Тэма: Мікола Ермаловіч - Лісты, Выступы, Гутаркі, Вершы / 2008 / mp3
© & (p) BelTonMedia, 2008.
Жанар: Аудыёкніга, вершы, гутаркі, гісторыя Беларусі
Выдавец: ІП Алесь Калоша
Чытае: Валер Мазынскі
Год: 2008
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Агульны час гучання: 06:09:07
Бітрэйт: 80 Kbps
Фармат: MPEG-2, Layer 3, 4410kHz, Mono
Памер: 708,8 Mb
Сьпіс трэкаў:
Дадатковыя Звесткі: Вядомы і адначасна невядомы нам Ермаловіч сабраны на адным носьбіце. Гісторык паўстае як мудры публіцыст, яркі паэт, самаахвярны змагар за нацыянальнае адраджэньне. Матэрыял уражвае сваёй глыбінёй і актуальнасьцю.
Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х. У 1938 скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу і тады ж паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдінстытуту. Да пачатку вайны скончыў тры курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад вайсковае службы, эвакуяваўся і працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 вярнуўся ў Беларусь, дзе працягваў настаўніцкую дзейнасьць. З 1946 аднавіў вучобу ў пэдінстытуце, з 1947 па 1948 вучыўся ў асьпірантуры. З 1948 па 1955 - выкладчык беларускай літаратуры ў Маладэчанскім настаўніцкім інстытуце. У 1955-1957 - загадчык мэтадычнага кабінэту Маладэчанскага абласнога інстытуту ўдасканаленьня настаўнікаў. У 1957 выйшаў на пэнсію з прычыны значнага пагаршэньня зроку. З гэтага часу Е. актыўна пачынае займацца навукова-дасьледчай дзейнасьцю. Галоўныя тэмы - гісторыя Беларусі 9-14 ст. і беларуская літаратура. Е. пачаў літаратурную працу ў 1948 годзе, друкаваўся ў маладэчанскай раённай газэце, альманаху «Нарач», газэтах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках. (працяг на slounik.org)
Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-12-06 22:58:43)