Тэма: Краіна Цыганія / У. Караткевіч / 1979 / МР3
жанр: Радыёспектакль паводле аднайменнага твора Ўладзіміра Караткевіча
год напісання: 1969
год першага выдання: 1974
пастаноўка: 1979
аўтар інсцэноўкі: Аляксандр Уладамірскі
краіна: Беларусь
мова: беларуская
фармат: MP3
бітрэйт: 320 Kbps 44 kHz
трэкаў: 1
агульны час: 28:54
памер: 66,1 Мб (69.397.026 байтаў)
выканаўцы: нар.артыст СССР Віктар Тарасаў, нар. артыстка Беларусі Лілія Давідовіч, засл. артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Барысёнак, засл. артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Уладамірскі, артыстка Маргарыта Громава, артыстка Ала Доўгая, артыстка Святлана Некіпелава
...Паводле дзіўнага супадзеньня 26 лістапада 1855 году ня стала Адама Міцкевіча, а 26 лістапада 1930-га году нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч.
Пісьменьнік, які аказаў надзвычай моцны ўплыў на фармаваньне нацыянальнай сьвядомасьці не аднаго пакаленьня беларусаў.
Ліцьвін Адам Міцкевіч прыдумаў краіну, населеную шляхетнымі людзьмі, на ўзор якой палякі й будавалі Польшчу. А ў Беларусі, што была створаная ў літаратурнай прасторы, жылі толькі прыгнечаныя й забітыя сяляне. Пакуль не зьявіўся Ўладзімер Караткевіч, які зусім іначай апісваў рэчаіснасьць.
Літаратуразнаўца Ўсевалад Рагойша: "Мне падабалася, як яна апісвалася. Падабаўся караткевічаўскі квяцісты стыль у апісаньні незвычайных праяваў звычайных рэчаў. Напрыклад, краіна Цыганія... Гэта былі тыя самыя цыганы, што і ў эўрапейскіх пісьменьнікаў, але гэта былі нашы беларускія цыганы. Жыцьцё ў Караткевіча выступала карнавалам. Да зьяўленьня Караткевіча, беларускія чытачы былі ўпэўненыя, што цікавыя дэтэктывы могуць быць напісаныя толькі замежнымі аўтарамі. Караткевіч стаўся сапраўдным адкрыцьцём. Неўтаймоўная рамантызацыя, адкіданьне аўтарытэтаў, гульня з чытачом, адвольнае тасаваньне гістарычнае праўды й няпраўды, летапісаў і выдумак, плётак і хронік... Усё гэта Караткевіч".
Апавяданне "Краіна Цыганія"
http://www.uladzimir-karatkevich.com/bi … /ap11.html
http://knihi.com/karatkievic/cyhanija.html
Краіна Цыганія / У. Караткевіч / 1979 / МР3
http://www26.zippyshare.com/v/2575966/file.html