Тэма: Беларускi народны каляндар
Год выданьня: 2003-2011
Краіна: Беларусь
Вытворчасць: Белвідэацэнтр
Жанр: Дакументальны
Працягласьць: ~00:13:00*8
Мова: беларуская
Рэліз:
Апісаньне: Фільм распавядае пра традыцыі святкавання на Беларусі.
Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. У іх прасочваюцца напластаванні розных эпох – ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндарная абраднасць нашых продкаў мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю.
У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.
Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі «пасля поўні», як гаварылі ў народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20-21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21-22 снежня).
У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой – Каляды, вясной – Вялікдзень, летам – Купалле, некаторыя іншыя святы, восенню – Дзяды, Пакровы.
Благодарность: исходник для данной раздачи, записан с цифрового наземного канала, т.е. DVB-Т, любезно предоставлен PavelDAS
За что ему Вялікі дзякуй!
Мои раздачи:
Памер: 1.53 GB
Качество: DVBRip
Формат: AVI
Видео кодек: XviD
Аудио кодек: MP3
Відэа: Xvid 704x528 25.00fps, 1575kbps
Аўдыё: MPEG Audio Layer 3 48000Hz stereo 224kbps
Спіс выпускаў / серый
Апошні раз адрэдагавана AND01AND (2014-10-18 15:09:26)