Тэма: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

http://albums.foto.tut.by/userpics/d/c/1000141149/katyn11550.jpg

Назва: Катынь
Жанр: Мастацкі, драма
Рэжысёр: Аджэй Вайда
У ралях: Andrzej Chyra, Maja Ostaszewska, Artur Zmijewski, Danuta Stenka, Jan Englert, Magdalena Cielecka, Agnieszka Glinska, Pawel Malaszynski, Wladyslaw Kowalski, Antoni Pawlicki, Agnieszka Kawiorska, Сяргей Гармаш, Joachim Paul Assböck, Waldemar Barwinski, Stanislawa Celinska, Krzysztof Kolberger
Год: 2007
Краіна: Польшча
Мова: Польская, руская (2 дарожкі)
Працягласьць: 02:01:31
Фармат: avi
Памер: 1498MB (1570945024 bytes)
Якасьць: DVDRip
Відэа:  Xvid 720x400 23.98fps 1 261 Kbps
Аўдыё: Dolby AC3 48000Hz stereo 192kbps [Stream 01]
            Dolby AC3 48000Hz stereo 256kbps [Stream 02]

Субтытры: + рускія субтытры ў асобным файлы.

Аб фільме: Фільм выдатнага польскага рэжысера, знятага па аповесьці Анджэя Мулярчыка «Post Mortem. Катынская аповесьць". Фільм распавядае пра знішчэнне палякаў ў Катынскім лесе ў 1940 годзе.
Дарэчы, фільм зняты пры асабістай падтрымцы прэзідэнта Польшы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі Качыньскай.

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ПРЭЗІДЭНТА ПОЛЬШЧЫ І ЎСІХ ЗАГІНУЎШЫХ У АВІЯКАТАСТРОФЕ ПАД СМАЛЕНСКАМ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА...

http://albums.foto.tut.by/userpics/d/c/1000141149/katyn.2007.avi_thumbs__2010.04.11_14.23.37_563005.jpg

Апошні раз адрэдагавана Pastarunak (2010-04-11 14:57:53)

Прычэпкі допісу

Katyn.2007.torrent 14.96 кБ, 87 спампоўванняў з 2010-04-11 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Альбо так
http://tracker.torrent.by:6969/file?inf … 2%CB%1A%81

3

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

"Белтэлерадыёкампанія пераклала «Катынь» на беларускую мову http://nn.by/index.php?c=ar&i=37354

Знакаміты фільм польскага рэжысёра Анджэя Вайды будзе паказаны ў пятніцу, 23 красавіка. Пачатак апоўначы — 00:00. Доўжыцца фільм будзе 1 гадзіну 55 хвілін."

Хто дадасьць беларускую дарожку ? wink

4

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

З вялікім задальваннем пагледзеў бы фільм на беларускай мове (калі яго ўсеж такі перакладуць... smile ).
Але ў мяне нажаль няма магчымасьці яго запісаць... sad

5

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

людзі, гэта важна! Хтосьці ж запісвае белсатаўскія перадачы! хай ён хоць раз і БТ ўключыць)))

6

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

vandrouny напісаў:

людзі, гэта важна! Хтосьці ж запісвае белсатаўскія перадачы! хай ён хоць раз і БТ ўключыць)))

Уключыць БТ не праблема, праблема запісаць.
Белсатаўскія перадачы пішуцца са спадарожнікавага рэсывэру. БТ ж ідзе па наземным эфіры. Гэта мажліва было б зрабіць калі б быў кампутарны TV-прымач. Але ў мяне такога няма.

7

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Магчыма яго пакажуць па "БеларусьТВ", які ідзе цераз спадарожник...

8

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Карацей, спадарства, хто мае магчымасьць - пішыце  абявязкова wink Потым будзем думаць як дадаць дарожку ў фільм. Калі пераклад будзе варты, бо можа атрымацца так, што лепш ўжо без таго перакладу глядзець.

9

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

http://www.svaboda.org/content/article/2015811.html

Фільм “Катынь” пакажуць 18 красавіка

Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі праграмаў Першага каналу беларускага тэлебачаньня.

Сёньня ў праграму былі ўнесены адпаведныя зьмены, і паказ фільму чакаецца ў нядзелю а 15:40.

Зьмены ўнесеныя ў зьвязку з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы, які загінуў у авіякатастрофе.

Раней паведамлялася, што гэты ж фільм пакажуць позна ўвечары 23 красавіка. У дырэкцыі праграмаў не выключаюць, што 23-га паказ фільму паўтораць.

10

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Я так  не зразумеў на якой мове яго пакажуць???
Вельмі сумняваюся, што яго паспеюць перакласці на беларускую мову. hmm

11

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Ну, кажуць на беларускай. Насамрэч, калі ёсьць дастаткова рэсурсаў, перакласьці фільм не вялікая праблема. Хутчэй за ўсё, будуць перакладаць толькі польскі тэкст, а расейскі пакінуць. А калі яны наплююць на якасьць перакладу(а хутчэй за ўсё так і будзе) - так там працы наогул на адзін дзень.

12

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Пра што гаворка - фільм пераклалі яшчэ ў мінулым годзе, проста не паказывалі.

13

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Ну што спадарства, надзіва, пераклад даволі добры. І расейскі тэкст перакладалі. Калі б не "Мінск", "рэжысёр", то падумаў бы што белсатаўскі пераклад wink - "ровар" замест "веласіпед", "а 16" замест "у 16", "спадарства", яшчэ некаторыя рэчы.
  Хутка дадазім гук у фільм.

14

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

chtosci напісаў:

І расейскі тэкст перакладалі.

Гэта ўжо знак непрафэсыйнасьці - перакладаць зь перакладу.

15

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

dzidzitop напісаў:

Гэта ўжо знак непрафэсыйнасьці - перакладаць з перакладу.

Не, там усё добра. Перакладалі расейскі тэкст, які быў у польскім арыгінале - размовы савецкіх.

16

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

А, зразумеў. Тады мой камэнтар не да рэчы.

17

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Хм, няўжо яшчэ ні ў каго няма фільма на белмове? Уж дужа паглядзець на роднай хочацца.

18

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

dyk, спадзяюся, сёньня-заўтра даробім і выставім.

19

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

я ўжо на другім торэнт-трэкеры выкладваю (ну вы здагадаецеся дзе)

20

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Так, нешта хлопцы лянуюцца. А гук ты сам зводзіў ?

21

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

так, сінхранізаваў з іншым рэлізам, адсутны 5-хвілінны момант падмяніў польскай стужкай
праблема была ў тым, што разыходжаньне гуку нелінейнае (93-97 адносна 100% у сегментах па 10 хвілін)

22

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Можа прыбраць гэтую раздачу, калі ёсьць http://www.torrent.by/topic/237/ ?

23

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

я не супраць

24

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

няхай застаецца. тут польская + расейская мовы, а там - беларуская

25

Працяг: Катынь / Анджэй Вайда / 2007

Ну, ня ведаю. А ці мае сэнс зьбіраць небеларускія фільмы ? Я разумею, што фільм вельмі добры, і каб не было беларускага перакладу - хай бы быў, але, калі пераклад ужо ёсьць...