Тэма: Дэкалог 1-10 / Dekalog / 1989-1990 / DVDRip
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Кшыштаф Кесьлёўскі (Krzysztof Kieślowski)
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з нейкай з дзесяці біблейскіх запаведзяў.
У ролях: Гэнрык Бараноўскі (Henryk Baranowski), Войцех Клята (Wojciech Klata), Мая Камароўска (Maja Komorowska), Артур Барціс (Artur Barcis)
Пра фільм: Першы фільм з цыклу «Дэкалог» – гэта жыццёвая прыпавесць пра першую з дзесяці запаведзяў – запаведзь веры. Малы Павэл жыве з татам, выкладчыкам, чалавекам з крытычным розумам, які не верыць у існаванне душы, а лічыць, што ўсё можна палічыць і вымераць. Цётка ж Паўла, верніца, адказваючы на пытанні хлопчыка пра сэнс жыцця, расказвае яму пра Бога і веру. Але ніводзін з іх не ведае, якое выпрабаванне падрыхтаванае і цётчынай веры, і бацькавай рацыянальнасці.
У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Александэр Бардыні (Aleksander Bardini), Ольгерд Лукашэвіч (Olgierd Lukaszewicz), Крыстына Біґельмаер (Krystyna Bigelmajer)
Пра фільм: Другая частка цыклу Кшыштафа Кесьлёўскага прысвечаная другому запавету: не згадвай імя Бога без патрэбы. Дзеянне разгортваецца вакол Дароты Ґелер і загадчыка аддзялення лякарні, у якой ляжыць ейны муж, Анджэй. Анджэй цяжка хворы, а перад Даротаю стаіць няпросты выбар, які залежыць ад таго, ці выжыве муж. Таму жанчына патрабуе ад лекара дакладнага дыягназу, але хвароба Анджэя непрадказальная, і доктар не можа даць адназначнага адказу. Але ўрэшце доктар агучвае прысуд: Анджэй памрэ. Рашэнне прынятае, і застаецца толькі спадзявацца, што ўсё не было марна.
Пра фільм: Калядным вечарам Эва вырашае любой цаной прабавіць святочную ноч з былым каханкам, Янушам. Каб дасягнуць мэты, ёй зноў даводзіцца хлусіць і яшчэ раз перажываць былую хлусню.
Пра фільм: Анка жыве з бацькам, Міхалам. Ейная маці памерла неўзабаве пасля яе нараджэння. Дачка знаходзіць дома ліст з надпісам “Адкрыць пасля маёй смерці”. Яна доўга вагаецца, распячатаць канверт, ці ўсё ж не. Унутры дзяўчына знаходзіць наступны канверт, з надпісам: “Для маёй дачкі Анны”. Міхал вяртаецца з камандзіроўкі. Анка сустракае яго ў аэрапорце і пачынае цытаваць ліст, у якім маці прызнаецца, што Міхал – не бацька дзяўчыны. “Я здаўна прадчувала змест ліста. Калі я была з першым сваім хлопцам, у мяне было адчуванне, што я камусьці здраджваю”. Анка прызнаецца Міхалу ў каханні. Міхал больш за 20 гадоў быў для Анкі бацькам і цяпер яму цяжка выйсці з ролі таты. Між тым Анка раскрывае праўду: яна падрабіла ліст ад мамы, а сапраўдны надалей ляжыць у стале...
Пра фільм: Да смяротнага пакарання прысуджаны малады забойца таксіста. Перад выкананнем прысуду ён адкрывае адвакату свае жыццёвыя перажыванні, якія вытлумачваюць ягоныя незразумелы паводзіны. А за дзвярыма ўжо чакае кат...
Пра фільм: Здавалася б, шосты фільм цыклу мае да шостай запаведзі – “не чыні пералюбу” – досыць аддаленае дачыненне. Сціплы хлопец Томэк, амаль яшчэ падлетак, працуе на пошце і кахае жанчыну з суседняга дому, вокны якой – акурат насупраць. Па вечарах ён падглядае за ёю, сочыць за кожным ейным рухам, а да яе тым часам прыходзяць каханкі. Для таго, каб часцей бачыць яе, ён шле жанчыне фальшывыя выклікі на пошту, уладкоўваецца разносіць малако. Падаецца, што каханне становіцца насланнём...
Пра фільм: Сёмы фільм цыклу «Дэкалог», як і папярэднія, прапаноўвае нетрывіяльную інтэрпрэтацыю аднаго з дзесяці запаветаў – «не крадзь»: «Ці можна скрасці ў кагосьці сваю ўласнасць?» Справа ўскладняецца тым, што гэтая ўласнасць--дзіця, за якое змагаюцца маці і бабуля. У гэтай сітуацыі каханне спалучаецца з эгаізмам настолькі шчыльна, што іх цяжка адрозніць...
Пра фільм: Восьмая частка знакамітага цыклу прапаноўвае інтэрпрэтацыю восьмага запавету: “Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго”. У часы нямецкай акупацыі маладая каталічка адмовілася дапамагчы габрэйскай дзяўчыне, аргументаваўшы свой учынак тым, што вера не дазваляе ёй хлусіць. Праз сорак гадоў жанчыны зноў сустракаюцца ў Варшаве. Аказваецца, матывы, якімі кіравалася тады гераіня, былі іншыя...
Пра фільм: Галоўны герой, Ромэк, даведваецца, што ён ужо няздольны весці палавое жыццё. Ягоная жонка, Ганна, прымае гэтую навіну абсалютна спакойна. "Каханне -- гэта не 5 хвілінаў сапення ў ложку раз у тыдзень. Каханне ў сэрцы, а не між ног," -- кажа яна. І парывае кантакты са сваім каханкам, маладым студэнтам фізікі. Сведкам гэтае сцэны становіцца яе муж. Ганна абяцае Ромэку, што цяпер ужо заўсёды будзе казаць яму праўду, каб ён больш не мусіў стаяць і падслухваць за шафаю. Аднак у Ромэка ўглыбіні сэрца застаецца недаверлівасць, якая прыводзіць яго да самагубства.
Пра фільм: Галоўны герой, Ромэк, даведваецца, што ён ужо няздольны весці палавое жыццё. Ягоная жонка, Ганна, прымае гэтую навіну абсалютна спакойна. "Каханне -- гэта не 5 хвілінаў сапення ў ложку раз у тыдзень. Каханне ў сэрцы, а не між ног," -- кажа яна. І парывае кантакты са сваім каханкам, маладым студэнтам фізікі. Сведкам гэтае сцэны становіцца яе муж. Ганна абяцае Ромэку, што цяпер ужо заўсёды будзе казаць яму праўду, каб ён больш не мусіў стаяць і падслухваць за шафаю. Аднак у Ромэка ўглыбіні сэрца застаецца недаверлівасць, якая прыводзіць яго да самагубства.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 6.20 GiB
Працягласьць: 10 сэрый па ~55 хв.
Відэа : XviD, 720x544, 25.000 fps, 1600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps
Апошні раз адрэдагавана chtosci (2017-11-02 21:10:44)
Dekaloh.torrent 34.25 кБ, 38 спампоўванняў з 2017-11-02
Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.