Тэма: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Спампаваць: magnet link

right

Краіна: ЗША
Год: 1946
Жанр: сямейны, фэнтэзі, меладрама, камедыя, раство
Рэжысер: Фрэнк Капра
У галоўных ролях: Джэймс Сцюарт, Донна Рыд, Лаянэль Бэрымар, Томас Мітчэл, Генры Трэверс, Б'юла Бондзі, Фрэнк Фэйлен, Уорд Бонд, Глорыя Грэм і інш.
Ролі агучвалі: Павел Харланчук, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў, Святлана Цімохіна і Паліна Філіпава.

Апісанне: Джордж Бэйлі - уладальнік крэдытнай кампаніі ў амерыканскім мястэчку Бэдфорд Фолс, сумленны, спагадны, любячы муж і бацька, падаўлены нягодамі, што звалілася на яго і таму ён падумвае пра самагубства. Відавочна, што чалавек, які адмаўляецца ад самага вялікага дару Бога - жыцця - мае патрэбу ў дапамозе анёла-ахоўніка. І Нябёсы адпраўляюць яму на выручку Кларэнса, адзінага вольнага на той момант Анёла Другога Класа, прыемнага, добрага, але неспрактыкаванага. Ён, нават, яшчэ не заслужыў крылы. Калі Кларэнс зробіць сваю працу добра і зможа адгаварыць Джорджа ад смяротнага граху, ён атрымае крылы. А часу ў яго амаль не засталося ... Анёл знаходзіць адзіна правільнае рашэнне - паказаць Джорджу свет, у якім той не існуе.

http://i98.fastpic.ru/big/2017/1114/37/15443e7c7956f61def71924e2f093537.png: 94% (8,9/10)

http://i98.fastpic.ru/big/2017/1114/55/38b82aa1211c5ab6865ce06263a64f55.png: 8,6/10

http://i97.fastpic.ru/big/2017/1114/14/f5d4a7f82a10a47a258b49d6a5927e14.png: 7,6/10

Характарыстыкі

Якасць: BDRip (1080p)
Відэа №1: MPEG-4, 9 360 Кбіт/с, 1456x1080, 23.976 кадраў/с (Чорна-белы)
Відэа №2: MPEG-4, 7 635 Кбіт/с, 1456x1080, 23.976 кадраў/с (Каляровы)
Аўдыё:

  • Беларуская мова (mp2, 2 ch, 256 Кбіт/c) - Прафесійны шматгалосы пераклад (Кінаконг)

  • Англійская мова (АС3, 2 ch, 224 Кбіт/с) - Арыгінальны

Памер: 8.98+7.55=16.53ГБ
Працягласць: 02:10:38
Субтытры: партугальскія, іспанскія, англійскія (поўныя)

Узнагароды Паказаць

1947 - 5 намінацый на прэмію «Оскар»: лепшы фільм, лепшы рэжысёр (Фрэнк Капра), лепшы акцёр (Джэймс Сцюарт), лепшы мантаж (Уільям Хорнбек), лепшы запіс гуку (Джон Олберг)
1947 - прэмія «Залаты глобус» за лепшую рэжысуру (Фрэнк Капра)
1990 - фільм змешчаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША
1994 - ганаровая прэмія «Малады акцёр» былой зорцы-дзіцяці (Джымі Хокінс)

Заўвагі Паказаць

  • У дадзенай раздачы знаходяцца 2 версіі фільму: чорна-белая і каляровая. Каб спампаваць адну з іх, пры даданні файлу ў торрэнт-кліент, здыміце "птушку" з непатрэбнай версіі.

  • Постэр лакалізаваны аўтарам раздачы.

  • За прадастаўленне DVD-дыска з беларускай агучкай, набытага на ўласныя сродкі, выказваю падзяку майму сябру Антосю.

Урывак з чорна-белага фільму ў агучцы "Кінаконг"

Здымкі экрана Паказаць
http://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/c9/003f55ac12e1a260d531b3db4593f7c9.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/6e/bfab6c16c9d75f8b3e9f2b67a3eed36e.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/4e/ebbf937fa4d3d66da38d8d06d05cee4e.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/e9/57545019c770e4cd0caa922f99249ce9.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/02/177d8741f05e1141661f3b6d136b0702.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/bc/1b6e2663bb2f9b9ff71798b934d792bc.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/7a/a2547d5496e34e983d14b8190ac5cf7a.jpghttp://i89.fastpic.ru/big/2017/0126/ac/39da5fca52841d6ce20617e67a619eac.jpg

Апошні раз адрэдагавана Эдуард1995 (2021-01-22 23:30:34)

Прычэпкі допісу

Гэтае цудоўнае жыцце (Чорна-белая і каляровая версіі).torrent 1.29 МБ, 193 спампоўванняў з 2017-01-26 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.
Шукаю наступныя (мульт-)фільмы ў беларускай агучцы: Лэйдзі і валацуга, Самаходзікі (Тачкі), Пакахонтас 1, Матч Пойнт, Русалачка 1-2. Калі вы маеце хоць адзін з іх, ці ведаеце дзе знайсці, то, калі ласка, звяжыцеся са мною праз паведамленні трэкера.

2

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Вялікі дзякуй!

3

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Дзякуй.
Дарэчы, для такіх вялікіх фільмаў лепш памер часткі ставіць большы, накшталт 4мб. Тады торэнт-файл будзе значна меншы.

4

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Раздачы няма. Стаіць на 29,9% ужо даўно  sad

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Усе хто спампаваў - пазбягалі. Толькі а сабе і думаюць. А адзін я не магу справіцца.

Шукаю наступныя (мульт-)фільмы ў беларускай агучцы: Лэйдзі і валацуга, Самаходзікі (Тачкі), Пакахонтас 1, Матч Пойнт, Русалачка 1-2. Калі вы маеце хоць адзін з іх, ці ведаеце дзе знайсці, то, калі ласка, звяжыцеся са мною праз паведамленні трэкера.

6

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Вітаю.Раздаваць думаеце?

Апошні раз адрэдагавана Vitaut (2017-02-08 15:38:08)

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Дык я раздаю.  hmm

Шукаю наступныя (мульт-)фільмы ў беларускай агучцы: Лэйдзі і валацуга, Самаходзікі (Тачкі), Пакахонтас 1, Матч Пойнт, Русалачка 1-2. Калі вы маеце хоць адзін з іх, ці ведаеце дзе знайсці, то, калі ласка, звяжыцеся са мною праз паведамленні трэкера.

8

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

пакуль 46%

9

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Cudoŭny film. Padtrymlivaju, ale jašče dzień.

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Хачу прапанаваць наступную схему. Няхай усе хто спампаваў фільмы адпішуцца ў каментарах. Калі, нехта іншы захоча спампаваць, можна папрасіць спампаваўшых, праз асабістыя паведамленні, каб яны сталі на сідаванне.

Спадзяюся на вашыя падтрымку і паразуменне.

Апошні раз адрэдагавана Эдуард1995 (2017-02-14 22:44:07)

Шукаю наступныя (мульт-)фільмы ў беларускай агучцы: Лэйдзі і валацуга, Самаходзікі (Тачкі), Пакахонтас 1, Матч Пойнт, Русалачка 1-2. Калі вы маеце хоць адзін з іх, ці ведаеце дзе знайсці, то, калі ласка, звяжыцеся са мною праз паведамленні трэкера.

11

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Эдуард1995 напісаў:

Хачу прапанаваць наступную схему. Няхай усе хто спампаваў фільмы адпішуцца ў каментарах. Калі, нехта іншы захоча спампаваць, можна папрасіць спампаваўшых, праз асабістыя паведамленні, каб яны сталі на сідаванне.

Спадзяюся на вашыя падтрымку і паразуменне.

Я буду заставацца на раздачы столькі, колькі змагу.

12

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Вельмі шкада, што нягледзячы на просьбу аўтараў агучкі вы працягваеце яе тут раздаваць.
Бачна, што жаданняе паспрыяць развіццю кіно па-беларуску значна менш, чым жаданне скрасці кінцо і галаву ў пясок.

13

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

narnian напісаў:

Адказнасць за аўтарскія правы і г.д. ляжыць толькі на аўтары раздачы, чаму гэта не дае вам спаць спакойна? Хвалюецеся за яго лёс? Дарэчы, а што перашкаджае ці што забараняе Кінаконгу (як пастулюецца) паспрыяць развіццю кіна па-беларуску і публікаваць вынікі працы ў выглядзе толькі гукавых дарожак (што адразу здымае ўсе пытанні з праваўладальнікамі, бо ані байта ім не належыць) і пакінуць усё астатняе на сумленні людзей? Мне неяк незразумела гэта. З аднаго боку гаворкі пра папулярызацыю мовы, з іншага нейкія дзіўныя некамерцыйныя (таксама не зразумела, што з правамі ў гэтым выпадку, вы атрымалі афіцыйны дазвол?) паказы на 100 чалавек ў выключна сталічных хіпстарскіх крэатыўных прасторах ці ў "Перамозе". Робіцца гэткае ўражанне, што ўсё гэта робіцца дзеля пачуцця ўласнай паважнасці ды самапіяру ў пэўных колах (ды і на здароўе, ніхто не забараняе; рабеце што заўгодна, бо праца і час ўсё ж вашыя), але не трэба ў гэтым выпадку апеляваць да развіцця кіна па-беларуску, бо за вярсту вярзе нейкай крывадушнасцю, прабачце. Абсалютная большасць беларусаў  нават пры жаданні не мае магчымасці патрапіць на вашыя паказы, а вы яшчэ маеце нахабнасць нешта баўбатаць пра сорам і сумленне, быццам нашчадкі Фрэнка Капры ды топ-мэнэджары і адвакаты Paramount Pictures ужо грукаюць вам у дзверы.

Апошні раз адрэдагавана Ingeborg (2017-03-05 00:55:35)

14

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Ingeborg напісаў:

з іншага нейкія дзіўныя некамерцыйныя паказы на 100 чалавек ў выключна сталічных хіпстарскіх крэатыўных прасторах ці ў "Перамозе"

угу, я не ў Мінску, і ніколі не патраплю на кінапрагляд...
таму беларускамоўнае кіно толькі адсюль...

15

Працяг: Гэтае цудоўнае жыцце / It's A Wonderful Life (1946) BDRip (1080p) MVO Чорна-белая і каляровая версіі

Калі магчыма, адчыніце раздачу. Хутка час глядзець фільм!