51

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Дазвольце ўставіць свае пяць капеек. Разумным было б супрацоўнічаць з рэсурсам secret-r.net
На гэтым рэсурсе маецца свой форум, дзе існуе галіна "История". Маецца нават тэма "Вялікалітвафільм". Магчыма там прапанаваць карыстачам размесциць фильмы менавита на ресурсе "Баравік".

52

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

таксама акчыніўся на rutracker.org беларускамоўны профіль. http://by.rutracker.org

53

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Прапаную адчыниць старонку з субтытрамі на беларускай мове...ў сеціве іх даволі шмат. ды я сам перакладаю сучасныя стужкі...здаецца будзе цікава...раю. вам больш агрэсіўна авансаваць рэсурс у сеціве...тых, каму не дастае роднай мовы ўсе больш. дзякуй

54

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

nobell напісаў:

Прапаную адчыниць старонку з субтытрамі на беларускай мове...ў сеціве іх даволі шмат. ды я сам перакладаю сучасныя стужкі...здаецца будзе цікава...раю. вам больш агрэсіўна авансаваць рэсурс у сеціве...тых, каму не дастае роднай мовы ўсе больш. дзякуй

Субтытры - гэта добра. Калі ёсьць жаданьне, стварыце тэму у https://baravik.org/forum/10/ і зьбярыце туды. Думаю адной тэмы будзе дастаткова на ўсе субтытры.

Дарэчы, вось што трэба перакладаць менавіта субтытрамі, а не голасам: http://www.svaboda.org/content/danchyk- … 6585.html. Відэа і ангельскія субтытры можна ўзяць тут : http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3771949.

Калі хто зробіць - абяцаю аддаць Данчыку на вычытку smile

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Спадарства, выбачайце, але не - рэклама, чаму б не падлучыцца да сістэмы на базе торэнт стрэам,
тут:               http://torrentstream.org/,
вельмі добра было б, каб і БелСат вяшчаўся праз гэту "мульку", і ВАШЫ торэнты ішлі праз гэта і праз ZONU
тут:               http://zona.ru/
Знайшлі б шмат прыхільнікаў.
А рэсурс ВАШ патрэбны і ВЕЛЬМІ цікавы, ВЯЛІКАЯ ДЗЯКУЙ!!!!!!!!!!!!

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Даруйце, спампаваны ў Вас торэнт файл вельмі добра ідзе ў плэеры торэнтстрэам, спампаваны тут: http://torrentstream.info/#/products/tsfull
Але, каб і БелСат гэтак жа пайшоў, то цаны б не было  гэтай прыладзе.
Альбо спасылка працоўная анлайнтб для БелСат, на Вашым рэсурсе была, каб глядзець праз НЭТ!

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Я бажаю вам усліхів у такій важливій справі. Станьте такими як український трекер гуртом.
_http://life.pravda.com.ua/person/2012/10/3/113166/

58

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Таварышы, соры, калі не ў той тэме, але вельмі б хацелася дапампаваць Вадаспады грызьлі і Восень у Нью Ёрку) Калі нехта можа, то выйдзеце на раздачу калі ласка.

59

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Вітаю, паважанае спадарства!
Дзякую ўсім, хто стаіць на раздачы)

У мяне ёсць патрэба ў існаванні нейкай адной базы фільмаў, якія перакладзены на беларускую мову, і там жа збіраць на пераклады спасылкі. Я пачаў ствараць такую базу https://vk.com/kinakipa і для мяне асноўнай крыніцай стаў гэты трэкер. Я лічу, што паблік паспрыяе папуляцызацыі гэтага сайта і будзе пляцоўкай распаўсюду новых перакладаў, бо праз Кантакт сачыць за навінамі прасцей. Я прашу вас падтрымаць мяне і зацікаўленасць да беларускай мовы. Далучайцеся, рабіце навіны, злучайцеся са мною, каб супрацоўнічаць.

Дзякуй за ўвагу)