1

Тэма: Як стварыць раздачу на трэкеры

1. Выберыце форум на трэкеры, які адпавядае тэматыцы вашае раздачы

2. У адпаведным форуме націсьніце на лінк Post new topic

3. На старонцы, якая адчыніцца пасьля гэтага, трэба ўвесьці назву раздачы, яе апісаньне. Калі ласка, кіруйцеся правіламі афармленьня раздачаў адпаведна разьдзелу.
Каб палегчыць пошук раздачы, у полі Tags можна задаць (цераз коску) шэраг цэтлікаў якія сьцісла апісваюць зьмесьціва раздачы

4. Пасьля гэтага трэба дадаць торэнт-файл, які апісвае зьмесьціва вашае раздачы. Каб зрабіць гэта, знайдзіце поле Attachments, націсьніце на гузік Browse і выберыце torent-файл. Пасьля гэтага націсьніце Add file.

5. Калі ўсё зроблена правільна, то старонка стварэньня раздачы будзе выглядаць падобна на

[Зазначце, што на старонцы мусіць прысутнічаць дададзены torent-файл (ва ўзоры - 3f13d676262a266ed5cbac347bd68ce1.attach.torrent). Таксама зьверху можна ўбачыць як будзе выглядаць створаны пост. Калі нешта выглядае не так як задумвалася, то зьмесьціва паста можна паправіць.]

6. Каб закончыць стварэньне раздачы, націсьніце Submit topic.

Віншую, вашая раздача створаная!

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

Растлумачце, калі ласка, як прычапіць малюнак кнігі, напрыклад, якую хочаш раздаць?

3

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

lightinaugust напісаў:

Растлумачце, калі ласка, як прычапіць малюнак кнігі, напрыклад, якую хочаш раздаць?

Пакласьці малюнак на нейкі вонкавы сэрвер, і у тэксьце ўставіць тэг [img]http://bayimg.com/....jpg[/img]
Я бы раіў пакласьці на bayimg.com з рэсайзам да 300x300(torrent image)

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

дзякуй за дапамогу, але я не упэўнена, што атрымалася, бо не паказвае малюнак:(
яшчэ на тым сэрверы, што мне параілі, калі даеш адрас з  jpg  , то нічога не адчыняецца, а калі той, што даў сам сэрвер, а там няма ніякага  jpg , а толькі набор літар, то адчыняецца малюнак.
прашу прабачыць мне маю непадрыхтаванасць і мае пытанні, але ж я раблю гэта першы раз

5

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

lightinaugust, якая там спасылка зь літарамі? Стаўце яе ў апісаньне раздачы замест blah-blah.jpg.

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

цяпер наогул гэты сэрвіс  bayimg.com  недаступны:((((

7

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

[упоминание удалено]

8

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

не магу заліць - скідвае (проблема прі загрузке)

9

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

што і куды заліць?

10

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

стварыць раздачу не магу. Раблю па інструкцыі, што вышэй, але калі спрабую заліць файл (pdf) - скідваецца старонка

11

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

Звычайна заліваюць файлы *.torrent

Можна падрабязней пра pdf?

12

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

Пытаньне да правілаў:
У мяне ёсьць мастацкі фільм на DVD с беларускімі субтытрамі, але беларускай агучкі няма (фільм не нямы) - ён адпавядае вашей тэматыкі сайта?

13

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

я думаю, што так. Тут ёсць ужо, напрыклад, "Метраполіс" з беларускімі субттытрамі. але не агучаны

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

14

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

Ці дазваляецца вешаць выявы-скрыншоты на гэты сайт праз "add file...", а потым праз BBCode [ img ] на іх спасылацца?

15

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

не дазваляецца

16

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

eratyk напісаў:

што трэба пазначаць ва ўласьцівасьцях торэнт-файла падчас стварэньня, каб ён працаваў?

Нічога пазначаць ня трэба

eratyk напісаў:

што адбываецца з торэнт-файлам пасьля яго запампоўкі да вас на сэрвэр? (бо ён зьмяняе памер)

Зараз сьпіс трэкераў перазапісваецца на баку сэрвэру сьпісам трэкераў Баравіка. Таму і мяняецца памер

17

Працяг: Як стварыць раздачу на трэкеры

тут можна размяшчать выявы...
http://www.radikal.cc/about.aspx