1

Тэма: DIALLOG (ААТ СП БелСел)

Гэта самы танны 3G (CDMA) інтэрнэт у Беларусі на сёння. Безлімітны інтэрнэт каштуе 350 000 на год + 49000 месяц (34.300 пры заключэнні дамовы на 18 мес). У адрозненне ад іншых аператараў хуткасць ніколі не зніжаецца (незалежна ад аб'ёмаў спампаванай інфармацыі). Максімальная хуткасць 3,1 Мбіт/сек, але ў мяне звычайна 2,5. Файлы праз торэнт пампуюцца з хуткасцю да 215 kb/s. Я ім карыстаюсь у Мінску, Мар'інай Горцы, у дарозе - якасць добрая. Мне як навучэнцу вельмі зручна, бо не трэба плаціць за інтэрнэт дома і ў інтэрнаце адначасова.

www.diallog.by

Прычэпкі допісу

logo_sim[1].gif 3.39 кБ, файл ніколі не спампоўваўся. 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: DIALLOG (ААТ СП БелСел)

Чуў пра такое. Але які кошта на месяц атрымліваецца? 49000+350000/12=78167 руб.? Ці колькі? І колькі грошай каштуе іхны мадэм?

3

Працяг: DIALLOG (ААТ СП БелСел)

Я падпісаў дамову на 18 месяцаў, таму на месяц выходзіць кошт 34+30=64000 рублёў. Мадэм выдаецца бясплатна ўсім, хто падпісаў дамову больш чым на 2 месяцы, але трэба быць паўнагадовым грамадзянінам Беларусі. Таму атрымаць можа любы. Мінус толькі адзін маленькая хуткасць аддачы дадзеных! Але прадбачыцца з'яўлення ў Беларусі новай, больш хуткай тэхналогіі перадачы дадзеных, хаця відавочна што гэта як заўсёды пацягне за сабою павелічэнне кошту