1

Тэма: Палескія калядкі / 1972

http://i60.tinypic.com/14l0v13.jpg

Краіна: Беларусь

Пра фільм: Да пэўнага часу, каб пазбегнуць "рэлігійнай прапаганды", этнографам не давалі магчымасьці рабіць дакументальнае кіно. Забарона была негалосная, але дзейсная.
Шмат разоў з экспедыцыяй "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР вандраваў Караткевіч, які і паспрабаваў нарэшце абдурыць "камуністаў". (Нагадаю, што ў 1966 годзе ён здолеў паказаць у кіно нават існуючы манастыр і сучасных манашак: http://community.livejournal.com/karatk … 41113.html )
Невядома як, але нарэшце кінастудыя падпісала дамову на сцанар і закруцілася вытворчасьць.
З біяграфіі: 1972, Студзень, 14 - 20
У складзе кінагрупы, для якой пісаў сцэнарый "Сонцазварот" пра беларускія каляды, наведаў вёску Клетнае Пінскага раёна, а ў канцы студзеня на некалькі дзён з'ездзіў у вёску Тонеж, на Палессе. (Запісная кніжка; Ліст да М.Абала ад 27 студз.)
Цэнзары пільна прагледзелі кожны зьняты кадр! Лічылі прамяні на зорках (каб на экран не трапіла віфляемскай зоркі), выкінулі ўсе здымкі з іконамі ды крыжамі... Пад час мантажу Караткевіч адышоў убок і нават адпісаў сцанар галоўнаму кансультанту.
Фільм выйшаў пад іншай назвай і без Караткевіча ў тытрах. Чаму так? Магчыма, пасварыўся з рэжысёрам ці са студыяй, таму зняў імя. Але і цалкам верагодна, што вырашыў даць зарабіць суаўтару - выдатнаму фалькларысту. Дарэчы, у гэты час ужо пісалася "Калядная рапсодыя": http://community.livejournal.com/karatk … 25058.html .

Мова: беларуская

Памер: 182 MiB
Працягласьць: 00:16:34.262
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Paleskija_kaladki.1972.mp4.torrent 3.96 кБ, 39 спампоўванняў з 2013-03-28 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.