http://img839.{imageshack}.us/img839/3998/43304964.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: меладрама

Рэжысэр: Ежы Антчак (Jerzy Antczak)

У ролях: Анна Радван (Anna Radwan), Ян Фрыч (Jan Frycz), Анна Дымна (Anna Dymna), Станіслава Цэліньска (Stanislawa Celinska), Ежы Камас (Jerzy Kamas), Ян Энґлерт (Jan Englert)

Пра фільм: Гісторыя трагічнага кахання маладога арыстакрата Армана Дзюваля і вядомай парыжскай куртызанкі Марґерыт Ґат’е, якая дзеля каханага рве са сваім ранейшым жыццём. Абое мараць быць разам да канца сваіх дзён, аднак каханне арыстакрата і прастытуткі становіцца перашкодаю для шлюбных планаў Арманавай сястры. Дзюваль-старэйшы моліць Марґерыт кінуць ягонага сына, і тая не можа адмовіць... Неўзабаве жанчына памірае ад сухотаў.

Фільм зняты паводле аднайменнага раману Аляксандра Дзюма-сына.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.11 GiB
Працягласьць: 01:43:37.868
Відэа : AVC, 640x400, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

527

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img560.{imageshack}.us/img560/7151/braciszek.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Анджэй Бараньскі (Andrzej Baranski)

У ролях: Артур Барцісь (Artur Barcis), Ґжэґаж Ґалашэўскі (Grzegorz Golaszewski)

Пра фільм: Прататыпам манаха Браткі стаў францішканін Алёйзы Касіба (Alojzy Kosiba, 1855–1939), збіральнік ахвяраванняў кляштару ў Велічцы (Wieliczka), яго называлі апекуном убогіх. Падзеі фільму заснаваныя на сведчаннях відавочцаў ягонага жыцця. З галоўным героем мы знаёмімся ў яго апошнія дні, калі Братка развітваецца з зямнымі сябрамі ды рыхтуецца да вечнасці. Рэтраспектыва адкрывае перад намі незвычайную постаць: у біяграфіі манаха няма ані цудаў, ані славы. На экране мы бачым толькі, як ён цягам усяго свайго жыцця збірае драбінкі святасці: моліцца за ўсё і за ўсіх, дапамагае бедным, корміць іх, навучае малітвам дзетак і збірае міласціну на касцёл. Манаскае жыццё як адасоблены і таемны свет, які заўсёды выклікае цікаўнасць, тут паказваецца ў звычайным, людскім вымярэнні.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.04 GiB
Працягласьць: 01:37:31.276
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Дадаўся першы сэзон

http://img69.{imageshack}.us/img69/9580/burnafterreading01.jpg

Краіна: ЗША
Жанар: камэдыя

Рэжысэр: Джоўэл і Ітан Коўэны (Joel and Ethan Coen)

У ролях: Джордж Клуні (George Clooney), Фрэнсэс МакДорманд (Frances McDormand), Джон Малкавіч (John Malkovich), Тылда Сўінтан (Tilda Swinton), Рычард Джэнкінз (Richard Jenkins), Брэд Піт (Brad Pitt).

Пра фільм: Вашынгтон – горад не толькі палітыкаў ды сакрэтных службаў, але і самых звычайных амерыканцаў. Былога агента вонкавай выведкі Осбарна Кокса звальняюць з працы за алкагалізм, пасля чаго ягоная жонка Кейці збіраецца падаваць на разжэнства. Адвакат раіць ёй таемна праверыць фінансавае становішча мужа, і Кейці капіюе з мужавага камп’ютара шэраг дакументаў, разам з пачаткам ягоных мемуараў. Сакратарка адваката губляе копію кружэлкі з запісам у апранальні фітнес-цэнтру, дзе працуе 40-гадовая самотная жанчына Лінда Ліцке. Ёй трэба грошы на касметычную аперацыю, і калі кружэлка з дакументамі трапляе да яе, яна спрабуе вярнуць яе Коксу за ўзнагароду, якая пакрыла б кошт аперацыі...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.44 GiB
Працягласьць: 01:35:40.730
Відэа : AVC, 1184x640, 23.976 fps, 1 992 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

http://img826.{imageshack}.us/img826/1385/slumdogmillionaire0060.jpg

Краіна: Вялікая Брытанія

Рэжысэр: Дэні Бойл

Пра фільм: Гісторыя індыйскага жабрака, які разбагацеў дзякуючы індыйскаму аналагу гульні «Хто хоча стаць мільянерам?», стала найлепшым фільмам 2008 года, атрымала восем «Оскараў» і чатыры «Залатыя глобусы».
На беларускую мову фільм пераклаў Міхаіл Кучук.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.52 GiB
Працягласьць: 02:00:38.171
Відэа : AVC, 1280x544, 23.976 fps, 1 670 Kbps
Аўдыё : 44.1 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://img11.{imageshack}.us/img11/4189/69235684.jpg

Краіна: ЗША
Жанар: камэдыя

Рэжысэр: Ўудзі Ален (Woody Allen)

У ролях: Рэбэка Гол (Rebecca Hall), Скарлет Ёгансан (Scarlett Johanson), Хавіер Бардэм (Javier Bardem), Пенелопа Крус (Penelope Cruz)

Пра фільм: Вікі і Крыстына – блізкія сяброўкі, якія ведаюць адна адну з універсітэту. Улетку яны пастанавілі з’ездзіць у Барселону да сваякоў Вікі, якая дапісвае дыплом пра каталонскую культуру. На адной з тамтэйшых выставаў дзяўчаты знаёмяцца з экстравагантным іспанскім мастаком Хуанам Антоньё, які прапаноўвае ім абедзвюм злётаць на выходныя прыватным самалётам у Авіеда – азнаёміцца з горадам, выпіць віна і... заняцца з ім каханнем. Вікі аддае перавагу сур’ёзным і сталым адносінам з сваім амерыканскім жаніхом, таму адмаўляецца ад прапановы, аднак урэшце вымушаная скласці кампанію Крыстыне, якая з першага погляду захапляецца іспанцам. Гэтак пачынаецца бурлівая, поўная перыпетыяў любоўная гісторыя траіх, да якіх пазней далучаецца былая мастакова жонка – Марыя Элена...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.86 GiB
Працягласьць: 01:36:44.457
Відэа : AVC, 1080x584, 23.976 fps, 2 552 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 192 Kbps

532

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:
Берасьцейская вобласьць.Берасьцейскі раён.Выстычы.avi
Віцебская вобласьць.Віцебскі раён.Сураж.avi
Віцебская вобласьць.Аршанскі раён.Межава.avi
Гарадзенская вобласьць.Зэльвенскі раён.Крамяніца.avi
Гарадзенская вобласьць.Лідзкі раён.Бердаўка.avi
Гарадзенская вобласьць.Лідзкі раён.Голдава.avi
Гарадзенская вобласьць.Слонімскі раён.Парэчча.avi
Гарадзенская вобласьць.Сьвіслацкі раён.Новы двор.avi
Магілёўская вобласьць.Крычаўскі раён.Маляцічы.avi
Гомельская вобласьць.Гомель.Старая Валатава.avi
Гомельская вобласьць.Лоеўскі раён.Пярэдзелка.avi

533

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Амаль пакадравы аналіз : http://darriuss.livejournal.com/747455.html

534

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Жанар: дакумэнтальны

Рэжысэр: Іосіф Шульман

Пра фільм: http://darriuss.livejournal.com/747455.html

Мова: беларуская, расейская

Памер: 323 MiB
Працягласьць: 00:29:28.480
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

535

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)

Рэжысэр: Уладзімір Рагавы, Аляксей Спешнеў
Пра фільм: Аб студэнтах Маскоўскага універсітэта. Андрэй, Сяргей, афрыканец Жюль і бельгіец Альберт жывуць у адным пакоі інтэрната на Ленінскіх гарах ...

У фільме выкарыстаны рабочыя здымкі Марухіна для фільма "Каханая". Гэта першая частка даволі авангарднай трылогіі.
Другая частка, "Чорнае сонца", і трэцяя, "Хроніка ночы", шукайце на http://film.arjlover.net/. Аператар ў абодвух - той жа Марухін.

Трохі пра фільм: http://darriuss.livejournal.com/745059.html

Мова: расейская
Памер: 709 MiB
Працягласьць: 01:09:00
Відэа: AVC, 720x576, 25.000 fps, 1300 Kbps
Аўдыё: 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Паклаў відэа лепшай якасьці

537

(8 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Паклаў відэа лепшай якасьці

538

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь

Пра фільм: фільм пра Крысьціну Шацікаву

Мова: расейская

Памер: 157 MiB
Працягласьць: 00:15:19.403
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

539

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://img21.{imageshack}.us/img21/9934/3153781.png

Краіна: Беларусь

Рэжысэр: Віктар Корзун

Пра фільм: галоўная гераіня -- дазымэтрыстка прылеглай да зоны адсяленьня вёскі Настасься Пятроўна, ліквідатар. Аўтары фільм наўмысна не называюць прозьвішча жанчыны вёску і раён, дзе адбываліся здымкі.
Настасься Пятроўна суправаджае ў забруджаную зону, распавядае як было ў 1986 годзе, якая сытуацыя цяпер, і разважае пра жыцьцё і радыяцыю.

Мова: беларуская, расейская

Памер: 357 MiB
Працягласьць: 00:32:32.920
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Краіна: Беларусь

Рэжысэр: Уладзімір Арлоў


Пра фільм: У паддашшы Віленскага кляштара Бернардзінаў пры рэстаўрацыі былі знойдзены бярвенні, якім, а тое паказала экспертыза, 500 год. Іх сплаўлялі па рэках Зуі, Сэрвеч і Віліі з Будслаўскай пушчы. І вось летам 2007 года , праз паўтысячагоддзе, з двух бярвёнаў зрабілі вялікі крыж і пасля імшы ў кляштары і ў Віленскай катэдры тым жа водным шляхам, аднак , супраць плыні, крыж рушыў назад, у Будслаў, куды прыбыў 2 ліпеня, у дзень ушанавання Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.
А як манахі-бернардзіны сплаўлялі той лес напачатку XVI стагодзя, перадалі ў сваіх малюнках вучні мастацкага ліцэя.

Мова: беларуская

Памер: 596 MiB
Працягласьць: 00:54:21.120
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

541

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://i60.tinypic.com/14l0v13.jpg

Краіна: Беларусь

Пра фільм: Да пэўнага часу, каб пазбегнуць "рэлігійнай прапаганды", этнографам не давалі магчымасьці рабіць дакументальнае кіно. Забарона была негалосная, але дзейсная.
Шмат разоў з экспедыцыяй "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР вандраваў Караткевіч, які і паспрабаваў нарэшце абдурыць "камуністаў". (Нагадаю, што ў 1966 годзе ён здолеў паказаць у кіно нават існуючы манастыр і сучасных манашак: http://community.livejournal.com/karatk … 41113.html )
Невядома як, але нарэшце кінастудыя падпісала дамову на сцанар і закруцілася вытворчасьць.
З біяграфіі: 1972, Студзень, 14 - 20
У складзе кінагрупы, для якой пісаў сцэнарый "Сонцазварот" пра беларускія каляды, наведаў вёску Клетнае Пінскага раёна, а ў канцы студзеня на некалькі дзён з'ездзіў у вёску Тонеж, на Палессе. (Запісная кніжка; Ліст да М.Абала ад 27 студз.)
Цэнзары пільна прагледзелі кожны зьняты кадр! Лічылі прамяні на зорках (каб на экран не трапіла віфляемскай зоркі), выкінулі ўсе здымкі з іконамі ды крыжамі... Пад час мантажу Караткевіч адышоў убок і нават адпісаў сцанар галоўнаму кансультанту.
Фільм выйшаў пад іншай назвай і без Караткевіча ў тытрах. Чаму так? Магчыма, пасварыўся з рэжысёрам ці са студыяй, таму зняў імя. Але і цалкам верагодна, што вырашыў даць зарабіць суаўтару - выдатнаму фалькларысту. Дарэчы, у гэты час ужо пісалася "Калядная рапсодыя": http://community.livejournal.com/karatk … 25058.html .

Мова: беларуская

Памер: 182 MiB
Працягласьць: 00:16:34.262
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:8Z9eXhL69fA

http://img202.{imageshack}.us/img202/9718/dvdniasimianievosien.jpg

Краіна: Беларусь

Рэжысэр: Віктар Корзун

Пра фільм: Расповед пра пачаткі і стваральнікаў фестывалю "Бардаўская восень", што адбываецца штогод у Бельску-Падляскім. Рэпартаж абапіраецца на архіўныя запісы.
Героямі фільма выступаюць Багдан Сіманенка, Алесь Камоцкі, Юрка Асеньнік, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Ігар Лукашук, Міхал Анемпадыстаў, Алег Латышонак, Ілона Карпюк, гурт "Босае сонца", Дар'я Кадамская ды іншыя.

Мова: беларуская

Памер: 332 MiB
Працягласьць: 00:30:11.606
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

543

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь

Пра фільм: Дакументальны фільм аб праблемах людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інвалідаў, якия жывуць у Беларусі. Калісьці яны былі такімі самымі, як і мы. Праносіліся паўз нас у дарагіх аўтамабілях. Ездзілі з намі разам у метро. Палі каву ў прыдарожных кавярнях. Марылі пра тое, каб выспацца і ў нядзелю, нарэшце, пайсці ў заапарк. Словам, звычайныя гарадскія жыхары: студэнты і бізнесоўцы, вайскоўцы і хатнія гаспадыні. У Андрэя Скуратовіча ў дзяцінстве над ложкам вісела мапа Менску. У другім класе ён усю мапу ведаў на памяць і адзначаў месцы, у якіх яшчэ не быў. Тады, у канцы 1970 - х гг. , дзеці маглі самі ездзіць па горадзе. Аднак апошнія 8 гадоў ён вельмі рэдка выходзіць з кватэры. А дакладней выязджае...

Мова: беларуская, расейская

Памер: 452 MiB
Працягласьць: 00:47:10.880
Відэа : DivX 4, 720x576, 25.000 fps, 1 200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

544

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

паклаў рып лепшый якасьці

Краіна: Беларусь

Пра фільм: экранізацыя рамана «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасьць»

Мова: беларуская

Памер: 1.41 GiB
Працягласьць: 02:11:35.680
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

546

(0 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Краіна: Беларусь

Пра фільм: Лірычны кінаверш аб Дняпры і яго людзях па сцэнару Уладзіміра Караткевіча

Мова: беларуская

Памер: 109 MiB
Працягласьць: 00:09:57.547
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

547

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Аляксей Дужы напісаў:

Чаму амаль што не пампуецца?

Ідзе патроху. 2 чалавекі зараз пампуюць

548

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Берасьцейская вобласьць.Баранавіцкі раён.Пачапава
Берасьцейская вобласьць.Івацэвіцкі раён.Бусяж
Берасьцейская вобласьць.Івацэвіцкі раён.Любішчыцы
Гарадзенская вобласьць.Ашмянскі раён.Міхайлоўшчына
Гомельская вобласьць-2
Гомельская вобласьць.Жлобінскі раён.Пірэвічы
Магілёўская вобласьць.Шклоўскі раён.Фашчаўка

549

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

-M-E-G-A-B-O-S-S- напісаў:

Качайте с рутрекер.орг скорость моей отдачи до 100 мбитс в нет, и до 1 гбитс в локалке

TVRip by : -M-E-G-A-B-O-S-S- wink))

Калі б вы не "рыпалі" з файлавай сыстэмы, то бок не перастваралі торэнт-файл, а проста паклалі на rutracker торэнт-файл з Баравіка, дадаўшы спасылку на Баравік у тэксьце, раздачу маглі б адначасова пампаваць і карыстальнікі Баравіка, і рутрэкера.

Хаця, чаго яшчэ чакаць ад "великовосторженных русских коммунистов из Норвегии".

550

(121 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:
Бизнес по-советски, или жизнь удалась
Возвращённое наследие
Здесь вам не равнина
Королевская рать. Трагедии и тайны
ЮНРРА. Неизвестная миссия