1

Тэма: Змены ў Правілах

дададзены пункт

Тэматыкай рэлізаў ёсьць: беларуская мова, гісторыя, культура, грамадзкая дзейнасьць. Рэлізы, што не адпавядаюць гэтае тэматыцы, зьмяшчаюцца на тыдзень у разьдзел "Кандыдаты на выдаленьне". У гэты час праводзіцца галасаваньне наконт лёсу рэлізу сярод карыстальнікаў трэкеру і ў выпадку нэгатыўнага галасаваньня рэліз канчаткова зьнішчаецца.

Калі Вы не згодны з новымі Правіламі праекта то прапануем Вам пакінуць рэсурс.
Усе астатнія карыстальнікі "Баравіка" аўтаматычна будуць лічыцца за тых, хто пагадзіўся са зменамі.

Адміністрацыя.

2

Працяг: Змены ў Правілах

ёсьць таксама невялікае пытаньне: калі напрыклад раздача (сама па сабе) напрыклад на расейскай мове (напрыклад этнаграфічныя працы Сержпутоўскага, Шпілеўскага, Раманава, Пяткевіча - выдатных этнографаў беларускай зямлі), але нажаль пісалі яны свае працы на расейскай дарэвалюцыйнай мове.
ці будзе гэтыя раздачы адносіцца да гэтага торэнту?
ці я можа нешта ня так разумею і ўсё добра:))?

Ваўкалака, сабака, кыш! кашкалака-жабалака....

3

Працяг: Змены ў Правілах

усё нармальна з такімі раздачамі.

4

Працяг: Змены ў Правілах

пры стварэнні новай раздачы які трэкер(ы) дакладна пісаць?

PS. гэта пасля таго як сталі баравіком

Апошні раз адрэдагавана mash-by-mash (2010-10-28 13:45:13)

5

Працяг: Змены ў Правілах

http://tracker.baravik.org:6969/announce

і апцыянальна

http://tracker.baravik.org:6970/announce

6

Працяг: Змены ў Правілах

нарэшце зрабіў