1

Тэма: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

Фільм па знакамітаму твору Васіля Быкава

http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/zn.jpg

2 серыi

Рэжысэр: Міхаіл Пташук
Сцэнар: Васіль Быкаў, Яўген Грыгор'еў, Оскар Нікіч
Апэратар: Тацьцяна Логінава
У ралях: Генадзь Гарбук, Ніна Русланава, Уладзімер Гасьцюхін, Аляксей Булдакоў, Аляксей Зайцаў, Уладзімер Емельянаў, Арво Кукумягі, Аляксандар Цімошкін, Яўген Платохін, Віталь Быкаў
Мова: расейская, беларуская
Памер: 4,36 Гб (4.680.845.312 байтаў)
Відэа: MPEG2 Video 720x576 (4:3) 25.00fps 9000Kbps
Аўдыё: Dolby AC3 48000Hz stereo 384Kbps
Працяг: 02:13:18

Мацнейшы і сапраўднейшы фільм пра вайну па аповесці Васіля Быкава

Экранізацыя "Знаку бяды" лічыцца адным з лепшых фільмаў Міхаіла Пташука – і някепскім увасабленьнем быкаўскай прозы. Рэжысэр Пташук пайшоў шляхам падкрэсьліваньня, вонкавага ўзмацненьня аскетычных канфліктаў і жэстаў.

Сьцепаніда у выкананьні Ніны Русланавай – занадта валявая, просталінейная, энэргічная. Ейнае акторскае майстэрства адзначанае дзяржаўнай прэміяй Беларусі дый расейскім прызам "Ніка". Але ў празьмерным імпэце губляюцца нацыянальныя рысы.

Другаплянныя пэрсанажы – Каландзёнак і Гуж (Платохін і Ільін) – сталіся амаль гратэскнымі, што запамінаецца – але выбіваецца з гэнай быкаўскай аповесьці.

Найболей удалы вобраз створаны Генадзем Гарбуком. Ягоны Пятрок – рахмана-роспачны, з пранізьлівымі вачыма пакутніка – і з адчайным паўстаньнем. Кадры апэратаркі Тацяны Логінавай таксама ўзмацняюць патас.

Карціна з цяжкасьцю пабачыла сьвет: баяліся сцэнаў раскулачваньня. Але сёньня крамольныя эпізоды зьдзіўленьня не выклікаюць. І хаця фільм ёсьць толькі подступам да быкаўскае трагедыі – экранізацыя мае свае дасягненьні.

Гран-пры "Статуя Свабоды" на ХVI МКФ у Сапотніце, Югаславія, 1987 - за лепшы фільм, за лепшую жаночую ролю, за лепшую мужчынскую ролю. Гран-пры тэлерадыёкампаніі BBC за лепшы неангельскамоўны фільм, 1987. Прэмія Беларускай федэрацыі прафсаюзаў, 1987.

Фільм здымаўся на хутары Бартнікі ў ваколіцах Ніжняга Чэрніхава, Баранавіцкі раён. Месца здымак і хутар падказаў старшыня калгасу "Кастрычнік" Леў Аліферка, дзе некалі Пташук здымаў "Вазьму тваю боль". Конь пад час здымкаў атрымаў снатворнае, а вось карова сапраўды была застрэлена і яе тушу пасьля немцы разьбіралі ў кадры.

Пад час спальваньня хутару дзьве з трох камэр зламаліся, а апошняя ледзь не згарэла. А котка, якая прыжылася за час здымкаў сярод кінагрупы, раптам пачала раўсьці й імкнулася ў палаючую хату.

На кінафэстывалі ў Югаславіі "Знак Бяды" стаўся першым, абыйшоўшы вядомы "Узвод" Олівэра Стоўна, за што амэрыканскі рэжысэр зладзіў банкет у гонар Пташука.

Здымкі экрана Паказаць
http://i170.photobucket.com/albums/u280/saigon117/kino/thumbs20100307043352.jpg

Прычэпкі допісу

знак бяды.torrent 22.85 кБ, 255 спампоўванняў з 2010-03-07 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

раздаваць збiраецеся? smile

3

Працяг: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

Сіііід! Аууууу!

4

Працяг: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

Станьте на раздачу, Калі ласка

Працяг: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

сделайте онлайн просмотр!! ПОЖАЛУСТааааааа

6

Працяг: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

Можа гэта и дрэнна даваць спасылки на чужыя торэнты, але тут я пампую сабе гэты фільм сам і фільм сапраўды пампуееца (без праблем). А вось на Баравіке запампоўка чамусьці вісіць з хуткасцю 0(
http://hotbase.org/torrent/646272/Znak_bedyi

7

Працяг: Знак бяды / 2 серыi / Беларусьфільм / 1986 / DVD5

паважаныя сябр,станьце хтонебудзь на раздачу
хуткасьць запампоўкі 0...