Працяг: Пераклад моўных файлаў
Спадарства, як перакладаць слова account:
1) рахунак
2) уліковы запіс
3) акаўнт?
Бачу разыходжаньні на гэты конт.
Вы не ўвайшлі. Калі ласка, ўвайдзіце ці зарэгіструйцеся.
Старонкі Папярэдняя 1 2
Вы павінны увайсці ці зарэгістравацца, каб апублікаваць адказ
Спадарства, як перакладаць слова account:
1) рахунак
2) уліковы запіс
3) акаўнт?
Бачу разыходжаньні на гэты конт.
abask
Лічу, што варта размеркавацца, каб не атрымаць некалькі перакладаў аднаго і таго ж файлу.
Давайце я пачну, напрыклад, з admin bans.php.
Да таго ж, гаварым адзін-другому што ўжо перакладзена, каб не было дурной працы.
dzidzitop, лічу другі варыянт (уліковы запіс) найбольш правільным.
І яшчэ пытаньне: на якую мову перакладаем? У сэнсе, на тарашкевіцу, ці афіцыйную-наркамаўку?
я за "рахунак" - бачу гэта на knihi.net, на prastora.by (калі не памыляюся). Галасаваньне/абмяркоўваньне працягваецца.
====
лепей было б на абодва варыянты - каб кожнаму дагадзіць. але пакуль што бачна што сайт наркамаўскі.
я перакладу паштовыя шаблоны
Сёньня ў SVN былі пакладзеныя новыя вэрсіі моўных файлаў. Праглядзеў admin_bans.php (вэрсія 9). Знайшоў там шэраг памылак. Прапаную іх сьпіс у наступным фармаце: 1ы радок - тэкст з SVN, 2і - мой варыянт зьмяненьня. Кіраваўся тым, што зараз рыхтуецца наркамаўскі пераклад, не тарашкевіца:
'Ban advanced' => 'Наладкі пашыраннай забароны',
'Ban advanced' => 'Пашыраныя наладкі забаронаў','Ban advanced heading' => 'Забарона па мянушкі карыстальніка з IP ды электроннай поштай або з ІП, з электроннай поштай ці па абодвух',
'Ban advanced heading' => 'Забарона па мянушцы карыстальніка разам з IP ды e-mail або проста па IP, e-mail ці па абодвух разам','Ban criteria legend' => 'Крытэрыя забароны',
'Ban criteria legend' => 'Крытэрыі забароны','Ban settings legend' => 'Наладкі забароны',
'Ban settings legend' => 'Легенда наладак забаронаў','Ban IP warning' => '<strong>Увага!</strong> Вы павінны быць асьцярожнымі калі забараняеце дыяпазон IP - магчыма што шматлікія карыстальнікі маюць аднолькавы частковы IP.',
'Ban IP warning' => '<strong>Увага!</strong> Вы павінны быць асьцярожнымі калі забараняеце дыяпазон IP: магчыма, шмат карыстальнікаў адпавядаюць аднолькаваму частковаму IP.','Current ban head' => 'Забаронена %s',
'Current ban head' => 'Кім забаронены: %s','Username' => 'Карыстальнік :',
'Username' => 'Карыстальнік:','IP-addresses help' => 'IP ці IP-дыяпазон каторыя Вы жадаеце забараніць (напрыклад 150.11.110.1 ці 150.11.110). Аддзяляйце адрасы інтэрваламі. Калі IP ужо ўведзённы то ён будзе астатнім вядомым IP гэтага карыстальніка ў базе данных.',
'IP-addresses help' => 'IP ці IP-дыяпазон каторыя Вы жадаеце забараніць (напрыклад, 150.11.110.1 ці 150.11.110). Аддзяляйце адрасы інтэрваламі. Калі IP ужо ўведзены, то новы будзе апошнім вядомым IP гэтага карыстальніка ў базе звестак.','IP-addresses help stats' => 'Націсьнеце гэтую спасылку каб пабачыць IP статыстыку для гэтага карыстальніка:',
'IP-addresses help stats' => 'Прстрыкніце гэтую спасылку каб пабачыць IP-статыстыку для дадзенага карыстальніка:','IP-addresses help link' => 'IP статыстыка карыстальніка',
'IP-addresses help link' => 'IP-статыстыка карыстальніка','E-mail/domain to ban label' => 'Электронная пошты/дамейн пад забарону',
'E-mail/domain to ban label' => 'Электронная пошты/абсяг пад забарону','E-mail/domain help' => 'Назва электроннай пошты ці дамеін электроннай пошты які Вы жадаеце забараніць (напрыклад хтосьці@прыклад.ком). Глядзіце таксама "Дазвол рэгістрацыі з забароненым электронным адрасам" у "Наладкі/Рэгістрація".',
'E-mail/domain help' => 'Адрас ці абсяг электроннай пошты які вы жадаеце забараніць (напрыклад, [email protected]). Глядзіце таксама "Дазвол рэгістрацыі з забароненым адрасам электроннай пошты" у "Наладкі/Рэгістрація".','Ban message label' => 'Забароненае паведамленьне',
'Ban message label' => 'Прычына забароны','Ban message help' => 'Выстаўляецца забароненаму карыстальнікы калі ён/яна наведваюць форум',
'Ban message help' => 'Выстаўляецца забароненаму карыстальніку калі ён/яна наведваюць форум','Expire date label' => 'Дата заканчэньня забароны',
'Expire date label' => 'Дата сканчэння забароны','Expire date help' => 'Дата калі забарона будзе аўтаматычна зьнята ( фармат ГГГГ-ММ-ДД). Пакінь пустой для ручнога зьняцьця..',
'Expire date help' => 'Дзень калі забарона будзе аўтаматычна знятая (фармат ГГГГ-ММ-ДД). Пакіньце пустой для ручнога зняцця.','Message' => 'Паведамленьне:',
'Message' => 'Паведамленне:','New ban heading' => 'Забарона пазначанага карыстальніка',
'New ban heading' => 'Забараніць па пазначанаму імю карыстальніка','Advanced ban info' => 'Наступная старонка дазволіць увесьці спеціальны IP і электронную пошту. Калі Вы жадаеце забараніць канкрэтны IP /IP-дыяпазон, проста пакіньце імя карыстальніка пустым на гэтай старонке.',
'Advanced ban info' => 'Наступная старонка дазволіць увесці спеціальны IP і e-mail. Калі Вы жадаеце забараніць канкрэтны IP/IP-дыяпазон ці e-mail, проста пакіньце імя карыстальніка пустым на гэтай старонцы.','Existing bans heading' => 'Рэдагаваць ці выдаліць існуючаю забарону',
'Existing bans heading' => 'Рэдагаваць ці зняць існуючую забарону','No bans' => 'Няма забарон у сьпісе.',
'No bans' => 'Няма забаронаў у спісе.','Remove ban' => 'Выдаліць забарону',
'Remove ban' => 'Зняць забарону','Ban removed' => 'Забарона знятая.',
'Ban removed' => 'Забарона знятая.','Ban added' => 'Забарона дададзена.',
'Ban added' => 'Забарона дададзеная.','Ban edited' => 'Забарона адрэдагавана.',
'Ban edited' => 'Забарона адрэдагаваная.','No user id message' => 'Карыстальнік з гэтым ІД не зарэгістраваны.',
'No user id message' => 'Карыстальнік з гэтым ID не зарэгістраваны.','No user username message' => 'Гэта імя карыстальніка не зарэгістраваны. Калі Вы жадаеце дадаць забарону не прывязаную да спеціфічнага карыстальніка проста заставьце імя карыстальніка пустым.',
'No user username message' => 'Гэтае імя карыстальніка не зарэгістраванае. Калі Вы жадаеце дадаць забарону, якая не прывязаная да канкрэтнага карыстальніка, то проста пакінце імя карыстальніка пустым.','User is admin message' => 'Карыстальнік - адміністратар і ня можа быць забаронены. Калі Вы жадаеце накласьці забарну на адміністратара, Вы павінны спачатку перавецьці яго/яе да іншай групы карыстальнікаў.',
'User is admin message' => 'Карыстальнік з'яўляецца адміністратарам і ня можа быць забаронены. Калі вы жадаеце накласці забарону на адміністратара, то вы павінны спачатку перавесці яго/яе да іншай групы карыстальнікаў.','Must enter message' => 'Вы павінны ўвесьці хацяб адну з наступных элементаў інфармацыі: імя карыстальніка, ІП адрац, адрас электроннай пошты.',
'Must enter message' => 'Вы павінны ўвесці прынамсі адзін з наступных элементаў інфармацыі: імя карыстальніка, IP-адраc ці адрас электроннай пошты.','Can\'t ban guest user' => 'Карыстальнік Госьць хя можа быць забаронены.',
'Can\'t ban guest user' => 'Госць не можа быць забаронены.','Invalid e-mail message' => 'Вы ўвялі несапраўдны электронны адрас (напрыклад [email protected]) ці частка дамэйна электроннага адраса (напрыклад example.com).',
'Invalid e-mail message' => 'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго частковы абсяг (напрыклад, example.com), які вы ўвялі, ёсьць несапраўдным','Invalid expire message' => 'Вы ўвялі несапраўдны дата заканчэньня. Фармат павінен быць ГГГГ-ММ-ДД і дата павінна быць што найменш як адзін дзень у будучыні.',
'Invalid expire message' => 'Вы ўвялі несапраўдны дзень сканчэння. Фармат павінны быць "ГГГГ-ММ-ДД" і дзень павінны быць прынамсі першы дзень у будучыні.',
Калі ёсьць нязгодныя з гэтымі выпраўленьнямі - пішыце, прапануйце.
Ban IP warning - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"
ў базе звестак - ў базе дадзеных
Прстрыкніце -
абсяг - дамен
'Invalid e-mail message' => 'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго даменнае імя (напрыклад, example.com), які вы ўвялі няправільны'
а так - добра
ў базе звестак - ў базе дадзеных
Прстрыкніце -
абсяг - дамен
база звестак - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … =0&y=0
абсяг - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … =0&y=0
пстрыкніце калі не падабаецца - можна "націсніце". Ці смайл з памылкі ўводу?
Ban IP warning - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"
- тут сэнс у тым, што гэта ня частка IP адраса - гэта адрас з wildcards. Прыкладам, 230.212.0.0 - ён пакрывае ўсе адрасы з 230.212.0.1 па 230.212.255.255. Ці я памыляюся?
пстрыкніце калі не падабаецца - можна "націсніце". Ці смайл з памылкі ўводу?
лепей націсніце, а то нейкі жаргонны выраз
на конт Ban IP warning калі быць дакладным гэта адрас падсеткі па CIDR 150.11.110 (спрошчанае напісанне)
правільна было б напісаць "...знаходзяцца ў адной падсетке"
у арыгінальным тэксце маецца на ўвазе тое, што адрасы, пачынаюцца з аднолькавых лічбаў
"...matching the same partial IP" - "...адпавядаюць аднолькавай частке IP"
database - http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all& … 30&y=9
на конт Internet domain name ў slounik.org няма звестак
тыя абсягі больш тычацца сегнетаэлектрэчных і інш. матэрыялаў, а гэдак жа грамадскіх працэсаў
не выключаю што некалі "Internet Domain" нейкі акадэмік перакладзе як "абсяг"(вобласць), але мне больш блізкі "дамен"
наконт database - дастаткова падлічыць колькасьць прыпадкаў ужываньня аднаго ці другога варыянтаў. "акадэмікі" за зьвесткі (гл. таксама data structure)
абсяг там разумеецца больш у матэматычным сэньсе - як нейкі дыяпазон/пад-дыяпазон ці мноства значэньняў - якраз тое, што і internet domain. Ня маю нічога супраць запазычаньня "дамэн" - тут стоадсадкова ня будзе непаразуменьняў.
наконт partial IP - калі там разумеецца менавіта 127.2 - і гэтым будуць забароненыя і 127.2.2.32 і 127.253.221.12, то добра. Не карыстаўся проста такою функцыяю - ня ведаю як яна сабе паводзіць.
Пачакаю шчэ содні на камэнтары. Калі ня будзе больш - закіну ў SVN новую вэрсію гэтага файла. З папраўкамі наконт domain & partial IP & click.
Не ведаю на 100% як у гэтым рухавічку рэалізавана "partial IP", але мне здаецца, што правіла забароны "127.2" забароніць толькі 127.2.0.0 - 127.2.255.255, а 127.256.221.12 - не
(127.2 - дрэнны прыклад rfc3330)
Зьмяненьні ў SVN. Апрача таго, што прапанаваў на абмеркаваньне раней зрабіў яшчэ некальні дробных зьмяненьняў (з большага выправіў свае кантэкстныя памылкі ў перакладзе)
userlist.php перакладзены, за выключэньнем:
1) фразаў, якія, як падаецца, нідзе не выкарыстоўваюцца
2) фразы 'Username help' => 'May be left blank. Use wildcard character <strong>*</strong> for partial matches.',
У кагосьці можа ёсьць варыянт перакладу "wildcard character"?
wildcard character"
сімвал-джокер?
сімвал-джокер?
Штучна выглядае. Ну і не пасуе па сэньсе. Бо * - гэта і А і Б і АБВ. Джокер - гэта хутчэй ці А ці Б, але не АБВ.
Можа, хтосьці мае іншыя прапановы?
Дадаў колькі перакладзеных сказаў у common.php. Глядзіце-крытыкуйце-прапануйце.
Спадарства.
Той хто закінуў нядаўна admin_index.php мае праблемы з кадоўкамі. Я лічу, што файлы там мусяць захоўвацца ў UTF-8. А новая вэрсія admin_index.php, хутчэй за ўсё ў UTF-16BE
Убачыў такі пераклад слова post: занатоўка
Як лічыце, ці правільны ён? Можа, так і перакладаць?
Як лічыце, ці правільны ён? Можа, так і перакладаць?
У сэнсе, post=паведамленьне?
message=паведамленьне. На форуме гэта розныя паняцьці.
'Ban IP warning' => '<strong>Увага!</strong> Вы павінны быць асьцярожнымі калі забараняеце дыяпазон IP: магчыма, шмат карыстальнікаў адпавядаюць аднолькаваму частковаму IP.',
Калі наркамаўка, то асьцярожнымі - асцярожнымі! І коска пасля асцярожнымі.
'User is admin message' => 'Карыстальнік з'яўляецца адміністратарам і ня можа быць забаронены. Калі вы жадаеце накласці забарону на адміністратара, то вы павінны спачатку перавесці яго/яе да іншай групы карыстальнікаў.',
ня можа - не можа
'Invalid e-mail message' => 'Адрас электроннай пошты (напрыклад, [email protected]) ці яго частковы абсяг (напрыклад, example.com), які вы ўвялі, ёсьць несапраўдным',
ёсьць - ёсць
а лепш - з'яўляецца несапраўдным.
Можа і яшчэ што не ўгледзеў.
Дарэчы, кнопка "Падаць" тут знізу) Я б лепш пераклаў як "Даслаць".
Апошні раз адрэдагавана Ant0xA (2010-04-29 15:23:54)
Дарэчы, кнопка "Падаць" тут знізу)
Submit з ангельскае перакладаецца як падаць
Ну і, дарэчы, ня зьнізу ў унізе
Астатняе выпраўлю.
Ну дык а навошта даслоўны пераклад? "Падаць" гучыць дзіўна і нязвыкла.
Усё ж знізу. Гэта дакладна!
яшчэ актуальна?
Як заўсёды
Старонкі Папярэдняя 1 2
Вы павінны увайсці ці зарэгістравацца, каб апублікаваць адказ
Працуе на PunBB, падтрымка Баравік.
Currently installed 14 official extensions. Copyright © 2003–2009 PunBB.