Тэма: Замовы

Прапаную адміністратарам стварыць раздзел - Замовы

можа каму што трэба?
вось мне напрыклад - слоўнік руска-беларускі добры

2

Працяг: Замовы

Ну, "замовы" наўрацці мае сэнс ствараць, бо калі ў чалавека ёсьць нешта цікавае - ён і без таго пакладзе на торэнт.

Вось, я як раз паклаў - http://www.torrent.by/topic/196/ wink

3

Працяг: Замовы

вось толькі калі...

руска - беларускі трэба

О ! як аператыўна - Дзякуй!

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-04-08 19:09:11)

4

Працяг: Замовы

А я згодны з 'mash-by-mash'-ам.
У мяне, напрыклад, шмат чаго ёсць. Але я не ведаю, патрэбна гэта каму ці не? Цікава гэта каму-небудзь будзе альбо не?
Адразу ўсё выкладваць няма магчымасці. Інтэрнэт не надта хуткі.
А калі хтосьці напіша, што яму патрэбна, то вылажу у першаю чаргу.

5

Працяг: Замовы

Я тут выказваў толькі сваё асабістае меркаваньне. Але, калі некаму сапраўды патрэбна - чаму не ?

Можна паспрабаваць нават у гэтай галіне пытацца хто што шукае, і таксама, што ёсьць, але няма часу/магчымасьцяў пакласьці на торэнт. Будзе шмат допісаў - створым асобны разьдзел.

6

Працяг: Замовы

У мяне, напрыклад, ёсць магчымасць здабыць "Падарожжы дылента" з Юрыем
Жыгамонтам. Патрэбна гэта каму?

7

Працяг: Замовы

"Падарожжы дылента" - абавязкова. А ёсьць усё, ці толькі асобныя сэрыі ?

8

Працяг: Замовы

Вядома ж падарожжы трэба! А ў вас толькі тое, што ляжала на старым торэнце, ці нешта яшчэ?

9

Працяг: Замовы

Акрамя Оруэла на дысках у краме больш няма аудыёкніг замежных аўтараў

дайце чаго паслухаць smile

10

Працяг: Замовы

У мяне есьць сябра, а ў гэтага сябра свой сябра, які працуе на СТБ, дзе здымаюць падарожжы. Ён казаў, калі я дам DVD-r-кі, ен запіша дзесьці 75 серый (па 3 серыі на дыск). Напэйна гэта будзе DVD-якасьцсь.

11

Працяг: Замовы

О, дык гэта ж мегаафігенна! хаця я думаю, што нам бы хапіла якасці недзе штук 10 на дыск

12

Працяг: Замовы

Спадарства, а ци )сьць у кага белсатащски варыянт "Тутэйшых" ?

13

Працяг: Замовы

У мяне ёсць, але на DVD - 3 з лішнім ГБ. Калі вельмі трэба - магу выкласці, але наогул маю толькі 20 ГБ трафіка туды-сюды на месяц, так што для мяне гэта цяжкавата)

14

Працяг: Замовы

megaafigennae спадарства,
а што рабіць у такіх выпадках як піша vandrouny ?

напрыклад я магу пад'ехаць і так перапісаць... але ці магчыма як потым далучыцца да раздачы
у мяне неяк не атрымліваецца такое чамусці

15

Працяг: Замовы

у мяне таксама есць "Тутэйшыя" (Белсатаўскія). Магу каму патрэбна перапісаць.

16

Працяг: Замовы

mash-by-mash напісаў:

напрыклад я магу пад'ехаць і так перапісаць... але ці магчыма як потым далучыцца да раздачы
у мяне неяк не атрымліваецца такое чамусці

Аніякіх праблемаў няма. Тут ё апісаньне як падключыць ужо скапіяваныя файлы да раздачы, якая пампуецца:
http://www.torrent.by/topic/198/

17

Працяг: Замовы

dzidzitop, я думаю тут крыху іншы выпадак. Размова ідзе пра тое, каб перапісаць(не праз торэнт) і потым далучыцца да раздачы.

Насамрэч, усё даволі проста. Калі маеш фільм, які нехта раздае, і файлы аднолькавыя, можна проста пачаць пампаваньне, і як каталёг, дзе захоўваць фільм, даць каталёг дзе той фільм ужо існуе. І пачнецца раздача адразу.

18

Працяг: Замовы

mash-by-mash напісаў:

megaafigennae спадарства,
а што рабіць у такіх выпадках як піша vandrouny ?

Тут няма сэнсу выкладваць усе 3 гіга. Трэба зрабіць .avi з гэтага DVD(1/6DVD=~700мб ці 1/3DVD=~1400), і рабіць раздачу ўжо гэтага avi.

Для тых, хто ніколі гэта не рабіў, самы просты і даволі прыстойны софт - AutoGordianKnot пад win. Для лінукса - mencoder.

19

Працяг: Замовы

можа і так а можа і не
калі ёсць  выдатная першапачатковая якасць - то чаму не?

Нагадаўся мне тут анегдот.

- Іосіф, як твае адносіны да Бітлз?
- Да гаўно!
- Так дзеж ты іх слухаў? Чаму?
- На прошлым тыдні Рабіновіч напеў.

Можа і нам ужо пераказ тут на форуме рабіць каб не пампавать усе гэтыя гігі?

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-04-17 11:15:37)

20

Працяг: Замовы

Якасьць амаль ня будзе згублена. Xvid(avi) значна лепш сьціскае відэа, чым MPEG-2(DVD). А памер значна меньшы будзе.
Я ня ведаю людзей, якія могуць адрозьніць зыходны DVD ад добрага avi.

21

Працяг: Замовы

ці ёсць у спадарства якое аўдыё? не арлоў ці караткевіч. Няма чаго слухаць у машыне.

Казкі каму зараз патрэбны? Есць амаль усё што на дысках.

22

Працяг: Замовы

chtosci напісаў:

dzidzitop, я думаю тут крыху іншы выпадак. Размова ідзе пра тое, каб перапісаць(не праз торэнт) і потым далучыцца да раздачы.

А калі крыху падумаць, то розьніцы аніякае няма. Спампаваць торэнт і зрабіць перахэшаваньне і там і там трэба і ў аднолькавай пасьлядоўнасьці. Розьніца толькі ў тым, адкуль файлы зьявіліся - вось і ўсё.

23

Працяг: Замовы

mash-by-mash напісаў:

Казкі каму зараз патрэбны? Есць амаль усё што на дысках.

Казкі патрэбныя. Выкладвай

24

Працяг: Замовы

У мяне з'явілася версія "Тутэйшых" Белсату2007. Думаю, гэта будзе цікава. але гэта ДВД і што зь ім рабіць, я ня ведаю. пакуль толькі на дыскі пазакатываю ды сябрам раздам. а далей у мяне адукацыі не хапае.) калі хто можа пракансультаваць неяк, напішыце, калі ласка [email protected]

25

Працяг: Замовы

Шаноўнае спадарства, можа ў каго ёсць мультфільмы для дзетак, бо аднаго Аблавушка неяк не хапае sad