Тэма: Птушкі без гнёздаў (Л. Геніюш) / Беларусьфільм / 1996 / TVRip
Па матывах аўтабіяграфічнай кнігі "Споведзь" вядомай беларускай паэткі Геніюш Ларысы Антонаўны
Арыгінальная назва (расейск.): Птицы без гнёзд
Год: 1996
Вытворца: Беларусьфільм
Краіна: Беларусь
Мова: расейская
Час: 01:28:28
Рэжысёр: Віталь Дудзін
Сцэнар: Яўген Грыгор'еў
У ралях: Аляксандр Ткаченак, Мікалай Кірпіченка, Уладзімір Шолахаў, Аляксандр Цімошкін, Уладзімір Січкар, Любоў Румянцава, Аляксей Булдакоў, Анатоль Котенеў, Павел Кармунін, Генадзь Гарбук, Алег Корчыкаў, Валерыя Арланава, Пётр Юрчанкощ (старэйшы) і інш.
Памер: 848 Мб (890.007.596 байтаў)
Якасць: TVRip
Відэа: DivX 6 720x576 25.00fps 1200Kbps
Аудыё: MPEG Audio Layer 3 48000Hz stereo 128Kbps
Геніюш Ларыса Антонаўна (1910, в. Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на – 07.04.1983), паэтэса, празаік. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе вучыўся, а пасля працаваў лекарам муж. Удзельнічала ў дзейнасці беларускай эміграцыі (была сакратаром урада БНР). 05.03.1948 г. з мужам арыштавана ў Празе, прывезена ў Мінск. у 1949 г. прыгаворана Вярхоўным судом БССР да 25 гадоў лагераў. Пакаранне адбывала ў Комі АССР.
Вызвалена ў 1956 г., пасялілася ў г. п. Зэльва Гродзенскай вобл., дзе, маючы грамадзянства Чэхаславакіі, жыла да смерці. Друкавалася з 1939 г. у эмігранцкіх выданнях. У першым зборніку "Ад родных ніў" (Прага, 1942) пераважаюць нацыянальна-вызваленчыя матывы. Аўтар зборнікаў "Невадам з Нёмана" (1967), "На чабары настоены" (1982), кніг для дзяцей "Казкі для Міхаські" (1972), "Добрай раніцы, Алесь" (1976).
Яе творчасць – думка пра лёс Беларусі, яе гісторыю,сучаснае і будучае. Нязломнасцю духу вызначаюцца лагерныя творы ("Крывёй напоўніліся поймы рэк", "Мы – народ"), кніга ўспамінаў "Споведзь" (апублікавана ў 1990).
Помнікі Л. Геніюш устаноўлены ў г. Зэльва і ў г. Старыя Дарогі.