1

Тэма: Ранча / Ranczo / SatRip

Спампаваць: magnet link

http://oi58.tinypic.com/2zq5088.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Войцех Адамчык (Wojciech Adamczyk)

У ролях: Ілона Астроўска (Ilona Ostrowska), Цэзары Жак (Cezary Żak), Павал Крулікоўскі (Paweł Królikowski)

Пра фільм: Амэрыканка польскага паходжаньня – Люсі – прыяжджае ў Польшчу пасьля весткі пра тое, што атрымала ў спадчыну малы панадворак ў невялікай вёсцы Вількавыі. Кошт маёнтка не вялікі, і Люсі пэўна не хацелася б ехаць так далёка, калі б ня тое, што толькі разышлася з мужам і ўвесь сьвет перавярнуўся дагары нагамі. На месцы ў малой Падляскай вёсцы, Люсі знаходзіць зруйнаваны панадворак. Войт Вількавыяў, Павал Козёл, жадае выкупіць панадворак у новай ўладаркі – зразумела за мізэрныя грошы – дадаткова яго састарвае перад прыездам Люсі, каб на новую гаспадыню ён зрабіў як найгоршае ўражаньне. Аднак гэта не адварочвае люсі ад таго, каб застацца ў Польшчы. Яна вырашае зьмяніць сваё жыцьцё і асесьці ў Вількавыях настала.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 34.3 GiB
Працягласьць: 78 сэрый па ~50 хв.
Відэа : AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 222 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2015-01-29 15:11:04)

Прычэпкі допісу

Ranca.torrent 176.18 кБ, 56 спампоўванняў з 2016-11-25 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Трохі паглядзеў...
Адзін з найлепшых серыялаў. Вельмі раю.

3

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Дзякуй! Увогуле, да Вашых рэлізаў патрэбныя своеасаблівыя рэцэнзіі) Бо выбар заўжды шматварыянтны! "Ранча" пампую.

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2014-12-03 23:35:07)

4

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Надта захапляюся гэтым сэрыялам! Праглядзеў першыя 10 сэрыяў, і адчуў, што "падсеў".
Прэамбула сюжэту, наяўнасьць гуманістычных і дэмакратычных тэндэнцый, якія спалучаюцца з "простым" жыцьцём у звычайным мястэчку эўрапейскай Польшчы. Пра гульню актораў і казаць няма чаго, яна на вышыні. Дасканала распрацаваныя  як галоўныя ролі, так і другасныя. Кожны пэрсанаж - гэта асоба, кожны дыялог уяўляе сабой жыцьцёвыя сытуацыі паўсядзённай рэчаіснасьці, зь якой можа сутыкнуцца кожны. Гумар - якасны і забаўляльны.
Паглядзеў, аказваецца, пачаўшы выходзіць у 2006 годзе, "Ранча" на дадзены момант складаецца з 9 сэзонаў, больш за 100 сэрыяў. На 2015 год запланаваны выхад 10 сэзону. З нецярпеньнем буду чакаць працягу на "баравіку".
Бясконца раю да прагляду! Глядзіце якасныя фільмы, і адпачывайце ўсёй сям'ёй, да таго ж, дзякуючы "белсату" і пэрсанальна chtosci, на роднай беларускай мове  tongue .

5

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Дадаліся новыя сэрыі

6

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Дадаліся 3 сэрыі

7

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Дадаліся 10 сэрый

8

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Дадаліся 8 сэрый, што былі неперакладзеныя. Зараз маем поўны сэрыял - усе сэрыя перакладзеныя і ў прыстойнай якасьці.

9

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Склалася ўражанне, што Вы забыліся замяніць торэнт-файл.

10

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

Так, мабыць не націснуў "захаваць". Зараз дакладна новы файл.

11

Працяг: Ранча / Ranczo / SatRip

chtosci напісаў:

Дадаліся 8 сэрый, што былі неперакладзеныя. Зараз маем поўны сэрыял - усе сэрыя перакладзеныя і ў прыстойнай якасьці.

ну, ужо не поўны, у поўным 130 сэрый.