Тэма: DIALLOG (ААТ СП БелСел)
Гэта самы танны 3G (CDMA) інтэрнэт у Беларусі на сёння. Безлімітны інтэрнэт каштуе 350 000 на год + 49000 месяц (34.300 пры заключэнні дамовы на 18 мес). У адрозненне ад іншых аператараў хуткасць ніколі не зніжаецца (незалежна ад аб'ёмаў спампаванай інфармацыі). Максімальная хуткасць 3,1 Мбіт/сек, але ў мяне звычайна 2,5. Файлы праз торэнт пампуюцца з хуткасцю да 215 kb/s. Я ім карыстаюсь у Мінску, Мар'інай Горцы, у дарозе - якасць добрая. Мне як навучэнцу вельмі зручна, бо не трэба плаціць за інтэрнэт дома і ў інтэрнаце адначасова.