: Польшча

Пра фільм: За кіламетр ад базылікі святога Пятра ў Рыме месціцца Вялікая рымская сінагога. На пачатку XX ст. ніхто не мог дапусціць думкі, што пантыфік хоць некалі наведае яе, бо раней ніводзін наступнік святога Пятра не пераступіў парогу сінагогі. Каб зразумець, як гэта стала магчымым, трэба вярнуцца ў мінулае, прыгадаць сабе дзяцінства Яна Паўла ІІ, які быў сведкам Галакосту і праклаў шлях да каталіцка-юдэйскага замірэння. Два хлапцы – паляк і габрэй – разам раслі ў малым мястэчку на поўдні Польшчы, разам выхоўваліся і гуляліся, разам хадзілі ў школу і адзначалі паспяховую здачу выпускных экзаменаў. Галоўны герой фільму – Ежы Клюґер, школьны сябар Караля Вайтылы, – апавядае пра першага пантыфіка, які не быў італьянцам.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 490 MiB
Працягласьць: 00:47:44.360
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

594

(1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://{imageshack}.us/a/img543/1457/113887.jpg
Краіна: Польшча

Рэжысэр: Мацей Дуткевіч (Maciej Dutkiewicz)

У ролях: Маґдалена Целецка (Magdalena Cielecka), Пётр Франчэўскі (Piotr Fronczewski)

Пра фільм: У цэнтры серыялу – жыццё і праца крыміналістаў – маладога пракурора Эльжбеты Ґінтэр і ейнага калегі, інспектара паліцыі Вітальда Касмалі, які неўзабаве выйдзе на пенсію. У першым сезоне Ґінтэр і Касмаля вядуць расследаванне справы банкруцтва некалькіх польскіх банкаў. Напачатку калегі ніяк не могуць паразумецца, аднак агульная справа, супольныя перажыванні, рызыка і прага справядлівасці робяць сваё. Пакрысе Эльжбета і Вітальд пачынаюць бачыць адно ў адным не проста калегаў... Назва серыялу апелюе да тэорыі Эйнгорна, паводле якой пяць адсоткаў насельніцтва маюць генетычны дэфект беззаганнай шчырасці. Менавіта на яго, як мяркуе інспектар Касмаля, пакутуе пракурор Ґінтэр, што, на ягоную думку, замінае агульнай справе.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 4.8 GiB
Працягласьць: 9 сэрый па ~50 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img35/962/img4399v.jpg
Краіна: Беларусь

Пра фільм: Віктар Скорабагатаў – беларускі барытон, саліст Нацыянальнага акадэмічнага опернага тэатру Рэспублікі Беларусь, выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, даследнік старажытнай музыкі нашага краю, заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік «Беларускай капэлы».
Ён адзін з найлепшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных часоў ды музычных кірункаў. У 1988–1994 гг. ён ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртавых праграмаў «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI–XX стст. ». Маэстра даследуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў (кнігі «Зайгралі спадчынныя куранты», 1998; «Абышоўся без славы: кампазітар Ян Тарасевіч», 2001).
«Мы вяртаемся да Радзівілавага «Фаўста» – твора надзвычай папулярнага ў ХІХ ст. У нашым стагоддзі ён амаль не гучаў. І калі цяпер «Фаўст» становіцца ў Беларусі актуальным, то гэта надае аптымізму. Значыць, мы як нацыя ачуньваем, бо нас турбуюць праблемы духу і быцця».

Мова: беларуская

Памер: 156 MiB
Працягласьць: 00:15:10.080
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img831/1371/szatan20z20720klasy20od.jpg
Краіна: Польшча
Жанар: дэтэктыўна-прыгодніцкі серыял

Рэжысэр: Казімеж Тарнас (Kazіmіerz Tarnas)

У ролях: Барташ Файґе (Bartosz Fajge), Катажына Батар (Katarzyna Bator), Войцех Маляйкат (Wojciech Malajkat), Кшыштаф Глёбіш (Krzysztof Globisz), Галіна Равіцка (Halina Rowicka)

Пра фільм: 1930-я гады. У маёнтку Іво Ґансоўскага на Віленшчыне з’яўляецца таямнічы француз, які за любы кошт хоча набыць абцяжараны даўгамі, блізкі да заняпаду маёнтак. Уласнік не хоча яго прадаць, тады з дому знікаюць старыя дзверы. Спярша адныя, пасля другія… Настаўнік гісторыі ў варшаўскай гімназіі, Пётр Ґансоўскі, просіць свайго самага ўвішнага вучня, вядомага сваймі здольнасцямі дэтэктыва, Адама Цісоўскага, дапамагчы расследаваць загадку таямнічага знікнення дзвярэй з братавага дому. А прычынаю ўсяму – знойдзены ў 1936 годзе ў Парыжы ліст Каміля Дэ Бэр’е, палкоўніка напалеонаўскага войска, які пасля адступлення з-пад Масквы, перад сваёй смерцю, пакінуў знакі, што мусілі прывесці да схаванага ім скарбу.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 3.2 GiB
Працягласьць: 7 сэрый па ~45 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img805/1958/26833785.jpg
Краіна: Беларусь

Пра фільм: Леанід Дранько-Майсюк – адзін з самых вядомых сучасных паэтаў Беларусі. Ён аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, лаўрэат шматлікіх прэміяў. Цяпер жыве ў Менску, але ў сваёй творчасці часта звяртаецца да роднага мястэчка на Палессі – Давыд-Гарадка над ракою Гарынню. Разам з паэтам мы праходзім па вуліцах ягонае радзімы, спазнаéм свет, дзе ён вырас, знаёмімся з ягонымі ўспамінамі, спатыкаемся з ягоным дзяцінствам і былымі суседзямі. Што засталося тут ад магіі колішняга Давыд-Гарадка?

Мова: беларуская

Памер: 207 MiB
Працягласьць: 00:20:08.560
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img140/4444/uidc67730128affb318b788.jpg
Працяг сэрыялу Зграя

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 6.34 GiB
Працягласьць: 14 сэрый па ~45 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://{imageshack}.us/a/img706/737/tyszalik3jpgstanda.jpg
Фільм з цыклу «Польскія святы»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Януш Морґенштэрн (Janusz Morgenstern)

У ролях: Януш Ґаёс (Janusz Gajos), Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska), Крыстына Янда (Krystyna Janda), Ёанна Сенкевіч (Joanna Sienkiewicz)

Пра фільм: Напярэдадні Калядаў герой фільму – мужчына сярэдняга веку, дырэктар фірмы – бавіць час на святочных сустрэчах з калегамі, сынам, былою жонкаю і цяперашняю спадарожніцаю. Чарговыя – выпітыя ўпотайкі або замоўленыя ў рэстаране – порцыі алкаголю прыводзяць яго да эмацыйнага і псіхічнага хаосу, а ягоныя паводзіны становяцца непрыемнымі і няёмкімі. Непрытомным, дырэктара адвозяць да маці, пад клапатлівай апекаю, ад якой мужчына цверазее. Вечар на Куццю яны ў сямейнай атмасферы праводзяць разам. У падарунак ад маці дырэктар атрымлівае жоўты шалік, які мае ахоўваць яго ад найбольшага ворага – алкагольнай залежнасці. Аднак калі ён выязджае з роднага дому, маці знаходзіць... забыты жоўты шалік. Поўнае гумару і цеплыні трагікамічнае апавяданне – нагода для роздуму пра чалавечы лёс...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 612 MiB
Працягласьць: 00:59:40.374
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

600

(5 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Дадалося 5 сэрый