1

Тэма: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

Спампаваць: magnet link

Выканаўцы: Зьміер і Тамаш Сідаровічы,  Таццяна і Адась Матафонавы
Альбом: Дзіцячы альбом (частка 1)
Жанр: народныя
Год: 2010
Краіна: Беларусь
Бітрэйт: 320 Kbps
Фармат: Мр3
Памер: 94,2 (архіў)/110МВ

Апісаньне: Аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі,  Таццянай і Адасём Матафонавымі. На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень.

“Дзіцячы альбом” ахоплівае сабой тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.

Адной з задач  альбому была спроба “звесці разам, пад адным дахам” дзве народныя традыцыі: вясковую, якая грунтуецца на такіх інструментах, як дуда, скрыпка, гармонік, і гарадскую, што бярэ пачатак ад шасціструннай гітары.

Другой задачай  было: не змяніўшы аніводнай ноты ў народных матывах, стварыць такія аранжыроўкі, каб архаічныя традыцыйныя песні весела і жыва прагучалі ў рэаліях ХХІ стагодздзя.

Сьпіс трэкаў:
1. Сонейка
2. Баран
3. Дзядок  рыбачку злавiў
4. Цяцерка
5. Кую-кую ножку
6. Ай, куры-куры
7. Гэй ты, воўчанька
8. Ладу-ладу-ладкi
9. Кукарэку, певунок
10. Рыцар-верабейка
11. Каза/Таўкачыкi
12. Ту-лю-лю
13. Ехаў  мазур да млына
14. Верабей варыў пiва
15. Чыкi-чыкi, сарока
16. Ой  ты, дзядзька Майсею
17. Рамане
18. Iшоў  казёл мастом
19. Чыжык
20. Кавалю-Марцiну
21. Паненачка
22. Тын-тын
23. Сыч  i сава
24. Рыба з ракам
25. Гладыш  малака
26. Кура-шчабятура
27. Баю-баю

Апошні раз адрэдагавана Alies-67 (2012-02-12 22:00:06)

Прычэпкі допісу

Дзіцячы альбом ч.1.torrent 7.67 кБ, 134 спампоўванняў з 2012-02-12 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

Нейкая лажа з архівам sad .Кажа, што памылка ў кожным файле

Апошні раз адрэдагавана CheGirl (2012-02-13 15:55:52)

3

Працяг: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

CheGirl напісаў:

Нейкая лажа з архівам sad .Кажа, што памылка ў кожным файле

Для праверкі скапіяваў архіў, які раздаецца ў іншае месца, распакаваў, прайграў на плэеры. Усё распакоўваецца і ўсё грае.
Можа ў вас такая бяда, што якім іншым архіватарам распакоўвалі. Я архіваваў і распакоўваў "7-zip" архіватарам.
Хто яшчэ спампаваў, адпішыцеся як у вас?

4

Працяг: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

Паспрабавала так, усё добра. Прабачце, я ж  "цемната некультурная" roll

5

Працяг: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

Дзякуй Пану Богу! smile

6

Працяг: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

Дарэчы, я ні на адным з трэкераў не бачыў, каб музыка выкладалася ў выглядзе архіваў.  Яно і зразумела: калі, напрыклад, чалавеку патрэбна спампаваць 1-2 трэкі, а не ўсе 27 штук, то ён вымушаны пампаваць увесь архіў. Нязручна. Па-другое, няблага было б дадаць выяву: http://www.google.by/search?tbm=isch&am … .3.1.1l5l0

7

Працяг: ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ (частка 1)

Дзякуй! Як раз да маёй курсавой працы БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР -  гляньце, каму цікава -
http://folk-by.16mb.com

Апошні раз адрэдагавана bukashka (2013-01-02 07:05:39)