1

Тэма: Хто смяецца апошнім / Беларусьфільм / 1954 / SatRip

Спампаваць: magnet link

http://savepic.org/235628.jpg
Прэм'ера: 31.01.1955 г.
Жанар: сатырычная камедыя

Рэжысёр: Уладзімір Корш-Саблін
Аўтар сцэнарыя: Кандрат Крапіва
Аператар-пастаноўшчык: Аляксандр Гінцбург
Кампазітар: Зміцер Камінскі
Мастакі-пастаноўшчыкі: Яўген Ганкін, Армэн Грыгарьянц

У ролях:
Леанід Рахленка, Глеб Глебаў, Уладзімір Уладамірскі, Лілія Драздова, Зінаіда Браварская, Павал Маўчанаў, Барыс Платонаў.

Пра фільм:
Мастацкі фільм паводле аднайменнай п'есы Кандрата Крапівы ("Беларусьфільм", 1954 г.). Дзеянне адбываецца ў навукова-даследчым інстытуце ў 50-я гады. Супрацоўнік інстытута Туляга распавядае калегам - вядомаму навукоўцу Чарнавусу і маладому навуковаму супрацоўніку Веры, - што прахожы на вуліцы прыняў яго за палкоўніка Падгаецкага, які калісьці служыў у белай арміі ў Варонежы. Туляга напалоханы. Ён просіць нікому пра гэта не казаць. Але гутарку падслухоўвае пляткар Зёлкін і перадае дырэктару інстытута Гарлахвацкаму. Акрамя таго, ён распаўсюджвае слых аб тым, што новы рукапіс Чарнавуса, які напярэдадні раскрытыкаваў Зёлкін, атрымаў дрэнныя водгукі. Гарлахвацкі - невук, які па блаце трапіў на пасаду дырэктара, - вырашае выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх інтарэсах. Але, як вядома, смяецца той, хто смяецца апошнім ...

Дадатковая інфармацыя:
Класік беларускага кіно рэжысёр У. Корш-Саблін ("Масква - Генуя", "Маё каханне") практычна перанёс на кінастужку адзін з самых папулярных спектакляў вядучага тэатра Беларусі, Нацыянальна акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, па аднайменнай  п'есе Кандрата Крапівы і такім чынам захаваў  для нашчадкаў магчымасць убачыць работу цэлай плеяды выбітных беларускіх артыстаў. П'еса была напісана ў 1939 годзе и для свайго часу лічылася смелай. Аўтар паказваў, што нават у навуковым асяроддзі  далёка не ўсё вырашае талент ды адукаваннасць, куды важней блат і ўменне своечасова прагнуць спіну. З тых часоў прайшло шмат разнастайных падзей, але п'еса, нажаль, актуальна і сёння.

Мова: расейская

Прачытаць п'есу "Хто смяецца апошнім" можна тут

Урывак:

Апошні раз адрэдагавана Tosha13 (2013-11-27 15:13:15)

Прычэпкі допісу

Chto_smiajecca_aposnim.1954.SatRip.rus.mp4.torrent 20.4 кБ, 92 спампоўванняў з 2013-11-21 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Хто смяецца апошнім / Беларусьфільм / 1954 / SatRip

Сябры, нагадваю, што раздае файлы спадар chtosci. Такім чынам, калі вы паспяхова запампуеце гэтую альбо іншыя кінастужкі, калі ласка, не сыходзьце з раздачы і адпішыцеся ў адпаведнай фільму тэме, дзякуй  smile .

3

Працяг: Хто смяецца апошнім / Беларусьфільм / 1954 / SatRip

Отрывки с белорусского варианта:
http://www.fayloobmennik.net/3040140

smile

4

Працяг: Хто смяецца апошнім / Беларусьфільм / 1954 / SatRip

Дзякуй! Дадаў у першае паведамленне.

5

Працяг: Хто смяецца апошнім / Беларусьфільм / 1954 / SatRip

Tosha13 напісаў:

Дзякуй! Дадаў у першае паведамленне.

В раздаче фильм на русском. На белорусском его не показывали. Это отрывки с документального фильма "Лицо под гримом (2003)"

smile