Тэма: Баршчэўскі Ян / Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / радыёспектакль / 2014 / MP3 / 128 kbps
Выканаўца: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў
Жанар: радыёспектакль; фэнтэзі
Год запісу: 2014
Выдавецтва: Першы канал беларускага радыё
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 00:40:30
Бітрэйт: 128 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz, mono
Памер: 37 MiB
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр: Уладзімір Савіцкі
Рэжысёр радыёверсіі: Ліка Пташук
Гукарэжысёр: Дзмітрый Паўлаў
Рэдактар: Галіна Шаблінская
Радыёверсія монаспектакля Націянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле аднайменнай кнігі.
Кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, аднаго з найбольш папулярных аўтараў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, параўноўваюць з сусветна вядомымі казкамі “Тысяча і адной ночы”. У старых беларускіх легендах і паданнях ёсць усё, што ўласціва міфалогіі: добрыя і злыя духі, чараўнікі і пачвары…
Шляхціц Завальня ў снежныя калядныя дні прымае ў сваім доме на беразе возера Нешчарда вандроўнікаў, якія заблукалі ў непагадзь і завіруху. Маяком для іх служыць свечка, што Завальня ставіць у сябе на падаконніку. У падзяку за гасціннасць гаспадара начлежнікі па яго просьбе расказваюць самыя неверагодныя гісторыі, якія калі-небудзь здараліся на гэтай даўняй зямлі. Рэальнае і фантастычнае аб’ядноўваюцца ў гістарычным сюжэце, у якім шмат загадак, цудаў і казачных пераўтварэнняў...
Апошні раз адрэдагавана Bartimeyse (2015-01-09 00:48:09)