376

(4 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Навошта ?
Слухаць асобна ніхто ня будзе, накласьці на іншае відэа - амаль немагчыма.

377

(1 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

Каб актывізаваць справу патрэбны толькі час і натхненьне: https://baravik.org/topic/465/

Дадалося некалькі сэрый

379

(3 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Дадаліся 3 сэрыі

380

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаліся 4 сэрыі

Дадалася 1 сэрыя

382

(25 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)

Дадалося шмат сэрый

http://oi57.tinypic.com/2r750yg.jpg

Краіна: Францыя

Рэжысэр:  Люі Маль (Louis Malle)

У ролях: Ґаспар Манэс (Gaspard Manesse), Рафаэль Фэжтэ (Raphaël Fejtö)

Пра фільм: 1944 год. Францыя застаецца пад нямецкай акупацыяй. Дырэктар каталіцкай школы-інтэрнату прымае пад змененымі імёнамі некалькі вучняў-габрэяў. Навучэнец Жульен Кантэн пасябраваў з адным з новых. Сяброўству хлопцаў прыходзіць канец у тую хвіліну, калі ў школе з’яўляецца гестапа... Фільм атрымаў «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 2.00 GiB
Працягласьць: 01:45:00.352
Відэа : AVC, 1052x634 1.659, 23.976 fps, 2 590 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi61.tinypic.com/xfvuyb.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Рыдлі Скот (Ridley Scott)

У ролях: Дэмі Мур (Demi Moore)

Пра фільм: Аналітык выведкі Джoрдан О’Ніл атрымлівае прапанову прайсці элітны курс рыхтавання байцоў выведкі – у межах праграмы вырaўнoўвання магчымасцяў жанчын у войску. Праграма выклікае незадавальненне сярод вайскоўцаў, але яе падтрымліваюць палітыкі. Жанчыне даводзіцца сутыкнуцца з перадузятым стаўленнем да сябе з боку як войска, гэтак і вашынгтонскай адміністрацыі. Каб пераадолець усе цяжкасці, ёй трэба найперш перамагчы ўласныя слабасці...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.25 GiB

385

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Фільм з цыклу «Польскія святы»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca)

У ролях: Івона Сіткоўска (Iwona Sitkowska), Марцін Дараціньскі (Marcin Dorociński)

Пра фільм: Дзень шахцёра адзначаюць 4 снежня, на ўрачыстасць святой Барбары, заступніцы гарнякоў. Шахта, у якой працуе Бася (Івона Сіткоўска), рыхтуецца да свята шахцёраў, так званае Барбуркі. Галоўным пунктам святочнае праграмы будзе сустрэча з акторам Якубам Скавэрскім (Марцін Дараціньскі), кумірам аматарак «мыльных операў». Павітаць госця хлебам выходзіць імянінніца Бася – сціплая і ціхая, а разам з тым адкрытая і шчырая дзяўчына. Якуб і ягоныя сябры не разумеюць прывязанасці жыхароў Сілезіі да традыцыі, да ўпарадкаванага жыцця. Са свайго боку і мясцовыя крыва паглядаюць на прыезджых. Але для Басі і Якуба гэтая сустрэча можа скончыцца нечым значна большым, чымся выпадковае знаёмства. Фільм зняты ў межах цыклу «Польскія святы». За яго рэжысёр Мацей Пепшыца атрымаў прэмію Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў на Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні (2005) «за творчае падаванне рэчаіснасці».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 514 MiB
Працягласьць: 01:07:53.354
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 924 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

386

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

Фільм з цыклу «Пакаленьне-2000»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Марэк Лехкі (Marek Lechki)

У ролях: Радослаў Хшэсьцяньскі (Radosław Chrześciański), Аґнешка Банах (Agnieszka Banach), Анджэй Масталеж (Andrzej Mastalerz), Кшыштаф Страіньскі (Krzysztof Stroiński), Дарота Памыкала (Dorota Pomykała), Крыстына Ткач (Krystyna Tkacz), Станіслаў Брудны (Stanisław Brudny), Ежы Лапіньскі (Jerzy Łapiński), Эльжбета Каркошка (Elżbieta Karkoszka), Лільяна Крупска (Liliana Krupska)

Пра фільм: На ўскрайку сілезскага мястэчка стаіць самотны шматпавярховік. Жыццё яго жыхароў мінае ў атмасферы безнадзейнасці. Тут адбываюцца нейкія падзеі, але з выгляду настолькі звычайныя, здавалася б, пазбаўленыя значэння, што і падзеямі іх не назваць, але яны аказваюцца вельмі важнымі для мясцовых. Цёплы ды сумны аповед пра людзей на ўскрайку жыцця.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 538 MiB
Працягласьць: 00:59:36.512
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 128 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi58.tinypic.com/wv4r3n.jpg

Фільм з цыклу «Пакаленьне-2000»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Івона Секежыньска (Iwona Siekierzyńska)

У ролях: Аґата Кулеша (Agata Kulesza), Адам Навойчык (Adam Nawojczyk), Мая Май (Maja Maj)

Пра фільм: Маладая сям’я – Войтэк з Маґдаю і сынам Антэкам – пасля пяці гадоў эміграцыі вяртаецца з Канады. Што іх чакае ў роднай Польшчы? Кожны абірае сваё выйсце з мноства праблемаў. Пасля няўдалых спробаў адшукаць працу Войтэк набывае вагончык з грылем і пачынае прадаваць смажаных курэй. А Маґда ідзе вучыцца ў прыватную кінашколу: яна заўжды марыла стаць рэжысёркаю. Не ведаючы, з чаго пачаць, жанчына здымае будні свайго мужа...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 491 MiB
Працягласьць: 01:02:33.514
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 964 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Пшэмыслаў Вайцешэк (Przemysław Wojcieszek)

У ролях: Дар’юш Майхшак (Dariusz Majchrzak), Александра Паплаўска (Aleksandra Poplawska), Рафал Мацьковяк (Rafał Maćkowiak), Пшэмыслаў Блюшч (Przemysław Bluszcz)

Пра фільм: 22-гадовы Рысек пасля турмы вяртаецца дадому, каб пачаць новае жыццё. Ён марыць займацца гаспадаркаю, якая засталася па смерці бацькоў, і вярнуць сваю дзяўчыну Аґату, якая выйшла замуж за ягонага брата. Сітуацыю ўскладняе знаёмы Рысека – Тадэк, з якім хлопца звязвае не толькі крымінальнае мінулае, але і пачуцці да Аґаты. Фільм атрымаў галоўную ўзнагароду «Залатыя львы» за найлепшую рэжысёрскую працу на Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Ґдыні (2004). Пшэмыслава Блюшча (Тадэк) на гэтым жа фестывалі ўзнагародзілі за найлепшы акторскі дэбют.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1 009 MiB
Працягласьць: 01:54:17.714
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 101 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://i68.fastpic.ru/big/2015/0330/5b/07f70bb16e41ebf6f59de30365dc735b.jpg
Краіна: Францыя–Іспанія–Канада

Рэжысэр: Тоўні Маршал (Tonie Marshall)

У ролях: Катрын Дэнёў (Catherine Deneuve), Ўільям Гэрт (William Hurt), Бэрнар Лё Кок (Bernard Le Сoq), Элен Фіер (Hélène Fillières), Наталі Рышар (Nathalie Richard), Катрын Рэтор (Catherine Retore), Жыльбэр Мэлькі (Gilbert Melki), Патрыс Шэро (Patrice Сhereau)

Пра фільм: Усе французскія фільмы, як і песні, – пра каханне. Каханне, якое было даўно, цяпер падаецца Фанэт, гераіні фільму, адзіным, надзвычайным, чаканым. Былы каханы, якога яна не бачыла шмат гадоў, пакідае ёй дзіўную цыдулку, у якой прапаноўвае сустрэцца ў Нью-Ёрку, на апошнім паверсе Эмпайр Стэйт Білдынґу – «зусім побач з раем». І Фанэт з Парыжу едзе туды... Але, магчыма, усё гэта толькі пагоня за прывідам шчасця, і калі-нікалі ёсць сэнс згадаць добрую амерыканскую песеньку: «Калі ты не з тым, каго кахаеш, пакахай таго, хто побач з табою».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 513 MiB
Працягласьць: 01:35:57.794
Відэа : AVC, 712x424 2.35:1, 25.000 fps, 613 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi57.tinypic.com/no6fli.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Ніл ЛаБ’ют (Neil LaBute)

У ролях: Рэнэ Зэлўэґер (Renée Zellweger), Морґан Фрымэн (Morgan Freeman), Крыс Рок (Chris Rock), Ґрэґ Кінір (Greg Kinnear)

Пра фільм: Афіцыянтка Бэці Сайзмор робіцца міжвольнаю сведкаю забойства свайго мужа Дэла. Перажываючы нервовы зрыў, яна выпраўляецца шукаць доктара Дэйвіда Равэла – героя свайго ўлюбёнага кінасерыялу. Але ўдаву шукаюць забойцы Дэла... У фільме дзівосным чынам пераплятаюцца рэчаіснасць і свет мрояў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 654 MiB
Працягласьць: 01:45:26.154
Відэа : AVC, 714x418 2.35:1, 25.000 fps, 733 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

391

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi58.tinypic.com/rc7sbl.jpg

Краіна: Францыя

Рэжысэр: Вэнсан Ґаранк (Vincent Garenq)

У ролях: Лямбэр Ўільсон (Lambert Wilson), Паскаль Эльб (Pascal Elbe), Піляр Лёпэс дэ Аяля (Pilar Lopez de Ayala)

Пра фільм: Простае жаданне сталага забяспечанага чалавека ператвараецца ў доўгую, нудную і праблемную прыгоду. Ён не так шмат і хацеў – мець сваё дзіця. Але ж вось бяда непапраўная: ён – гей. Даводзіцца прасіць дапамогі ў нелегальнай эмігранткі і былога сардэчнага кампаньёна. У выніку любоў да дзіцяці аб’ядноўвае ўсіх траіх і раскрывае нечаканыя для саміх удзельнікаў гісторыі душэўныя парыванні.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 535 MiB
Працягласьць: 01:29:12.512
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 705 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

392

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi61.tinypic.com/ymnpw.jpg

Краіна: Нямеччына

Рэжысэр: Олівэр Гіршбігель (Oliver Hirschbiegel)

У ролях: Бруно Ґанц (Bruno Ganz), Александра Марыя Ляра (Alexandra Maria Lara), Карына Гарфаўх (Corinna Harfouch), Ульрых Матэс (Ulrich Matthes), Юльянэ Кёлер (Juliane Köhler), Гайна Фэрх (Heino Ferch), Крыст’ян Бэркель (Christian Berkel), Матыяс Габіх (Matthias Habich), Томас Крэчман (Thomas Kretschmann)

Пра фільм: Красавік 1945 года. У абложаным савецкімі войскамі Берліне пануе хаос. Кіраўніцтва Трэцяга Райху ў падземным бункеры пад райхсканцылярыяй з жахам назірае, як іхны фюрэр усё больш страчвае сувязь з рэчаіснасцю. Канец перадвызначаны, але на берлінскіх вуліцах працягвае ліцца кроў. Шмат каму з немцаў спатрэбяцца гады, каб асэнсаваць катастрофу, якую прынёс іх грамадству нацызм.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.02 GiB
Працягласьць: 02:28:46.874
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 849 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi62.tinypic.com/2rro4t4.jpg

Краіна: ЗША–Вялікая Брытанія–Канада

Рэжысэр: Рычард Лонкрэйн (Richard Loncraine)

У ролях: Іян МакКелен (Ian McKellen), Анэт Бэнінґ (Annette Bening), Джым Бродбэнт (Jim Broadbent)

Пра фільм: Падзеі гістарычнай хронікі Шэкспіра перанесеныя ў 1930-ыя гг. Каб узнесціся на вяршыню ўлады, Рычард Ґлостэр не спыняецца ні перад чым. Аднак ўрэшце ён расплочваецца за ўчыненыя ім забойствы адзінотаю, усеагульнаю нянавісцю, дакорамі сумлення і не можа ўтрымацца на троне... Гэтая адвечная гісторыя ўяўляецца надзвычай актуальнаю і ў наш час.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 705 MiB
Працягласьць: 01:39:43.954
Відэа : AVC, 720x576 4:3, 25.000 fps, 855 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

394

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi62.tinypic.com/iepgud.jpg

Краіна: Вялікая Брытанія

Рэжысэр: Кенэт Брана (Kenneth Branagh)

У ролях: Дэрэк Джэкабі (Derek Jacobi), Кенэт Брана (Kenneth Branagh), Браян Блэсэд (Brian Blessed), Джэймз Сіманз (James Simmons), Іян Гоўлм (Ian Holm), Рычард Браерз (Richard Briers), Робэрт Стывэнз (Robert Stephens), Пол Скоўфілд (Paul Scofield), Эма Томпсан (Emma Thompson)

Пра фільм: 1415 год. Прэтэндуючы на тытул караля Францыі, малады англійскі манарх Генрыx V урываецца на землі, якія лічыць сваймі. Нягледзячы на надзвычай цяжкую ваенную кампанію, англійскае войска атрымлівае перамогу за перамогаю. Аднак каля мястэчка Азэнкур знякроўленае войска англічанаў сустракае шматкроць большыя сілы французаў. Тым не менш кароль-ваяр Генрых пастанаўляе даць бой, які ўвойдзе ў гісторыю. Фільм зняты паводле аднайменнага твору Ўільяма Шэкспіра.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 1.09 GiB
Працягласьць: 02:11:31.594
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 049 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

395

(1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi59.tinypic.com/afisls.jpg

Краіна: ЗША–Вялікая Брытанія–Францыя

Рэжысэр: Франка Дзэфірэллі (Franco Zeffirelli)

У ролях: Мэл Ґібсан (Mel Gibson), Ґлэн Клоўз (Glenn Close), Элан Бэйтс (Alan Bates), Пол Скоўфілд (Paul Scofield), Іян Голм (Ian Holm), Гэлена Бонэм-Картэр (Helena Bonham-Carter)

Пра фільм: Экранізацыю класічнай п’есы Ўільяма Шэкспіра «Трагічная гісторыя пра Гамлета, прынца дацкага» знялі блізка да зыходнага тэксту. Каб данесці фільм да беларускага гледача, быў зроблены новы пераклад шэкспіраўскага твору на беларускую мову.
У Даніі раптоўна памірае кароль. Прычына смерці – як кажуць, укус змяі. Але каралева, нягледзячы на жалобу, бярэ шлюб з братам памерлага караля. Ейны сын, прынц Гамлет, не можа прыняць страты бацькі і хуткага замуства маці ды замыкаецца ў сабе, падазраючы новага караля ў падмане і змове. Незвычайная падзея пацвярджае Гамлетавы падазрэнні. Цяпер справа гонару прынца – адпомсціць...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 935 MiB
Працягласьць: 02:09:04.714
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 879 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi60.tinypic.com/149v4tv.jpg

Краіна: Боснія

Рэжысэр: Даныс Танавіч (Danis Tanović)

У ролях: Мікі Манойлавіч (Miki Manojlović), Міра Фурлан (Mira Furlan), Борыс Лэр (Boris Ler), Елэна Ступлянын (Jelena Stupljanin)

Пра фільм: Пасля падзення камуністычнага рэжыму саракагадовы эмігрант Дыўка вяртаецца з Нямеччыны ў родны баснійскі горад, дзе засталіся ягоная жонка і сын, якіх ён не бачыў дваццаць гадоў. З сабою ён прывозіць маладую палюбоўніцу Азру, пачкі грошай і мару адпомсціць былой жонцы ды пачаць новае жыццё. Аднак на радзіме шмат што змянілася: у Босніі пачынаецца вайна, і падзеі развіваюцца інакш, чымся запланаваў Дыўка.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 562 MiB
Працягласьць: 01:46:10.554
Відэа : AVC, 714x432 2.35:1, 25.000 fps, 605 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

397

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi61.tinypic.com/2h5tkyu.jpg

Краіна: Нямеччына

Рэжысэр: Дорыс Дэры (Doris Dörrie)

У ролях: Ґабрыеля Марыя Шмайдэ (Gabriela Maria Schmeide), Наташа Лявішус (Natascha Lawiszus), Іль Ёўнґ Кім (Ill Young Kim), Крыстына Ґросэ (Christina Große), Рольф Цахэр (Rolf Zacher), Марыя Гапэль (Maria Happel), Марэн Кройман (Maren Kroymann), Матыяс Фрайгоф (Matthias Freihof)

Пра фільм: Пасля разжэнства Каці пастанаўляе змяніць сваё жыццё і для пачатку вяртаецца туды, дзе прайшло ейнае дзяцінства, – у берлінскі раён Марцан. Управа працы прапаноўвае ёй вакансію цырульніцы ў модным салоне, але гаспадыня ўстановы адмаўляе ёй «з эстэтычных меркаванняў»: Каці не можа пахваліцца зграбнаю фігураю. Жанчына не здаецца і пастанаўляе адкрыць уласную цырульню, але гэта аказваецца зусім не проста.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 743 MiB
Працягласьць: 01:46:09.754
Відэа : AVC, 714x432 2.35:1, 25.000 fps, 844 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

398

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi59.tinypic.com/205zk0x.jpg

Краіна: Італія

Рэжысэр: Антанэллё Ґрымальдзі (Antonello Grimaldi)

У ролях: Раман Паланскі (Roman Polański), Нанні Марэцці (Nanni Moretti), Валер’я Ґаліна (Valeria Golino), Ізабэлля Фэрары (Isabella Ferrari), Алесандра Ґасман (Alessandro Gassman), Блю Ёсімі (Blu Yoshimi), Іпаліт Жырардо (Hippolyte Girardot)

Пра фільм: Топ-менеджар П’етра Палядыні з іроніі лёсу застаецца ўдаўцом у той самы дзень, калі ўратаваў жыццё незнаёмкі. П’етра занураецца ў «ціхі хаос»: жалобу па жонцы ён рэалізоўвае ў дзіўнай форме – штодзень чакае ля школы дачку, з ранку да канца заняткаў. Седзячы на лаўцы перад школаю, ён прымае наведнікаў. Змена напаўнення паўсядзённасці дапамагае яму па-іншаму паглядзець на знаёмых людзей і на свет, адкрыць жыццё наноў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 864 MiB
Працягласьць: 01:47:13.274
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 993 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

399

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi62.tinypic.com/vz9c46.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Джоні Дэп (Johnny Depp)

У ролях: Джоні Дэп (Johnny Depp), Эльпід’я Карыллё (Elpidia Carrillo), Фрэдэрык Форэст (Frederic Forrest), Люіс Ґусман (Luis Guzmán), Мэкс Пэрлік (Max Perlich), Пэпэ Сэрна (Pepe Serna), Марлон Брандо (Marlon Brando)

Пра фільм: Індзеец Рафаэл разам з жонкаю і двума дзецьмі жыве на сметнішчы побач з невялікім горадам Морґантаўн. Ён і ягоныя суседзі зарабляюць на жыццё, як могуць: поркаюцца ў смецці, спрабуюць знайсці нафту, рабуюць крамы, бо нармальнай працы ў наваколлі няма. Тут пануюць беспрасветная галеча і безвыходнасць. Аднойчы Рафаэлу прапаноўваюць вялікія грошы за незвычайную паслугу. Гэтай сумы было б дастаткова, каб сям’я індзейца назаўжды пакінула сметнішча...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.17 GiB
Працягласьць: 01:58:16.594
Відэа : AVC, 702x542 1.85:1, 25.000 fps, 2 499 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Дадалася 29 сэрыя