1

Тэма: Код прысутнасьці / 2010

Спампаваць: magnet link

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:33:34

Пра фільм: Аўтар сцэнару стужкі Уладзімір Халіп кажа, што яна мусіць паспрыяць выбару беларусаў: «Мне не падабаюцца такія настроі, калі кажуць, што ўсё зменіцца, калі не гэтым разам, то праз год, два, потым. Але ліміт цярпення вычарпаны, выбар трэба і можна рабіць тут і цяпер. Гэты фільм – мажлівасць азірнуцца назад, паглядзець на памылкі, якія мы зрабілі, паслухаць разумных людзей, абудзіцца. Пратэст у грамадстве наспеў, аднак яно раз’яднанае. У нас выдатны народ і выдатная краіна – застаецца толькі прыбраць з дарогі адну перашкоду…»
Фільм распавядае пра тое, як у Беларусі паўставаў аўтарытарызм. У стужцы паказаныя малавядомыя кадры на якіх ажываюць падзеі сярэдзіны 90-тых гадоў. Кропкаю незвароту называецца брутальнае збіццё ў красавіку 1995 г. дэпутатаў Вярхоўнага савету, якія галадаваннем у парламенцкай зале пратэставалі супраць змены сімволікі.
А стартавым пунктам крызісу апазіцыі называецца адна з акцыяў пратэсту ў 1996 г., калі шматлікую калону дэманстрантаў са скрыжавання перад шыхтамі АМАПу павялі ціхаю вулачкаю: «У нікуды не ходзяць і нерашучым не вераць».
Закадравы голас чалавека, які прагне пераменаў, кажа, што не можа прыняць цяперашні «рай» ад уладаў: «Нешта з кодам…» Але праблема з кодам, імаверна, ёсць у шмат якіх беларусаў. Ці не ва ўсіх. Бо няма ў нас агульнага коду прысутнасці тут.
Дарэчы назва фільму ўзятая з кнігі філосафа Валянціна Акудовіча «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці». І вось што ён сам кажа пра згаданую праблему ў фільме: «Для Беларусі кожная ідэя нацыянальная – гэта ўсё роўна страта. Бо кожная нацыянальная ідэя будзе адсякаць з мінулага і цяперашняга ўсё тое, што не ўлазіць у фармат гэтай ідэі. Таму я замест нацыянальнай ідэі запрапанаваў дыскурс Беларусі. Гэта такая штука тэарэтычная, якая ўключае ўсё як сваё каштоўнае: і беларускую нацыянальную ідэю, і ліцвінскую, і крыўскую, і савецкую беларускую, і акупацыю нават, і Чарнобыль, і Трактарны завод, і Вітаўта, і Машэрава, і…»
Аднак жа як цяжка гэта ўвасобіць на практыцы! У выніку адныя лічаць код іншых памылковым і нават варожым. А аргументам у дыскусіі часта служыць сіла…
У фільме побач з Валянцінам Акудовічам здымаліся Валянцін Голубеў, Андрэй Дынько, Генадзь Бураўкін і Алег Трусаў.

Мова: беларуская
Памер: 393MiB
Відэа: Xvid, 720x576, 25 fps, 1500kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Здымкі экрана Паказаць
http://image.bayimg.com/naafeaadl.jpg

Крыніца: http://belsat.eu/be/aktualnosci/a,527,i … aryzm.html

Прычэпкі допісу

Kod_prysutnasci.avi.torrent 8.11 кБ, 87 спампоўванняў з 2010-11-19 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Код прысутнасьці / 2010

Глядзець онлайн "Код прысутнасці":