26

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Спадарства, як перакладаць слова account:
1) рахунак
2) уліковы запіс
3) акаўнт?
Бачу разыходжаньні на гэты конт.

27

Працяг: Пераклад моўных файлаў

abask
Лічу, што варта размеркавацца, каб не атрымаць некалькі перакладаў аднаго і таго ж файлу.
Давайце я пачну, напрыклад, з admin bans.php.
Да таго ж, гаварым адзін-другому што ўжо перакладзена, каб не было дурной працы.

dzidzitop, лічу другі варыянт (уліковы запіс) найбольш правільным.

28

Працяг: Пераклад моўных файлаў

І яшчэ пытаньне: на якую мову перакладаем? У сэнсе, на тарашкевіцу, ці афіцыйную-наркамаўку?

29

Працяг: Пераклад моўных файлаў

я за "рахунак" - бачу гэта на knihi.net, на prastora.by (калі не памыляюся). Галасаваньне/абмяркоўваньне працягваецца. smile

====
лепей было б на абодва варыянты - каб кожнаму дагадзіць. але пакуль што бачна што сайт наркамаўскі.

30

Працяг: Пераклад моўных файлаў

я перакладу паштовыя шаблоны

31

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Сёньня ў SVN былі пакладзеныя новыя вэрсіі моўных файлаў. Праглядзеў admin_bans.php (вэрсія 9). Знайшоў там шэраг памылак. Прапаную іх сьпіс у наступным фармаце: 1ы радок - тэкст з SVN, 2і - мой варыянт зьмяненьня. Кіраваўся тым, што зараз рыхтуецца наркамаўскі пераклад, не тарашкевіца:

'Ban advanced'                =>    'Наладкі пашыраннай забароны',
'Ban advanced'                =>    'Пашыраныя наладкі забаронаў',

'Ban advanced heading'        =>    'Забарона па мянушкі карыстальніка з IP ды электроннай поштай або з ІП, з электроннай поштай ці па абодвух',
'Ban advanced heading'        =>    'Забарона па мянушцы карыстальніка разам з IP ды e-mail або проста па IP, e-mail ці па абодвух разам',

'Ban criteria legend'         =>    'Крытэрыя забароны',
'Ban criteria legend'         =>    'Крытэрыі забароны',

'Ban settings legend'         =>    'Наладкі забароны',
'Ban settings legend'         =>    'Легенда наладак забаронаў',

'Ban IP warning'              =>    '<strong>Увага!</strong> Вы павінны быць асьцярожнымі калі забараняеце дыяпазон IP - магчыма што шматлікія карыстальнікі маюць аднолькавы частковы IP.',
'Ban IP warning'              =>    '<strong>Увага!</strong> Вы павінны быць асьцярожнымі калі забараняеце дыяпазон IP: магчыма, шмат карыстальнікаў адпавядаюць аднолькаваму частковаму IP.',

'Current ban head'            =>    'Забаронена %s',
'Current ban head'            =>    'Кім забаронены: %s',

'Username'                    =>    'Карыстальнік   :',
'Username'                    =>    'Карыстальнік:',

'IP-addresses help'           =>    'IP ці IP-дыяпазон каторыя Вы жадаеце забараніць (напрыклад 150.11.110.1 ці 150.11.110). Аддзяляйце адрасы інтэрваламі. Калі IP ужо ўведзённы то ён будзе астатнім вядомым IP гэтага карыстальніка ў базе данных.',
'IP-addresses help'           =>    'IP ці IP-дыяпазон каторыя Вы жадаеце забараніць (напрыклад, 150.11.110.1 ці 150.11.110). Аддзяляйце адрасы інтэрваламі. Калі IP ужо ўведзены, то новы будзе апошнім вядомым IP гэтага карыстальніка ў базе звестак.',

'IP-addresses help stats'     =>    'Націсьнеце гэтую спасылку каб пабачыць IP статыстыку для гэтага карыстальніка:',
'IP-addresses help stats'     =>    'Прстрыкніце гэтую спасылку каб пабачыць IP-статыстыку для дадзенага карыстальніка:',

'IP-addresses help link'      =>    'IP статыстыка карыстальніка',
'IP-addresses help link'      =>    'IP-статыстыка карыстальніка',

'E-mail/domain to ban label'  =>    'Электронная пошты/дамейн пад забарону',
'E-mail/domain to ban label'  =>    'Электронная пошты/абсяг пад забарону',

'E-mail/domain help'          =>    'Назва электроннай пошты ці дамеін электроннай пошты які Вы жадаеце забараніць (напрыклад хтосьці@прыклад.ком). Глядзіце таксама "Дазвол рэгістрацыі з забароненым электронным адрасам" у "Наладкі/Рэгістрація".',
'E-mail/domain help'          =>    'Адрас ці абсяг электроннай пошты які вы жадаеце забараніць (напрыклад, [email protected]). Глядзіце таксама "Дазвол рэгістрацыі з забароненым адрасам электроннай пошты" у "Наладкі/Рэгістрація".',

'Ban message label'           =>    'Забароненае паведамленьне',
'Ban message label'           =>    'Прычына забароны',

'Ban message help'            =>    'Выстаўляецца забароненаму карыстальнікы калі ён/яна наведваюць форум',
'Ban message help'            =>    'Выстаўляецца забароненаму карыстальніку калі ён/яна наведваюць форум',

'Expire date label'           =>    'Дата заканчэньня забароны',
'Expire date label'           =>    'Дата сканчэння забароны',

'Expire date help'            =>    'Дата калі забарона будзе аўтаматычна зьнята ( фармат ГГГГ-ММ-ДД). Пакінь пустой для ручнога зьняцьця..',
'Expire date help'            =>    'Дзень калі забарона будзе аўтаматычна знятая (фармат ГГГГ-ММ-ДД). Пакіньце пустой для ручнога зняцця.',

'Message'                     =>    'Паведамленьне:',
'Message'                     =>    'Паведамленне:',

'New ban heading'             =>    'Забарона пазначанага карыстальніка',
'New ban heading'             =>    'Забараніць па пазначанаму імю карыстальніка',

'Advanced ban info'           =>    'Наступная старонка дазволіць увесьці спеціальны IP і электронную пошту. Калі Вы жадаеце забараніць канкрэтны IP /IP-дыяпазон, проста пакіньце імя карыстальніка пустым на гэтай старонке.',
'Advanced ban info'           =>    'Наступная старонка дазволіць увесці спеціальны IP і e-mail. Калі Вы жадаеце забараніць канкрэтны IP/IP-дыяпазон ці e-mail, проста пакіньце імя карыстальніка пустым на гэтай старонцы.',

'Existing bans heading'       =>    'Рэдагаваць ці выдаліць існуючаю забарону',
'Existing bans heading'       =>    'Рэдагаваць ці зняць існуючую забарону',

'No bans'                     =>    'Няма забарон у сьпісе.',
'No bans'                     =>    'Няма забаронаў у спісе.',

'Remove ban'                  =>    'Выдаліць забарону',
'Remove ban'                  =>    'Зняць забарону',

'Ban removed'                 =>    'Забарона знятая.',
'Ban removed'                 =>    'Забарона знятая.',

'Ban added'                   =>    'Забарона дададзена.',
'Ban added'                   =>    'Забарона дададзеная.',


'Ban edited'                  =>    'Забарона адрэдагавана.',
'Ban edited'                  =>    'Забарона адрэдагаваная.',

'No user id message'          =>    'Карыстальнік з гэтым ІД не зарэгістраваны.',
'No user id message'          =>    'Карыстальнік з гэтым ID не зарэгістраваны.',

'No user username message'    =>    'Гэта імя карыстальніка не зарэгістраваны. Калі Вы жадаеце дадаць забарону не прывязаную да спеціфічнага карыстальніка проста заставьце імя карыстальніка пустым.',
'No user username message'    =>    'Гэтае імя карыстальніка не зарэгістраванае. Калі Вы жадаеце дадаць забарону, якая не прывязаная да канкрэтнага карыстальніка, то проста пакінце імя карыстальніка пустым.',

'User is admin message'       =>    'Карыстальнік - адміністратар і ня можа быць забаронены. Калі Вы жадаеце накласьці забарну на адміністратара, Вы павінны спачатку перавецьці яго/яе да іншай групы карыстальнікаў.',
'User is admin message'       =>    'Карыстальнік з'яўляецца адміністратарам і ня можа быць забаронены. Калі вы жадаеце накласці забарону на адміністратара, то вы павінны спачатку перавесці яго/яе да іншай групы карыстальнікаў.',

'Must enter message'          =>    'Вы павінны ўвесьці хацяб адну з наступных элементаў інфармацыі: імя карыстальніка, ІП адрац, адрас электроннай пошты.',
'Must enter message'          =>    'Вы павінны ўвесці прынамсі адзін з наступных элементаў інфармацыі: імя карыстальніка, IP-адраc ці адрас электроннай пошты.',

'Can\'t ban guest user'       =>    'Карыстальнік Госьць хя можа быць забаронены.',
'Can\'t ban guest user'       =>    'Госць не можа быць забаронены.',

'Invalid e-mail message'      =>    'Вы ўвялі несапраўдны электронны адрас (напрыклад [email protected]) ці частка дамэйна электроннага адраса (напрыклад example.com).',
'Invalid e-mail message'      =>    'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго частковы абсяг (напрыклад, example.com), які вы ўвялі, ёсьць несапраўдным',

'Invalid expire message'      =>    'Вы ўвялі несапраўдны дата заканчэньня. Фармат павінен быць ГГГГ-ММ-ДД і дата павінна быць што найменш як адзін дзень у будучыні.',
'Invalid expire message'      =>    'Вы ўвялі несапраўдны дзень сканчэння. Фармат павінны быць "ГГГГ-ММ-ДД" і дзень павінны быць прынамсі першы дзень у будучыні.',

Калі ёсьць нязгодныя з гэтымі выпраўленьнямі - пішыце, прапануйце.

32

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Ban IP warning - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"

ў базе звестак - ў базе дадзеных

Прстрыкніце -  smile

абсяг - дамен

'Invalid e-mail message'      =>    'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго даменнае імя (напрыклад, example.com), які вы ўвялі няправільны'

а так - добра

33

Працяг: Пераклад моўных файлаў

abask напісаў:

ў базе звестак - ў базе дадзеных
Прстрыкніце -  smile
абсяг - дамен

база звестак - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … =0&y=0
абсяг - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … =0&y=0

пстрыкніце калі не падабаецца - можна "націсніце". Ці смайл з памылкі ўводу?

Ban IP warning - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"

- тут сэнс у тым, што гэта ня частка IP адраса - гэта адрас з wildcards. Прыкладам, 230.212.0.0 - ён пакрывае ўсе адрасы з 230.212.0.1 па 230.212.255.255. Ці я памыляюся?

34

Працяг: Пераклад моўных файлаў

dzidzitop напісаў:

пстрыкніце калі не падабаецца - можна "націсніце". Ці смайл з памылкі ўводу?

лепей націсніце, а то нейкі жаргонны выраз

на конт Ban IP warning калі быць дакладным гэта адрас падсеткі па CIDR 150.11.110 (спрошчанае напісанне)

правільна было б напісаць "...знаходзяцца ў адной падсетке"

у арыгінальным тэксце маецца на ўвазе тое, што адрасы, пачынаюцца з аднолькавых лічбаў

"...matching the same partial IP" - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"

database - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … 30&y=9

на конт Internet domain name ў slounik.org няма звестак
тыя абсягі больш тычацца сегнетаэлектрэчных і інш. матэрыялаў,  а гэдак жа грамадскіх працэсаў  smile

не выключаю што некалі "Internet Domain" нейкі акадэмік перакладзе як "абсяг"(вобласць), але мне больш блізкі "дамен"

35

Працяг: Пераклад моўных файлаў

наконт database - дастаткова падлічыць колькасьць прыпадкаў ужываньня аднаго ці другога варыянтаў. "акадэмікі" за зьвесткі (гл. таксама data structure)
абсяг там разумеецца больш у матэматычным сэньсе - як нейкі дыяпазон/пад-дыяпазон ці мноства значэньняў - якраз тое, што і internet domain. Ня маю нічога супраць запазычаньня "дамэн" - тут стоадсадкова ня будзе непаразуменьняў.

наконт partial IP - калі там разумеецца менавіта 127.2 - і гэтым будуць забароненыя і 127.2.2.32 і 127.253.221.12, то добра. Не карыстаўся проста такою функцыяю - ня ведаю як яна сабе паводзіць.

Пачакаю шчэ содні на камэнтары. Калі ня будзе больш - закіну ў SVN новую вэрсію гэтага файла. З папраўкамі наконт domain & partial IP & click.

36

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Не ведаю на 100% як у гэтым рухавічку рэалізавана "partial IP", але мне здаецца, што правіла забароны "127.2" забароніць толькі 127.2.0.0 - 127.2.255.255, а 127.256.221.12 - не

(127.2 - дрэнны прыклад  smile  smile  smile  rfc3330)

37

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Зьмяненьні ў SVN. Апрача таго, што прапанаваў на абмеркаваньне раней зрабіў яшчэ некальні дробных зьмяненьняў (з большага выправіў свае кантэкстныя памылкі ў перакладзе)

38

Працяг: Пераклад моўных файлаў

userlist.php перакладзены, за выключэньнем:
1) фразаў, якія, як падаецца, нідзе не выкарыстоўваюцца
2) фразы 'Username help'            =>    'May be left blank. Use wildcard character <strong>*</strong> for partial matches.',
У кагосьці можа ёсьць варыянт перакладу "wildcard character"?

39

Працяг: Пераклад моўных файлаў

dzidzitop напісаў:

wildcard character"

сімвал-джокер?

40

Працяг: Пераклад моўных файлаў

sai напісаў:

сімвал-джокер?

Штучна выглядае. Ну і не пасуе па сэньсе. Бо * - гэта і А і Б і АБВ. Джокер - гэта хутчэй ці А ці Б, але не АБВ.

Можа, хтосьці мае іншыя прапановы?

41

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Дадаў колькі перакладзеных сказаў у common.php. Глядзіце-крытыкуйце-прапануйце.

42

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Спадарства.

Той хто закінуў нядаўна admin_index.php мае праблемы з кадоўкамі. Я лічу, што файлы там мусяць захоўвацца ў UTF-8. А новая вэрсія admin_index.php, хутчэй за ўсё ў UTF-16BE

43

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Убачыў такі пераклад слова post: занатоўка

Як лічыце, ці правільны ён? Можа, так і перакладаць?

44

Працяг: Пераклад моўных файлаў

dzidzitop напісаў:

Як лічыце, ці правільны ён? Можа, так і перакладаць?

У сэнсе, post=паведамленьне?

45

Працяг: Пераклад моўных файлаў

message=паведамленьне. На форуме гэта розныя паняцьці.

46

Працяг: Пераклад моўных файлаў

'Ban IP warning'              =>    '<strong>Увага!</strong> Вы павінны быць асьцярожнымі калі забараняеце дыяпазон IP: магчыма, шмат карыстальнікаў адпавядаюць аднолькаваму частковаму IP.',

Калі наркамаўка, то асьцярожнымі - асцярожнымі! І коска пасля асцярожнымі.

'User is admin message'       =>    'Карыстальнік з'яўляецца адміністратарам і ня можа быць забаронены. Калі вы жадаеце накласці забарону на адміністратара, то вы павінны спачатку перавесці яго/яе да іншай групы карыстальнікаў.',

ня можа - не можа

'Invalid e-mail message'      =>    'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго частковы абсяг (напрыклад, example.com), які вы ўвялі, ёсьць несапраўдным',

ёсьць - ёсць
а лепш - з'яўляецца несапраўдным.
Можа і яшчэ што не ўгледзеў.

Дарэчы, кнопка "Падаць" тут знізу) Я б лепш пераклаў як "Даслаць".

Апошні раз адрэдагавана Ant0xA (2010-04-29 15:23:54)

47

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Ant0xA напісаў:

Дарэчы, кнопка "Падаць" тут знізу)

Submit з ангельскае перакладаецца як падаць

Ну і, дарэчы, ня зьнізу ў унізе wink

Астатняе выпраўлю.

48

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Ну дык а навошта даслоўны пераклад? "Падаць" гучыць дзіўна і нязвыкла.
Усё ж знізу. Гэта дакладна!  tongue

49

Працяг: Пераклад моўных файлаў

яшчэ актуальна?

50

Працяг: Пераклад моўных файлаў

Як заўсёды smile