1

Тэма: Літаратурны праект Дыярыуш.Радыёлетапіс беларускай кнігі.

Спампаваць: magnet link

http://i57.tinypic.com/ei4n4k.jpg

Год запісу: 2015
Аўтар і вядучая: Галіна Шаблінская.
Мова: беларуская
Якасьць: ogg, ~160 kbps.
Памер: 169 mb

Апісаньне: Пазнавальная праграма пра гісторыю беларускай літаратуры.

Крыніца: wma. chtosci
Апрацоўка і канвэртацыя: Tosha13

Сьпіс праграм:

1. Анталёгія Літаратура Беларусі ХІХ ст.
У выдавецтве "Беларуская навука" выйшла "Анталёгія літаратуры Беларусі ХІХ ст.". На сёньняшні дзень гэта найбольш поўнае выданьне беларускай літаратурнай спадчыны таго часу. Госьць "Дыярыуша" адзін з укладальнікаў новага выданьня пісьменьнік, перакладчык і даследчык літаратуры, старшыня міжнароднага грамадзкага абяднаньня "Белкнігазбор" Кастусь Цвірка.
2. Факсымільнае ўзнаўленьне кніжнай спадчыны Францішака Скарыны
Госьць студыі намесьнік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасьці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
3. Францішка Ўршуля Радзівіл. Кніга камедый і трагедый.
Першая на Беларусі жанчына-драматург Францішка Ўршуля Радзівіл пакінула нам у спадчыну "Кнігу камедый і трагедый". У яе ўвайшлі 9 камэдый, 5 трагедый і 2 опэры. Творчасьць Францішкі Ўршулі - гэта працяг Радзівілаўскай тэатральнай традыцыі, хаця паэтка не належала да роду Радзівілаў па крыві. Сваёй падзьвіжніцкай дзейнасьцю княгіня істотна ўплывала на ўвесь лад культурнага жыцьця Нясьвіжа і стварыла своеасаблівую драматургічную культуру, да якой далучыліся шырокія колы беларускага грамадзтва. Госьць студыі доктар філялягічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая.
4. Караткевіч Уладзімір. Леаніды ня вернуцца да зямлі. 6 том з новага 25-томнага выданьня.
У выдавецтве "Мастацкая  літаратура" выйшаў 6 том, 25-томнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча, дзе зьмешчаны раман "Леаніда ня вернуцца да зямлі", які больш вядомы чытачам пад назвай "Нельга забыць". Адноўленая кніга "без купюр" вяртаецца ды чытача. Госьць праграмы кандыдат філялягічных навук Генадзь Шамякін.
5. Кніга перакладаў духоўнай паэзіі Яна Твардоўскага.
Кніга перакладаў духоўнай паэзіі вядомага польскага паэта і сьвятара Яна Твардоўскага "Разам з табою". Госьця праграмы адна з перакладчыц кнігі пісьменьніцца і галоўны рэдактар часопіса "Наша вера" Хрысьціна Лялько.
6. Крашэўскі Юзэф Ігнацы.
У ННБ у рамках міжнароднага праекту зьдзейснена электроннае выданьне "Юзэф Ігнацы Крашэўскі". Гэта віртуальная рэканструкцыя спадчыны класіка польскай літаратуры, жыцьцёвы шлях якога цесна зьвязаны з Беларусьсю. Пра асобу творцы і яго спадчыну, і пойдзе гутарка. Госьць студыі загадчык інфармацыйнага адьдзела Людміла Гарбачова.
7. Левановіч Леанід. Ларыса або каханьне веласапедыста.
У выдавецтве "4 чвэрці" выйшла кніга пісьменьніка Леаніда Левановіча "Ларыса або каханьне веласапедыста". Госьць студыі пісьменьнік Леанід Левановіч.
8. Марціновіч Дзяніс.Жанчыны ў жыцьці Ўладзіміра Караткевіча.
У выдавецтве "4 чвэрці" выйшла кніга Дзяніса Марціновіча "Жанчыны ў жыцьці Ўладзіміра Караткевіча". Пра гэтае новае выданьне і пойдзе гутарка ў праграме "Дыярыуш". Госьць студыі Дзяніс Марціновіч.
9. Сустрэчы на Дні Беларускага пісьменства ў старажытным Заслаўі.
Завітваем у старажытны горад Заслаўе, каб пераканацца, што духоўныя традыцыі продкаў засталіся крыніцай творчага натхненьня і самасьвядомасці беларусаў ХХІ стагодьдзя.
10. Выданьні падпольнага партызанскага друку.
Гутарка пра ўнікальныя экзэмпляры падпольнага партызанскага друку. Госьця студыі навуковы супрацоўнік Алена Дзянісенка.

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2015-03-31 21:15:37)

Прычэпкі допісу

Dyjaryus.torrent 14.64 кБ, 44 спампоўванняў з 2015-06-28 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Літаратурны праект Дыярыуш.Радыёлетапіс беларускай кнігі.

АБНОЎЛЕНА!!! Дададзены тэгі да кожнага запісу:

Здымкі экрана Паказаць
http://i57.tinypic.com/2jg855w.jpg