Тэма: Генерал няскончанай вайны / DVD
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:40+00:29:41
Рэжысэр: Сяргей Ісакаў
Пра фільм: Першы ў гісторыі дакументальны фільм пра Станіслава Булак-Балаховіча – першага генерала Беларускай Народнай Рэспублікі і генерала польскага войска. За часам ягонага жыцця, як і пасля трагічнай смерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, іншыя – пакутнікам і героем.
Вайсковую кар’еру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас І сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння аказаўся на баку «чырвоных». А потым са сваім палком перайшоў да «белых». Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 г. наладзіў стасункі з урадам БНР і папрасіў прыняць яго «на беларускую службу». На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваймі беларускімі аддзеламі Булак-Балаховіч прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 г. Пасля заключэння замірэння паміж Польшчаю і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-расейскую мяжу на Палессі ды здабыў Мазыр, дзе абвесціў сябе «начальнікам беларускай дзяржавы». Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнераў інтэрнавалі.
У 1939 г. генерал ізноў апрануў мундзір і другі раз у сваёй кар’еры вайскоўца бараніў Варшаву, гэтым разам – ад гітлераўскай навалы. Паводле афіцыйнай версіі, яго застрэлілі гестапаўцы ў акупаванай польскай сталіцы ў траўні 1940 г.
Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказу на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, – наш супольны герой.
Мова: беларуская
Памер: 2,4 GiB
Відэа: DVD
Аўдыё: DVD
крыніца http://www.facebook.com/home.php?sk=gro … 8322252381
афармленьне стыбзьдзіў адсюль - https://baravik.org/topic/223/
Апошні раз адрэдагавана abyruolag (2010-11-16 23:14:07)