Тэма: Цівалі / 2012 / H264

Спампаваць: magnet link

Краіна: Беларусь
Жанр: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:12

Апісаньне: Чыгуначнікі адмовіліся вывозіць рэпрэсаваных у Сыбір. За гэта іх расстралялі. Фільм «Цівалі» прысьвечаны гэтаму невядомаму эпізоду з гісторыі Беларусі.

У часы сталінскіх рэпрэсіяў 1930-х гадоў у Беларусі адбыліся страйкі чыгуначнікаў, якія пратэставалі супраць вывазу суайчыньнікаў у Сыбір. Праявы непаслушэнства ўлады жорстка пакаралі: 300 працаўнікоў чыгункі былі расстраляныя і пахаваныя ў могільніку для жывёлы ў вёсцы Цівалі пад Менскам. Пазьней улады спрабавалі сьцерці ўсе сьляды злачынства. Аднак праўда выйшла на паверхню, і памяць пра закатаваных людзей, кінутых у яму разам з быдлам, захавалася ў нашых сэрцах.

У фільме ўдзельнічаюць сьведкі падзеяў і дасьледнікі рэпрэсіяў. Адзін з герояў фільма і суаўтар сцэнару — паэт Сяргей Законьнікаў, аўтар паэмы «Цівалі».

Мова: беларуская

Памер: 356MiB
Відэа: MPEG-4, 720x404, 25 fps, 1473kbps
Аўдыё: 48 kHz, AAC LC stereo, 165 kbps

Прычэпкі допісу

Цівалі, дак. фільм.mp4.torrent 28.15 кБ, 35 спампоўванняў з 2021-11-05 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.