Дадаліся 6 сэрый
351 2014-12-30 13:36:29
Працяг: Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча / SatRip (14 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
352 2014-12-30 13:34:51
Працяг: Прыгоды Ціўкі / Przygód kilka wróbla Ćwirka / 1983-1989 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Дадаліся 2 сэрыі
353 2014-12-30 13:33:52
Працяг: Польскія казкі і паданьні / Baśnie i bajki polskie / 2006 / SatRip (14 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Дадаліся 3 сэрыі
354 2014-12-30 13:29:32
Працяг: Афіцэр / Oficer / 2005 / SatRip (9 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Ребят, а может кто-нибудь на Бухте поддержать раздачу этого сериала? Буду весьма признателен.
А якім чынам яго там падтрымаць ? Калі торэнт-файл той самы - знойдзецца па DHT.
355 2014-12-30 13:27:33
Працяг: Любоў насамрэч / Love actually / Аўдыё / 2003 / AC-3 / 192 Kbps (7 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Народ, раздайце кіно, Каляды жа ж!
356 2014-12-03 11:39:07
Працяг: Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча / SatRip (14 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Дадаліся :
Izrail.Cyrvonaje_mora.mp4
Karaleuski_smak.avi
Lansarote.Vostrau_vulkanau.mp4
Madejra.Funsal.mp4
Madejra.Hosci_archipielahu.mp4
Partuhalija.Portu.mp4
Tunis.La_bramy_Sachary.mp4
Tunis.U_bierbierau.mp4
Zalcburhski_smak.avi
357 2014-12-03 11:38:54
Тэма: Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча / SatRip (14 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Краіна: Польшча
Працягласьць: сэрыі па ~25 хв.
Пра фільм: Цыкл перадач пра польскую і сусветную кухню, якую прадстаўляе Роберт Макловіч.
Мова: беларуская
Памер: 82.6 GiB
358 2014-12-03 11:34:53
Працяг: Падарожжы дылетанта / TVRip (252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)
Дадалося некалькі сэрый
359 2014-12-03 11:26:03
Тэма: Brodeuses / Вышыванніцы / 2004 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Пра фільм: Выпадковая сустрэча на працы зводзіць дзвюх такіх розных жанчын: маладая Клер хавае ад сваёй сям’і ды суседзяў непажаданаю цяжарнасць, а спадарыня Мэлік’ян ніяк не можа ачуняць пасля трагічнае смерці адзінага сына. Лучыць іх, здавалася б, непераадольны смутак. «Гафтаўніцы» – гэта гісторыя адзіноты, сяброўства, адданасці, сведчанне таго, як незнаёмыя людзі могуць стаць па-сапраўднаму блізкімі.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 596 MiB
Працягласьць: 01:24:13.074
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 855 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
360 2014-12-03 11:25:35
Тэма: Горкі месяц / Bitter moon / 1992 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Францыя–Вялікая Брытанія–ЗША
Рэжысэр: Роман Паляньскі (Roman Polański)
У ролях: Пітэр Каёўтэ (Peter Coyote), Эманюэль Сэнне (Emmanuelle Seigner), Г’ю Ґрант (Hugh Grant), Крыстын Скот Томас (Kristin Scott Thomas).(М)
Пра фільм: Сужэнцы Найджэл і Фіёўна Добсаны на сёмыя ўгодкі шлюбу выпраўляюцца ў круіз у Індыю. На караблі яны знаёмяцца з амерыканцам Оскарам Бэнтанам, немаладым ужо інвалідам-вазочнікам, і ягонаю красуняю-жонкай – францужанкаю Мімі, якая паводзіцца досыць экстравагантна, але з першага ж позірку выклікае сімпатыю ў Найджэла. Оскар заўважае гэта і сам падбухторвае Найджэла да флірту з Мімі, аднак ставіць яму адну ўмову: той мусіць выслухаць гісторыю бурлівых адносінаў між ім і жонкаю. Апавядаючы, Оскар не абмінае ніводнай, нават самай інтымнай падрабязнасці. Спачатку шакаваны чутым, паступова Найджэл усё болей і болей уцягваецца ў гісторыю...
Фільм быў зняты паводле раману французскага пісьменніка Паскаля Брукнэра.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 972 MiB
Працягласьць: 02:13:35.994
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 883 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
361 2014-12-03 11:24:25
Тэма: Што бачыла сонейка / Co słonko widziało / 2006 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 819 MiB
Працягласьць: 01:47:35.834
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 930 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
362 2014-12-03 11:24:00
Тэма: Клубнічнае віно / 2008 / Wino truskawkowe / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Польшча–Славаччына
Рэжысэр: Дар’юш Яблоньскі (Dariusz Jabłoński)
У ролях: Іржы Махачэк (Jiří Macháček), Зузана Ф’ялава (Zuzana Fialová), Мар’ян Дзендзель (Marian Dziędziel), Мечыслаў Ґромбка (Mieczysław Grąbka), Ежы Радзівіловіч (Jerzy Radziwiłowicz), Лех Латоцкі (Lech Łotocki), Мацей Штур (Maciej Stuhr), Марэк Літэўка (Marek Litewka).
Пра фільм: Гэта не фільм пра каханне, хаця каханне ў ім ёсць. Гэта не камедыя, хоць героі кажуць смешныя рэчы. Гэта не дэтэктыў, хоць галоўны герой высвятляе, хто забіў... Гэта не побытавы фільм, хоць правінцыя тут зачароўвае сваймі колерамі. Гэта і не музычны фільм, хоць гарачая Любіца ў танцы выказвае сваю тугу. Гэта таксама не фільм пра духаў, хоць дух гутарыць з героем. Некалькі глыткоў «Клубнічнага віна» прыводзяць нас у чароўны свет гэтага цэнтру Еўропы. Тут каханне, злачынства, раскаянне – натуральныя складнікі жыцця, як поры года, матылі, птушкі або безупынны шум горнай рэчкі.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 814 MiB
Працягласьць: 01:46:52.754
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 931 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
363 2014-12-03 11:23:38
Тэма: Дэкалог-89+ / Dekalog 89+ / 2009 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Польшча
Год: 2009
Жанар: кароткамэтражныя фільмы
Рэжысэры: Лешак Карусэвіч, Томаш Алеярчык, Бартош Падух, Адрыян Панек, Войцэх Ягела, Мартын Борткевіч, Крыстафер Карлсан Рус, Томаш Матушчак, Анджэй Манькоўскі, Рафал Самусік.
Апісаньне: У фільме "Dekalog 89+" маладыя польскія рэжысэры прадставілі дзесяць самых важных тэм і праблемаў, якія хвалююць іх пакаленьне і польскае сучаснае грамадзтва праз дваццаць гадоў пасьля выйсьця на экран сэрыяла Кшыштыфа Кясьлеўскага «Дэкалог».
Гэта спроба распавесьці 10 гісторый, якія маглі здарыцца з кожным. Гэта гісторыі пра людзей, захопленых жыцьцёвай мітуснёй, але ў выніку нечаканага зьбегу акалічнасьцяў выяўляючых, што яны топчуцца на адным месцы, забываючы пра сапраўды важныя мэты. Мы сталі занадта эгаістычнымі, залішне засяроджанымі на сабе і сваіх запатрабаваньнях. Мы быццам бы шмат робім для сваіх блізкіх, але калі настае вечар, аказваецца, што ў нас ужо няма ні сілаў, ні трываласьці, каб іх абняць ці прылашчыць, сказаць ім штосьці добрае. У нас бракуе на гэта жыцьцёвай энергіі. Мы ўжо ня здольныя выказаць свае сапраўдныя пачуцьці. А жыцьцё праходзіць...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 987 MiB
Працягласьць: 10 сэрыяў ~ па 20хв.
Відэа : AVC, 640x360 16:9, 25.000 fps, 533 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
364 2014-12-03 11:22:37
Тэма: Афіцэры / Oficerowie / 2006 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Мацей Дэйчэр
У ролях: Барыс Шыц у ролі Томаша Крушыньскага, „Крушона”;Магдалена Ружчка — Альдона;Анджэй Хыра — Рысь;Павал Малашыньскі — „Гранд”;Марыян Дзендзель — Кандэя;Кшыштаф Глобіш — „Тапор”;Караліна Грушка — Мальвіна;Ян Фрыч — віцэ-прэм’ер Ратыньскі;Магдалена Цялецка — Рыта
Пра фільм: Цікавы, дынамічны, поўны нечаканых паваротаў сюжэт, не шаблонны, зусім не падобны да стэрэатыпнага халоднага і цынічнага паліцыянта герой, бесцырымонныя, выдатна вышкаленыя гангстэры. Гэта мужчынскі баявік на фоне гісторыі кахання. Усё адбываецца ў Варшаве, дзе брутальныя маладыя бандыты, вышкаленыя у Замежным Легіёне, імкнуцца пераняць горад, які многія гады кантралюе кароль злачыннага свету па мянушцы Тапор.
Галоўны герой — Томаш Крушыньскі па мянушцы „Крушон” — малады афіцэр паліцыі, які са сваім партнёрам Рышардам працуе над разбіццём сеткі злачынных повязяў. Побач з імі паяўляецца прыгожая й незалежная Альдона. Паўстае поўны напружанасці і эмоцый трохкутнік.
Крушон сімвалізуе паліцыянтаў маладога пакалення. На выгляд звычайны хлопец з варшаўскага бандыцкага раёну, а ў сапраўднасці — глыбакадумны і спрытны паліцыянт. Ён выдатна адчувае сябе ў злачынным асяроддзі, што дапамагае яму пранікаць у злачынныя структуры і распрацоўваць іх знутры. Моцны непахісны характар ды вернасць абраным прынцыпам не дазваляюць яму зламацца нават у цяжкіх сітуацыях.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 5.41 GiB
Працягласьць: сэрыі па ~45хв
Відэа : AVC, 640x360 16:9, 25.000 fps, 1 200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
365 2014-12-03 11:18:56
Працяг: На чорных лядах / 1995 / SatRip (7 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
БТ-3 "На чорных лядах" паказала ? Ды яшчэ ў гадавіну слуцкага паўстаньня ? Недзе нешта здохла.
366 2014-12-03 11:13:38
Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip (10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Трохі паглядзеў...
Адзін з найлепшых серыялаў. Вельмі раю.
367 2014-11-24 12:42:01
Тэма: ... ля поплаву / ... nad rozlewiskiem (5 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дом ля поплаву / Dom nad rozlewiskiem
Каханне ля поплаву / Miłość nad rozlewiskiem
Жыццё ля поплаву / Życie nad rozlewiskiem
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Адэк Драбіньскі (Adek Drabiński)
У ролях: Ёанна Бродзік (Joanna Brodzik), Малґажата Браўнэк (Małgorzata Braunek), Ольґа Фрыч (Olga Frycz), Анна Чартарыска (Anna Czartoryska).
Пра фільм: Паводле рамана Малгажаты Каліціньскай (Małgorzata Kalicińska).
«Дом ля поплаву» – гэта гісторыя саракагадовай Малгосі, якая траціць працу ў рэкламным агенцтве. Калі не ўдаецца знайсці новай працы, Малгося едзе праведаць маці, з якой не бачылася ад маленства. Кароткая пабыўка на Мазурскім паазер’і адкрывае перад гераіняй новы свет, цалкам адрозны ад сталічнага. Тут яна знаходзіць спакой, сяброўства, новае каханне і сваё месца. Яна пачынае новае жыццё.
«Каханне ля поплаву» – гэта працяг серыялу «Дом ля поплаву». Галоўная гераіня, Малґося, далей змагаецца з праблемамі свайго прыватнага жыцця, якое безупынна падносіць ёй сюрпрызы. Жанчына здзяйсняе сваю мару – адкрывае пансіянат «Ля поплаву». На Мазурах яна пакахала дантыста Януша, але ягоны алкагалізм становіцца непераадольнаю перашкодаю на шляху да іхнае супольнае будучыні. Былы муж Ґосі, Конрад, жыве ў Варшаве з каханкаю Адаю
Папярэднія дзве часткі серыялу здымаліся паводле матываў раману Малґажаты Каліціньскай. Аўтарка не выдала чарговай кнігі, і працяг гісторыі 40-гадовай жанчыны напісала група сцэнарыстаў. . Галоўная гераіня, таксама Малґажата, кідае сваё старое жыццё, Варшаву і пераязджае на Мазуры. Тут яна зноў пачуваецца шчасліваю, гэтак жа, як ейная маці, Бася. Але не так удала складаецца асабістае жыццё Малґажацінай дачкі, Марысі, якая ў папярэдняй частцы («Каханне ля поплаву») выйшла замуж за Кубу.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 16.9 GiB
Працягласьць: сэрыі па ~46 хв.
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 331 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
368 2014-11-24 12:41:25
Тэма: Утрапёныя / Mad Men / SatRip (9 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: ЗША
Рэжысэр: Элан Тэйлар (Alan Taylor)
Пра фільм: Нью-Ёрк пачатку 1960-х, Мангэтан – цэнтр сусветнага бізнесу, у якім усё большую ролю пачынае выконваць рэклама. Бальшыня буйных рэкламных агенцтваў месціцца на Мэдысан-авеню, а тых, хто там працуе, пачынаюць называць «мэдмэнамі», ці ўтрапёнымі пашыральнікамі новых тавараў, трэндаў ды ідэяў, якія нясе з сабою «вецер 60-х». У адным з такіх паспяховых агенцтваў, што належыць кампаньёнам Роджэру Стэрлінґу і Бэрту Купэру, працуе Доналд Дрэйпэр – крэатыўны матор кампаніі. Ягонае складанае дзяцінства ды бурлівая маладосць прыпалі на вайну і 1950-я гады з іх патрыярхальнымі і патрыятычнымі вартасцямі, і ў новае дзесяцігоддзе ён уваходзіць ужо сталым сямейным чалавекам са сфармаванымі поглядамі ды... крыху сфабрыкаванаю мінуўшчынаю. На ягоных вачах разбураецца стары знаёмы свет і ўзнікае іншы, поўны новых магчымасцяў, але таксама праблемаў і спакусаў, асабліва для чалавека з грашыма. У гэтым свеце шукае сваё месца і маладзенькая сакратарка Пэґі Олсан, адная з першых ластавак жаночай эмансіпацыі ў дасюль строга мужчынскай сферы буйнога бізнесу. Сярод галоўных герояў серыялу – таксама і расчараваная ў сабе маладая маці Бэці Дрэйпэр, кар’ерыст Пітэр Кэмпбэл, стары залётнік Роджэр Стэрлінґ, жанчына-вамп Джоўн Голаўэй, багатая інтэлектуалка Рэйчэл Мэнкен, мастак з гомасексуальнымі схільнасцямі Сальваторэ Рамана ды іншыя.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 14.9 GiB
Працягласьць: 00:46:45.554
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 827 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
369 2014-11-24 12:39:13
Тэма: Ранча / Ranczo / SatRip (10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Войцех Адамчык (Wojciech Adamczyk)
У ролях: Ілона Астроўска (Ilona Ostrowska), Цэзары Жак (Cezary Żak), Павал Крулікоўскі (Paweł Królikowski)
Пра фільм: Амэрыканка польскага паходжаньня – Люсі – прыяжджае ў Польшчу пасьля весткі пра тое, што атрымала ў спадчыну малы панадворак ў невялікай вёсцы Вількавыі. Кошт маёнтка не вялікі, і Люсі пэўна не хацелася б ехаць так далёка, калі б ня тое, што толькі разышлася з мужам і ўвесь сьвет перавярнуўся дагары нагамі. На месцы ў малой Падляскай вёсцы, Люсі знаходзіць зруйнаваны панадворак. Войт Вількавыяў, Павал Козёл, жадае выкупіць панадворак у новай ўладаркі – зразумела за мізэрныя грошы – дадаткова яго састарвае перад прыездам Люсі, каб на новую гаспадыню ён зрабіў як найгоршае ўражаньне. Аднак гэта не адварочвае люсі ад таго, каб застацца ў Польшчы. Яна вырашае зьмяніць сваё жыцьцё і асесьці ў Вількавыях настала.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 34.3 GiB
Працягласьць: 78 сэрый па ~50 хв.
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 222 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
370 2014-11-24 12:37:23
Працяг: Басанож па сьвеце / Boso przez świat / DVDRip (5 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Дадаліся 6 файлаў
371 2014-11-24 12:36:55
Тэма: Басанож па сьвеце / Boso przez świat / DVDRip (5 адказаў, апублікавана ў Іншыя(кіно, відэа))
Назва: Басанож па сьвеце / Boso przez świat
Год: 2007-...
Краіна: Польшча
Жанр: дакумэнтальны сэрыял
Працягласьць: сэрыі па ~25 хв.
Памер: 23.62 GiB
Cубтытры: няма
Акторы: вядучы Войцех Цэйроўскі (Wojciech Cejrowski)
Пра фільм: Войцех Цэйроўскі - падарожнік, фатограф, пісьменьнік, журналіст, сябра Лёнданскага каралеўскага геаграфічнага таварыства. Ён спалучае ў сабе жарсьць да вывучэньня сьвету, - нават самых экзатычных месцаў, - выключную назіральнасьць і пачуцьцё гумару.
Сайты фільму: tvp.pl, pl.wiki
Залаты мэдаль за лепшую падарожніцкую праграму на фэстывалі ў Ню-Ёрку
Мова: беларуская (прафэсійны пераклад)
Сэрыі:
372 2014-11-24 12:30:20
Працяг: Аблавушак / Miś Uszatek / SatRip (25 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
Серыя "Смаркуль" мае нумар 91
Дзякуй, выправіў торэнт
373 2014-11-06 12:52:47
Працяг: Афіцэр / Oficer / 2005 / SatRip (9 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Пакуль не. Будуць паўтараць - запішам.
374 2014-11-06 12:49:49
Працяг: Беларуская мова пад агульнай рэдакцыяй М.Л. Грыгор'евай (6 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
раздайце калі ласка
Навошта яно тут ? На Беларускай Палічцы глядзіце.
375 2014-10-10 15:57:49
Працяг: Энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" / 2007 / PDF-scan (18 адказаў, апублікавана ў Кнігі)
Раздайце, калі ласка)
Ужо даўно аддалі на http://slounik.org/books