1

Тэма: Людзі старой веры / SatRip

Спампаваць: magnet link

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:24:40

Пра фільм: Пётр Дзяменцьеў з Відзаў – настаўнік мясцовай грамады старавераў. Свае набажэнствы гэтая парафія, што месціцца побач з беларуска-літоўскаю мяжою, адпраўляе ужо з дзесяць гадоў. Самі стараверы паходзяць з Расеі, прыйшлі сюды адтуль 300 гадоў таму, ратуючыся ад дзяржаўнага пераследу пасля рэформы Маскоўскае праваслаўнае царквы, якую правёў патрыярх Нікан. Таго, хто адмаўляўся маліцца па-новаму, царскія ўлады гвалтам змушалі прыняць рэформу, калі ж чалавек усё роўна трымаўся «старое веры» – пазбаўлялі маёмасці і нават каралі смерцю. Вялікая колькасць уцекачоў знайшла прытулак у Вялікім княстве Літоўскім – на абшары сучаснай Беларусі. Чарговая хваля пераследу старавераў узнялася пры саветах. Камуністы нішчылі іхныя цэрквы, прымушалі вырачыся веры, забіралі зямлю, высылалі ў Сібір.

Адраджэнне стараверскае царквы распачалося толькі на пачатку 1990-х, найперш дзякуючы дзейнасці такіх людзей, як Пётр Дзяменцьеў, які ўласным прыкладам пераконваў навакольных жыхароў вярнуцца да веры продкаў.

Мова: беларуская
Памер: 250MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1275kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Прычэпкі допісу

Ludzi.staroj.viery.XviD.SATRip.avi.torrent 5.25 кБ, 71 спампоўванняў з 2010-09-25 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Людзі старой веры / SatRip

Глядзець онлайн "Людзі старой веры":

Працяг: Людзі старой веры / SatRip

дзякую, што дадалі ан-лайн відэа. з задавальненнем паглядзела