1

Тэма: Ночы і дні / Noce i dnie / 1977 / SatRip

http://img694.imageshack.us/img694/9038/8kuj.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Антчак (Jerzy Antczak)

У ролях: Ядвіґа Бараньска (Jadwiga Barańska), Ежы Біньчыцкі (Jerzy Bińczycki), Яніна Трачыкуўна (Janina Traczykówna), Ежы Камас (Jerzy Kamas), Бэата Тышкевіч (Beata Tyszkiewicz).

Пра фільм: Сямейная сага пра два пакаленні роду Нехціцаў разгортваецца на фоне зменаў у польскім грамадстве з 1865 да 1914 года – з моманту заканчэння антырасейскага паўстання і да пачатку Першае сусветнае вайны. Баґуміл Нехціц, былы паўстанец і заможны шляхціч, жэніцца з Барбараю Астшэньскаю, якая таксама паходзіць з заможнага, некалі багатага роду. Унутраны свет Барбары абцяжараны няшчасным каханнем і няздзейсненаю мараю стаць «гарадскою дамаю». Жыццё Баґуміла, лагоднага і высакароднага чалавека, напоўненае цяжкаю працаю, у якую ён уцякае ад трагічных успамінаў пра паразу паўстання 1863–1864 гадоў. Гэтыя два лёсы спалучаюцца і ствараюць фабулу фільму. Нягледзячы на адсутнасць ўзаемаразумення, Барбара і Баґуміл застацца разам. І толькі мужава смерць уносіць у існаванне Барбары радыкальныя змены, а пачатак вайны – страх за свой лёс і будучыню сям’і. Серыял зняты паводле аднайменнага раману Мар’і Дамброўскай – выдатнага твору польскай літаратуры, своеасаблівай энцыклапедыі псіхалогіі ды традыцыяў польскай інтэлігенцыі мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 6.2 GiB
Працягласьць: 12 сэрый па ~50 хв.
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2019-07-23 09:43:22)

Прычэпкі допісу

Nocy_i_dni.torrent 9.23 кБ, 7 спампоўванняў з 2019-07-23 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Ночы і дні / Noce i dnie / 1977 / SatRip

3 сэрыі выправіліся на лепшую якасць.