Тэма: Складанка / Басовішча-XVIII / 2008 / 192Kbps
Жанар: Рок
Год: 2008.
Краіна: Беларусь
Мова: Беларуская
Бітрэйт: 192Kbps
Складанка зь песень удзельнікаў конкурсу і хэдлайнэраў леташняга фэсту ў Гарадку. Для тых цікаўных, хто хоча паслухаць «музыку маладой Беларусі» ў студыйным варыянце. Уласна адкрыцьцяў тут для абазнанага слухача няшмат. З маладых вылучаецца Weeping Twilight з надзвычай запамінальнай балядай «а-ля Воплі Відаплясава». Песьня «Грэх» магла бы пайсьці ў народ, але гурт пасьля «Басовішча-XVIII» нідзе больш не паказаўся. Цікава, але сыравата слухаецца Indra, што паклалі на музыку пякучы верш Леры Сом, што пачынаецца са словаў «Калі жанчына разьнімае ногі…». Дыск адметны і некалькімі рарытэтамі – беластоцкая беларускамоўная каманда RIMA тут прадстаўляе трэк «Калевала» (у Беларусі іх песьні выдаваліся апошні раз з гадоў сем таму), «Крамбамбуля» сваё бачаньне гіта гурта Ы.Ы.Ы. - «Усё нармальна, мама!», а «Палац» – зусім сьвежую сваю песьню «Хай месяц». Дзякуючы такой музычнай разнастайнасьці кожны слухач знойдзе тут, як мінімум дзьве-тры «сваіх» песьні.
Апошні раз адрэдагавана zielieboba (2010-05-08 16:09:00)