1

Тэма: Кабірыя / Cabiria / 1914 / DVDRip

Спампаваць: magnet link

http://bayimg.com/image/oalbcaaco.jpg

Краіна: Італія
Жанар: гістарычны, прыгоды
Працягласьць: 02:04:55

Рэжысэр: Джавані Пастронэ / Giovanni Pastrone

Ролі выконваюць: Lydia Quaranta (Cabiria), Umberto Mozzato (Fulvio Axilla), Bartolomeo Pagano (Maciste), Italia Almirante Manzini (Sofonisba), Teresa Marangoni (Croessa),  Alexandre Bernard (Siface), Vitale De Stefano (Massinissa),  Raffaele Di Napoli (Bodastoret), і інш.

Пра фільм: Легендарны эпік, адзін з першых, калі ня самы першы блёкбастэр, які і сёньня зьдзіўляе сваймі кінематаграфічнымі знаходкамі.
Створаны рэжысэрам Джавані Пастронэ паводле сцэнару знакамітага Габрыэле Д'Анунцыё, чыё імя  было скарыстана маладым рэжысэрам у якасьці лякаматыву для прасоўваньня фільму.
Сюжэт разгортваецца на тле падзей Другой Пунічнай вайны, і ўтрымлівае вывяржэньне вулкану, выкраданьне галоўнай гераіні (у дзіцячым узросьце) фінікійскімі піратамі, продаж яе на нявольніцкім рынку жрацу Малоха, цудоўнае выратаваньне з вогненнай пашчы статуі-ахвярніка, а  таксама - змаганьні, змовы, пляненьні і ўцёкі, гераізм, здрады, сьмяротныя небясьпекі і, вядома ж, каханьне...

Пасля вывяржэння вулкану дзяўчынка Кабірыя ("народжаная ў агні") разам са сваёй карміцелькай была захоплена карфагенскімі піратамі. На рынку рабоў іх набыў вярхоўны жрэц Ваала для ахвярапрыношання. Карміцелька паспявае папярэдзіць рымскага патрыцыя Фульвіуса Аксілу, які разам са сваім верным рабом асілкам Мачыстэ вызваляе дзяўчынку. Пакуль Ганібал пераходзіць Альпы, Кабірыю забірае царэўна Сафанізба, а Мачыстэ пакутуе ў карфагенскім палоне...

КАБІРЫЯ была не першай, але найбольш знакамітай гістарычнай стужкай эпохі нямога кіно. Фільм каштаваў вельмі значныя грошы  - 1 250 000 лір.
Падчас здымак спатрэбілася руплівая пабудова гістарычных дэкарацый для масавых сцэн у Храме, а таксама ўдзел тысяч статыстаў. Гэтая гістарычная меладрама была выканана ў духу маладога італійскага экспансіянізму, але ўтрымлівала і першыя элементы рэалізму. Сцэнар быў напісаны вядомым і таленавітым літаратарам Габрыэле Д'Анунцыё, што яшчэ больш прыцягнула ўвагу публікі.

Прэм'ера адбылася 18 красавіка 1914 года ў Рыме з арыгінальным музычным суправаджэннем ("Сімфонія агню"). Затым фільм прадэманстравалі ў Амерыцы, Францыі, Японіі і г.д. КАБІРЫЮ паўсюль будзе  суправаджаць гучны поспех.

Асаблівую цікавасць стужцы надае ўдзел  знакамітай дзівы (Італіа Манзіні) і сапраўднага грузчыка Барталамэа Пагано, першага Мачыстэ ў гісторыі кіно.
КАБІРЫЯ моцна паўплывала на сусветны кінематограф: амерыканскі ("Неталерантнасць", "Бэн-Гур"), нямецкі ("Метропаліс") і французскі ("Напалеон").
Цалкам адноўленая і нармалізаваная версія.

Спэцэфэкты для гэтага фільму выкананы Сэгунда Дэ Шамонам.
Працягласьць карціны на прэм'ерным показе ў 1914 г. складала 185 хв. Фільм быў рэстаўраваны і нармалізаваны ў 1990 г.
Арыгінальныя італьянскія інтэртытры прафэсійна перакладзеныя на беларускую мову ў манэры, максымальна набліжанай да стылю Габрыэле Д'Анунцыё.

Мова:  беларускія інтэртытры

Памер: 718mb
Відэа: Xvid, 720x480, 29.97 fps, ~693 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~96 kbps

снапшоты

Прычэпкі допісу

cabiria.avi.torrent 14.41 кБ, 82 спампоўванняў з 2010-04-13 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Кабірыя / Cabiria / 1914 / DVDRip

Ці трэба каму DVD вэрсія?

3

Працяг: Кабірыя / Cabiria / 1914 / DVDRip

Няма сідаў sad

4

Працяг: Кабірыя / Cabiria / 1914 / DVDRip

дзякуй!!