1

Тэма: Ранча / Ranczo / HDRip


Спампаваць: magnet link

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Войцех Адамчык (Wojciech Adamczyk)

У ролях: Ілона Астроўска (Ilona Ostrowska), Цэзары Жак (Cezary Żak), Павал Крулікоўскі (Paweł Królikowski)

Пра фільм: Люсі Вільска, амерыканка польскага паходжання, успадкавала ў падляшскай вёсцы Вількавыя старую сядзібу сваіх продкаў. Яна прыязджае ў Польшчу з намерам адрамантаваць яе. Людзі, з якімі яна сустракаецца, праблемы, якія перад ёй узнікаюць, і сітуацыі, з якімі ёй даводзіцца спраўляцца, ствараюць іранічны і адначасова вельмі рэалістычны вобраз жыцця і ментальнасці вясковай супольнасці. Люсі паступова прыжываецца ў Вількавыях, знаходзіць тут каханне і стварае сям’ю. Яе муж Куцы, калісьці таленавіты мастак, у выніку жыццёвай трагедыі стаў алкаголікам. Дзякуючы каханню да Люсі ён ажыў і вярнуўся да малявання.
Важную ролю ў жыцці вёскі адыгрываюць браты-блізняты: войт Казёл і пробашч Казёл, а таксама прадпрымальныя жанчыны — Гадзюкова, Венцлаўская, Салеюкова, Віялетка і гаспадыня пробашча Міхалова. На другім полюсе апынулася «лаўка» — група мясцовых п’яніц, якія пад уздзеяннем мясцовага віна пад назвай «мамрот» вельмі трапна каментуюць польскую рэчаіснасць і жыццё ў Вількавыях.

Прэамбула сюжэту, наяўнасьць гуманістычных і дэмакратычных тэндэнцый, якія спалучаюцца з "простым" жыцьцём у звычайным мястэчку эўрапейскай Польшчы. Пра гульню актораў і казаць няма чаго, яна на вышыні. Дасканала распрацаваныя  як галоўныя ролі, так і другасныя. Кожны пэрсанаж - гэта асоба, кожны дыялог уяўляе сабой жыцьцёвыя сытуацыі паўсядзённай рэчаіснасьці, зь якой можа сутыкнуцца кожны. Гумар - якасны і забаўляльны.

Адзін з найлепшых серыялаў !

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 195.6 GiB

Апошні раз адрэдагавана chtosci (учора 08:25:54)

Прычэпкі допісу

img.jpg 356.43 кБ, файл ніколі не спампоўваўся. 

Ranca.torrent 68.68 кБ, 1 спампоўванняў з 2026-02-10 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Трохі паглядзеў...
Адзін з найлепшых серыялаў. Вельмі раю.

3

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Дзякуй! Увогуле, да Вашых рэлізаў патрэбныя своеасаблівыя рэцэнзіі) Бо выбар заўжды шматварыянтны! "Ранча" пампую.

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2014-12-03 23:35:07)

4

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Надта захапляюся гэтым сэрыялам! Праглядзеў першыя 10 сэрыяў, і адчуў, што "падсеў".
Прэамбула сюжэту, наяўнасьць гуманістычных і дэмакратычных тэндэнцый, якія спалучаюцца з "простым" жыцьцём у звычайным мястэчку эўрапейскай Польшчы. Пра гульню актораў і казаць няма чаго, яна на вышыні. Дасканала распрацаваныя  як галоўныя ролі, так і другасныя. Кожны пэрсанаж - гэта асоба, кожны дыялог уяўляе сабой жыцьцёвыя сытуацыі паўсядзённай рэчаіснасьці, зь якой можа сутыкнуцца кожны. Гумар - якасны і забаўляльны.
Паглядзеў, аказваецца, пачаўшы выходзіць у 2006 годзе, "Ранча" на дадзены момант складаецца з 9 сэзонаў, больш за 100 сэрыяў. На 2015 год запланаваны выхад 10 сэзону. З нецярпеньнем буду чакаць працягу на "баравіку".
Бясконца раю да прагляду! Глядзіце якасныя фільмы, і адпачывайце ўсёй сям'ёй, да таго ж, дзякуючы "белсату" і пэрсанальна chtosci, на роднай беларускай мове  tongue .

5

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Дадаліся новыя сэрыі

6

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Дадаліся 3 сэрыі

7

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Дадаліся 10 сэрый

8

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Дадаліся 8 сэрый, што былі неперакладзеныя. Зараз маем поўны сэрыял - усе сэрыя перакладзеныя і ў прыстойнай якасьці.

9

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Склалася ўражанне, што Вы забыліся замяніць торэнт-файл.

10

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Так, мабыць не націснуў "захаваць". Зараз дакладна новы файл.

11

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

chtosci напісаў:

Дадаліся 8 сэрый, што былі неперакладзеныя. Зараз маем поўны сэрыял - усе сэрыя перакладзеныя і ў прыстойнай якасьці.

ну, ужо не поўны, у поўным 130 сэрый.

12

Працяг: Ранча / Ranczo / HDRip

Усе серыі змененыя на лепшую якасць, дадаліся польскамоўныя серыі, якія не перакладаліся, але глядзець па-польску можна:
- 4 апошнія сезоны
- фільм "Ранча Вількавыя" (з рэжысерскім аўдыё і ўкраінскімі субтытрамі)
- міні-серыял "Як паўстаў фільм Ранча Вількавыя"