1

Тэма: Барбурка / Barbórka / 2005 / SatRip

Спампаваць: magnet link

Фільм з цыклу «Польскія святы»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca)

У ролях: Івона Сіткоўска (Iwona Sitkowska), Марцін Дараціньскі (Marcin Dorociński)

Пра фільм: Дзень шахцёра адзначаюць 4 снежня, на ўрачыстасць святой Барбары, заступніцы гарнякоў. Шахта, у якой працуе Бася (Івона Сіткоўска), рыхтуецца да свята шахцёраў, так званае Барбуркі. Галоўным пунктам святочнае праграмы будзе сустрэча з акторам Якубам Скавэрскім (Марцін Дараціньскі), кумірам аматарак «мыльных операў». Павітаць госця хлебам выходзіць імянінніца Бася – сціплая і ціхая, а разам з тым адкрытая і шчырая дзяўчына. Якуб і ягоныя сябры не разумеюць прывязанасці жыхароў Сілезіі да традыцыі, да ўпарадкаванага жыцця. Са свайго боку і мясцовыя крыва паглядаюць на прыезджых. Але для Басі і Якуба гэтая сустрэча можа скончыцца нечым значна большым, чымся выпадковае знаёмства. Фільм зняты ў межах цыклу «Польскія святы». За яго рэжысёр Мацей Пепшыца атрымаў прэмію Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў на Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні (2005) «за творчае падаванне рэчаіснасці».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 514 MiB
Працягласьць: 01:07:53.354
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 924 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Barburka.2005.SatRip.mp4.torrent 2.8 кБ, 45 спампоўванняў з 2014-09-05 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.