Тэма: Хрыстос прызямліўся ў Гароднi (1967/89,БеларусьФiльм)
...У старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў актор-сатырык Юрась Братчык зьяўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд. Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў — «апосталаў» арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзеньні і выводзяць да народа. Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў. Зьбегшы ад кардынала, Юрась зь сябрамі хаваецца ў жаночым кляштары. З дапамогай народу яны разьбіваюць і татараў, і войска кардынала.
*Хрыстос прызямліўся ў Гароднi: Жыціе і ўзьнясеньне Юрася Братчыка — фільм кінастудыі «Беларусьфільм», зьняты ў 1967 годзе і адноўлены ў 1989 годзе. Сцэнар фільму зрабіўся асновай для раману Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гароднi».
Пасьля заканчэньня здымак, фільм быў моцна цэнзураваны і ўрэшце так і ня трапіў у шырокі пракат.
Толькі ў 1989 годзе фільм быў адноўлены і паказаны публічна. Яго копію закупіў Ватыкан.
Пра фільм: "Вторая Голгофа Христа"
Глядзець онлайн "Хрыстос прызямліўся ў Гароднi"
Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-12-12 19:24:01)