Тэма: Этнаграфія
АПІСАНЬНЕ ПРАДСТАЎЛЕНЫХ ФІЛЬМАЎ:
І. ЮР'Я

Краіна: Беларусь
Год: 2007
Жанар: дакумэнтальны, фільм-нарыс
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць: 00:13:16
Апісаньне: Па сваёй зьмястоўнай накіраванасьці фільм належыць да жанру фільма-нарыса, у цэнтры якога - старажытнае земляробскае сьвята беларускага народа - Юр'еў дзень (Юр'я, Юрай, Ягор'я, Ярыла). Фільм здымаўся ў Любаньскім р-не Менскай вобласьці. Героі стужкі - жыхары вёсак Закальнае, Обчын, Пласток, Таль, Ямінск.
ІІ. КАМЕННЫЯ ДЗЕВАЧКІ

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць: 00:13:40
Рэжысер: Ірына Волах
Апісаньне: Відэастужка прысьвечана ўнікальнаму абраду глыбокай пашаны «каменным дзяўчынкам». У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі захаваўся ўнікальны абрад, зьвязаны з шанаваньнем мясцовых сьвятынь – старажытных каменных крыжоў антрапаморфнай формы, якія мясцовыя жыхары любоўна завуць «дзевачкамі» ці «Камень», «Сьвяты камень» ці «Ева». Абрад зьвязаны са старажытным культам шанаваньня камянёў, верай чалавека ў тое, што камяні (каменныя крыжы) калісьці былі людзьмі, але былі праклятыя і ў выніку скамянелі. Культ «каменных дзевачак» на беларускім Усходнім Палесьсі ўнікальны. Ён невядомы ў навуковых колах і шырокаму гледачу.
Відэастужка дакумэнтуе ўнікальны абрад, фіксуе аўтэнтычнасьць разгортвальнага на вачах гледача рытуалу.
ІІІ. КОЛА ЧАСУ
ІV. КОЛІШ
V. УЗОРЫ ЛЁСУ

Краіна: Беларусь
Год: 2012
Жанар: дакумэнтальны
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць: 00:13:31
Рэжысер: Валерыя Скварцова
Апісаньне: Фільм апавядае пра ўнікальныя народныя касьцюмы.
Etnahrafija.torrent 6.25 кБ, 72 спампоўванняў з 2013-11-06
Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

