1

Тэма: Папулярызуйма Баравік!

Паважаныя сябры!
Давайце пачнём распавядаць пра Баравік усім сваім сябрам, знаёмым, дзеля таго,каб як мага больш людзей на сайце праходзіла Рэгістрацыю, расла колькасьць торэнтаў,іх якасьць,хуткасьць раздачы.
Прапаную адміністрацыі сайта праводзіць больш актыўную дзейнасьць па заклюэньню партнэрскіх праграмаў і  дамоваў зь іншымі беларускамоўнымі сайтамі, дзеля інфарматызацыі (бо шмат людзей ня ведаюць пра Баравік ) і прыцягненьня увагі карыстальнікаў Сеціва.
З павагай Ясь...

2

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Прапаную разаслаць лісты ў розныя навучальныя ўстановы з каб распаўсюдзіць інфармацыю аб Баравік. Дэканам беларускіх факультэтаў і загадчыкам кафедрамі.
Для студэнтаў і іншых навучэнцаў тут ёсць шмат цікавага.

Калі хто ведае адрасы такіх устаноў і прозвішча зацікаўленых просім пісаць тут да першага чэрвеня.

3

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Добра б было прааналізаваць дзе мае сэнс рэклямаваць Баравік.

Дзе ходзіць шмат людей з Беларусі ?

Можа па расейскіх сайтах накшталт vkontakte ?

Ці мае сэнс выкладаць фільмы для онлайн прагляду ? Зь якім сэрверам зь Беларусі добрая хуткасьць ? Дзе іх потым анансаваць ?

4

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

abask, цікава, як хутка тады прыкрыюць Баравік? А дэканаў-загадчыкаў пазвальняюць ці зробяць вымовы?

Няўжо ніхто не разумее, якой бы высакароднай не была наша мэта, мы займаемся пірацтвам? Нават грантасмокі "Будзьма" не захацелі падстаўляцца.

Усё афіцыйнае для нас зачынена, трэба шукаць альтэрнатыўныя шляхі.

5

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Магчыма хутка з'явіцца чалавек, які здолее хутка перакладаць сусветныя кінанавінкі. Ад іншых карыстальнікаў толькі спатрэбіцца хутка іх спампоўваць адразу пасля прэм'еры на мове арыгіналу і перадаваць для перакладу.

6

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

А ён будзе субтытламі ці голасам перакладаць?

7

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Думаю выкладаць у онлай варта, для гэтага ёсь магчымасьці у "вкантакта". Многія фільмы з "Баравіка" там ужо вісяць, толькі слабавата раскручаны

8

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

ды ну, фільмы анлайн гэта трэш

9

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Чаму трэш? Калі хуткасьць ін-ту дазваляе, а вінт забіваць ня хочацца - многія глядзяць онлайн.

10

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Трэш, але карыстаюцца значна больш чымся торэнтамі.
Таму для папулярызацыі - онлайн, для якаснага прагляду і спампоўваньня - торэнт.
Тут розныя сэгменты.

11

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Паколькі "ў кантакце", ды інш. сервісазх часта выкладаюцца для прагляду фільмы з баравіка, можна тут на сайце даваць на іх спасылкі.
1. Стварыць адмысловую тэму, дзе скідваць спасылкі на онлайн-прагляд
2. У тэмах пра кожную з раздач кідаць спасылкі на онлайн, калі яны запампаваныя

12

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

толькі ці не адцягне гэта і без таго невялікую публіку ад пампавання тарэнтаў...

13

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

карацей, не займайцеся фігнёй)

14

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Класьці на ютуб і даваць унізе спасылку на баравіцкі топік. Чым кепска. wink

15

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Можно что-бы администрация ( ну или тот кто разбирается в фото-редакторах) сделала юзербар с адресом Баравika и скажем,с надписью "baravik.org - Пампуй сваё "или "baravik.org - торэнт-трэкер на роднай мове",залить на любой фотохостинг доступный по гостевому доступу Байфлая и выдать ссылки всем желающим,ну а дальше пользователи добавляют эти юзербары себе в подпись на любом сайте который они часто посещают и комментируют,и вуаля  roll Бан за рекламу других ресурсов вряд-ли дадут,т.к на мой взгляд контент Баравiка отличается от варезных сайтов.Ну или предложить обменяться баннерами,тоже вариант  smile  Извините что пишу по-русски.

16

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

dzonor напісаў:

Ну или предложить обменяться баннерами,тоже вариант smile

Дарэчы, дзе ўзяць банер баравіка?

17

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

https://baravik.org/topic/41/

18

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Вялікі дзякуй dzonor!
Мне вельмі спадабалася ідэя з банэрам. Падтрымоўваю Яго. А ў якасьці допісаў на банэру прапаную наступныя:
Баравік - трэкер тваёй краіны; Баравік - трэкер твайго народу; Баравік - трэкер тваёй мовы;
Баравік - трэкер мовы Тваіх продкаў.
Хто здолеў бы стварыць яго?
Таксама было б нядрэнна дамовіца з кіраўніцтвам сайта  http://nashaziamlia.org/ ; http://knihi.by ; http://www.karty.by/ ; http://www.spadczyna.com/ ;Prastora.by ; http://jivebelarus.net/ ; http://belsoft.of.by/belazar/ ;
http://belsoft.of.by ; http://www.nn.by/ ;  kamunikat.org і г.д. дзеля абмену банэрамі (інфармацыйнай падтрымкі) паміж сайтамі.
Спадзяюся Разам МЫ створым банэр і зможам дамовіцца зь іншымі сайтамі. Дзеля нашай агульнай мэты, агульнай справы - дзеля пашырэнне сферы ўжытку і папулярызацыі  Беларускай мовы. Нам гэта патрэбна, Нам гэта НЕАБХОДНА!

Вялікая Вам ПАШАНА і Вялікі ДЗЯКУЙ, што Вы ТУТ !!!

19

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Ясь напісаў:

Вялікі дзякуй dzonor!
Мне вельмі спадабалася ідэя з банэрам. Падтрымоўваю Яго. А ў якасьці допісаў на банэру прапаную наступныя:
Баравік - трэкер тваёй краіны; Баравік - трэкер твайго народу; Баравік - трэкер тваёй мовы;
Баравік - трэкер мовы Тваіх продкаў.
Хто здолеў бы стварыць яго?
Таксама было б нядрэнна дамовіца з кіраўніцтвам сайта  http://nashaziamlia.org/ ; http://knihi.by ; http://www.karty.by/ ; http://www.spadczyna.com/ ;Prastora.by ; http://jivebelarus.net/ ; http://belsoft.of.by/belazar/ ;
http://belsoft.of.by ; http://www.nn.by/ ;  kamunikat.org і г.д. дзеля абмену банэрамі (інфармацыйнай падтрымкі) паміж сайтамі.
Спадзяюся Разам МЫ створым банэр і зможам дамовіцца зь іншымі сайтамі. Дзеля нашай агульнай мэты, агульнай справы - дзеля пашырэнне сферы ўжытку і папулярызацыі  Беларускай мовы. Нам гэта патрэбна, Нам гэта НЕАБХОДНА!

Вялікая Вам ПАШАНА і Вялікі ДЗЯКУЙ, што Вы ТУТ !!!

Бла-бла-бла. Шмат пафасу, а вось вазьміце ды зрабіце, замест таго, каб разглагольстваваць пра "пашырэнне сферы ўжытку". Гэта мы й так разумеем.

20

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Паважаны valera, дзякуй Вам.
Але, нажаль, я не валодаю ведамі па праграмаваньні. Таму я не магу  стварыць банэр ... Прабачце... Сорамна.

21

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Ясь напісаў:

Паважаны valera, дзякуй Вам.
Але, нажаль, я не валодаю ведамі па праграмаваньні. Таму я не магу  стварыць банэр ... Прабачце... Сорамна.

Ніякага праграмавання ведаць не трэба. Бярыце адвольны графічны рэдактар ды малюйце. Тут хутчэй мастацкія задаткі патрэбныя.

22

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

valera напісаў:
Ясь напісаў:

Паважаны valera, дзякуй Вам.
Але, нажаль, я не валодаю ведамі па праграмаваньні. Таму я не магу  стварыць банэр ... Прабачце... Сорамна.

Ніякага праграмавання ведаць не трэба. Бярыце адвольны графічны рэдактар ды малюйце. Тут хутчэй мастацкія задаткі патрэбныя.

Калі трэба - магу зрабіць малюначкаў.  smile  Беларусь перадусім, самі ведаеце. Вось мая ася: 400-642-664
Ну і вось прыклад выяў, якія я рабіў для БелМетал:
http://vkontakte.ru/holgvarg#/album-29911058_141973783
http://belmetal.org/uploads/images/00/0 … c4f505.jpg

Дарэчы, адмінскае спадарства, давайце сябраваць: http://belmetal.org/blog/26.html
Далучайцесь, хто ў тэме, да сайту.  Было б добра неяк аб'яднацца

23

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

банэры і прапановы лепей за ўсё непасрэдна пану abask дасылаць.

24

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

Вы попробуйте набрать в поисковике "сайт Боровик". Я попробовал: пять страниц мимо, дальше не ходил. Вот вам и вся популяризация. Сначала с этим разберитесь, а потом уже все идеи: по песочницам разослать, в квартплату включить...

25

Працяг: Папулярызуйма Баравік!

2 mizka

паспрабуйце сайт Баравік

Будзем рады Вашай дапамозе ў SEO прасоўванні праекта