Тэма: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

http://4.firepic.org/4/images/2014-12/30/zpulfw5a424i.jpg

Выканаўца: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў
Жанар: радыёспектакль; фэнтэзі
Год запісу: 2014
Выдавецтва: Першы канал беларускага радыё
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 00:40:30
Бітрэйт: 128 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz, mono
Памер: 37 MiB

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр: Уладзімір Савіцкі
Рэжысёр радыёверсіі: Ліка Пташук
Гукарэжысёр: Дзмітрый Паўлаў
Рэдактар: Галіна Шаблінская

Радыёверсія монаспектакля Націянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле аднайменнай кнігі.
Кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, аднаго з найбольш папулярных аўтараў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, параўноўваюць з сусветна вядомымі казкамі “Тысяча і адной ночы”. У старых беларускіх легендах і паданнях ёсць усё, што ўласціва міфалогіі: добрыя і злыя духі, чараўнікі і пачвары…
Шляхціц Завальня ў снежныя калядныя дні прымае ў сваім доме на беразе возера Нешчарда вандроўнікаў, якія заблукалі ў непагадзь і завіруху. Маяком для іх служыць свечка, што Завальня ставіць у сябе на падаконніку. У падзяку за гасціннасць гаспадара начлежнікі па яго просьбе расказваюць самыя неверагодныя гісторыі, якія калі-небудзь здараліся на гэтай даўняй зямлі. Рэальнае і фантастычнае аб’ядноўваюцца ў гістарычным сюжэце, у якім шмат загадак, цудаў і казачных пераўтварэнняў...

Апошні раз адрэдагавана Bartimeyse (2015-01-09 00:48:09)

Прычэпкі допісу

Jan_Barshchjeyski_-_Shljahcic_Zavalnja_abo_Belarus_u_fantastychnyh_apavjadannjah.mp3.torrent 12.11 кБ, 92 спампоўванняў з 2014-12-30 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

Чаму напісана

Памер: 137 MiB

А насамрэч файл памерам толькі 36.9 МБ ?

Ёсць лепшая якасць, ці не усё запампавалі ?

3

Працяг: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

preachr, памыліўся, лішняя адзінка. Файл сапраўды толькі 37 MiB, такі арыгінальны запіс з радыё.

Дзякуй, што выправілі памылку.

4

Працяг: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

Bartimeyse напісаў:

preachr, памыліўся, лішняя адзінка. Файл сапраўды толькі 37 MiB, такі арыгінальны запіс з радыё.

Дзякуй, што выправілі памылку.

Дзякую за тлумачэнне.

І асабліва дязкую за такі каштоўны для мяне аўдыё-матэрыял 8-)

У ВК знайшоў запіс БТ трансляцыі монаспектакля Аўсяннікава з пастаноўкі Купалаўскага тэатра, так што ёсць і крыху іншы варыянт.

5

Працяг: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

Добрая рэч. Ці не хоча хто разгрэсьці маю калекцыю аўдыёспэктаклей і павыстаўляць ? Там шмат цікавага...

Працяг: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

preachr напісаў:

У ВК знайшоў запіс БТ трансляцыі монаспектакля Аўсяннікава з пастаноўкі Купалаўскага тэатра, так што ёсць і крыху іншы варыянт.

а дайце ссылку, калі ласка

7

Працяг: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps

Валянцін напісаў:
preachr напісаў:

У ВК знайшоў запіс БТ трансляцыі монаспектакля Аўсяннікава з пастаноўкі Купалаўскага тэатра, так што ёсць і крыху іншы варыянт.

а дайце ссылку, калі ласка

Дык ёсць жа і на Баравіку той запіс.
http://www.baravik.org/topic/1490/