1

Тэма: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Серыя: 10 з 18 сезону
жанр: камедыя, мультсерыял
рэжысэр: Лэнс Крэмер (Lance Kramer)
год: 2007
краіна: ЗША
мова: беларуская
пераклад: шматгалосы прафэсійны
працягласьць: 00:20:30
фармат: avi
памер: 128 MB (135 027 310 bytes)
Video: 500х375 пікс
Аўдыё: 128 Kbps

Не са зла папсаваць чужую кашу — гэта заўжды было каньком Гамэра. Таксама і ў гэтай (эка)сэрыі* Сымпсан ст. захацеў вярнуць Мардж шчасьлівыя хвіліны дзяцінства. А стаў саўдзельнікам такога пэрфомансу, ад якога ўскалыхнулася цьвердзь марская... «Нашы» пабядзілі - праўда, неяк няўпэўнена.

Калі пераключыцца зь пераказу сюжэту на больш глябальныя тэмы, адзначым: глядзець «Сымпсанаў» з нашай пясочніцы — значыць, зьмірыцца зь цяжкасьцямі перакладу. Адэкватнага транслэйшну мульту на любую з усходнеславянскіх моваў пакуль няма. Хаця той, хто больш-менш у курсе англамоўнай поп-культуры, «шуткі юмара» сцэнарыстаў прасякае «на ўра».

Вашай увазе – першая сэрыя «Сымпсанаў» на белмове. Называецца «Водная жонка». Некаторыя асабліва актыўныя прадстаўнікі беларускага народу стараліся, перакладалі. І зрабілі гэта досыць пасьпяхова**.
——

* У 2007 годзе эпізод «Сымпсанаў» «Водная жонка» атрымаў узнагароду ад Environmental Media Association у катэгорыі камэдыйных сэрыялаў. Прэмія EMA існуе з 1991 году і даецца пісьменьнікам, рэжысэрам, акторам і да т. п., якія найбольш актыўна выказваюцца ў сваіх творах на экалягічную тэматыку і падштурхоўвае аўдыторую да дзеяньняў.

** Каб уехаць у тое, што гэтая сэрыя — талковая пародыя на экалягічна-апакаліптычную «галівудчыну», вам трэба ці перад, ці пасьля прагляду мульту пазырыць фільмы «The Perfect Storm» (у нашым пракаце «Ідэальны шторм») і «The Life Aquatic with Steve Zissou» (у нашым пракаце «Стомленыя морам», зь Білам Мюрэем).

дубляж i тэкст (c) 34 multimedia magazine

Здымкі экрана Паказаць
http://albums.foto.tut.by/userpics/n/x/1000015119/simsany-zatoka-marskoj-kaczki.avi_thumbs__2010.12.02_01.23.51_872833.jpg

Прычэпкі допісу

simsany-vadzianaja-zhonka.avi.torrent 10.48 кБ, 185 спампоўванняў з 2010-12-02 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Dziakuj, škada što tolki adna seryja. sad

3

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Блін, я падумаў, што гэта серыі з 10 па 18... А тут толькі адна серыя.
Давайце збярэмся і будзем перакладаць сімпсанаў!

4

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Давайце, я маю шмат, але па -украінску. ТОлькі тэхнічных сродкаў на гэта ня маю.

Апошні раз адрэдагавана Vitaut (2011-02-15 15:48:38)

5

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Тэарэтычна гэта можна зрабіць нават на простым персанальным кампутары. У мяне сябры калісьці забаўляліся, праўда, пераклад рабілі не на іншую мову, а непрыстойны)
Трэба знайсці серыі ў арыгінале і тэкст, разбіты па ролях, каб перакласці.

6

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Маю дзьве дарожкі ў файлах ангельская і украінская + украінскія субтытры

7

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Вітаўт, выбачаюся, забыўся на гэтую тэму, але яна мне цікавая.

Якую серыю Вы б, як, так бы мовіць, эксперт па Сімпсанах параілі б да перакладу? Трэба ж паспрабаваць спачатку на адной.

8

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Я не эксперт, але калі дарослыя, то дарослыя. Прапанаваў бы перакласьці штось з Гэлоўінаў. магу даслаць па пошце. smile мая скрыня vitaut1@gmail.com

Апошні раз адрэдагавана Vitaut (2011-03-01 11:46:18)

9

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

вялікі дзякуй))))))

10

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

Станьце, калі ласка, на раздачу.

11

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

На раздачу кіньце.

12

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

[video]Няправільный тэг (павінен быць [video]service:ID[/video])

13

Працяг: Сімпсаны 10-18/ The Simpsons / 2007 / avi

дзякуй!