1

Тэма: Генерал няскончанай вайны / DVD

Спампаваць: magnet link

http://bayimg.com/image/balcgaaco.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:32:40+00:29:41
Рэжысэр: Сяргей Ісакаў
Пра фільм: Першы ў гісторыі дакументальны фільм пра Станіслава Булак-Балаховіча – першага генерала Беларускай Народнай Рэспублікі і генерала польскага войска. За часам ягонага жыцця, як і пасля трагічнай смерці, адныя лічылі яго наймітам і авантурыстам, іншыя – пакутнікам і героем.
Вайсковую кар’еру ён пачаў у расейскай кавалерыі падчас І сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння аказаўся на баку «чырвоных». А потым са сваім палком перайшоў да «белых». Змагаўся за незалежную Эстонію. У 1920 г. наладзіў стасункі з урадам БНР і папрасіў прыняць яго «на беларускую службу». На другі год польска-бальшавіцкай вайны разам са сваймі беларускімі аддзеламі Булак-Балаховіч прабіўся на польскі бок фронту і ўзяў удзел у абароне Варшавы летам 1920 г. Пасля заключэння замірэння паміж Польшчаю і Савецкаю Расеяй на чале добраахвотніцкай арміі перайшоў польска-расейскую мяжу на Палессі ды здабыў Мазыр, дзе абвесціў сябе «начальнікам беларускай дзяржавы». Аднак пасля цяжкіх баёў ягоная армія мусіла адступіць на тэрыторыю Польшчы, яе расфармавалі, а жаўнераў інтэрнавалі.
У 1939 г. генерал ізноў апрануў мундзір і другі раз у сваёй кар’еры вайскоўца бараніў Варшаву, гэтым разам – ад гітлераўскай навалы. Паводле афіцыйнай версіі, яго застрэлілі гестапаўцы ў акупаванай польскай сталіцы ў траўні 1940 г.
Аўтары першага ў гісторыі дакументальнага фільму пра Станіслава Булак-Балаховіча шукаюць адказу на пытанні, кім насамрэч быў, за што змагаўся і як загінуў генерал, трагічна звязаны з гісторыяй беларусаў і палякаў, – наш супольны герой.

Мова: беларуская
Памер: 2,4 GiB
Відэа: DVD
Аўдыё: DVD

Здымкі экрана Паказаць

скрыншоты з avi вэрсіі
http://sderni.ru/29686


http://bayimg.com/image/balcnaaco.jpg
http://bayimg.com/image/balcpaaco.jpg

крыніца http://www.facebook.com/home.php?sk=gro … 8322252381

афармленьне стыбзьдзіў адсюль - https://baravik.org/topic/223/

Апошні раз адрэдагавана abyruolag (2010-11-16 23:14:07)

Прычэпкі допісу

general_baravik.org.torrent 13.03 кБ, 84 спампоўванняў з 2010-11-15 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

3 тыдні памочнікам.

3

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

памочнікі чулі? ауууу!

4

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

таксама тумбнаілс і скрыны

5

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

гэтага дык я ўвогуле пакуль рабіць ня ўмею smile

6

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

у мяне скрыншоты з avi версіі, але падыдуць і сюды! tongue  tongue

7

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

http://sderni.ru/29686
трымай! cool
Не трэба дзякаваць)

8

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

а чыво сабж тут не паказваецца? http://tracker.baravik.org:6969/ падазраю што таму што там трэкер ў торэнце іншы прапісаны http://tracker.torrent.by:6969/ хоць не - там таксама не знайшоў... хіба тады бо ніхто не пампуе ў той час як гляджу

Апошні раз адрэдагавана abyruolag (2010-11-16 23:12:19)

9

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

abyruolag, скрыны пад спойлер. Зараз я сам зрабіў.
Афармленьне калі зычыць дык варта і тоўсты шрыфт таксама.

10

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

афармленьне калі зычыць дык варта - не зразумеў
дзякуй за клопаты з спойлерам

тут была лаянка

Першае папярэджаньне.
dzidzitop

11

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

Па-мойму, прафэсійны ваяр (найміт), ня больш за тое.

Апошні раз адрэдагавана Mikolal (2010-11-18 19:56:18)

12

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

атрымалася ў каго спампаваць? атое http://tracker.baravik.org:6969/ тут так і ня бачу. ужо зьбіраўся выдаляць з веніка бо месца скончылася

13

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

705f6b2ecfcd9b9b4e4d6e8d06ca170224351132    general    2.41GiB    3    0    3    7.24GiB

Яно?

14

Працяг: Генерал няскончанай вайны / DVD

Глядзець онлайн "Генерал няскончанай вайны":