1

Тэма: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Спампаваць: magnet link

right

Краіна: Беларусь
Жанар: драма
Працягласьць: 1:28:42
Рэжысэр: Андрэй Кудзіненка
Сцэнар: Аляксандар Качан
Апэратар: Павал Зубрыцкі
Кампазітар: Андрэй Волкаў
Прадусары: Аляксандар Дэбалюк, Андрэй Кудзіненка, Сяргей Арцімовіч

Ролі выконваюць: Аляксандар Колбышаў, Анатоль Кот, Аляксандар Маўчанаў, Сьвятлана Зелянкоўская, Любоў Румянцава, Ігар Дзянісаў, Алена Сідарава, Андрэй Курэйчык, Іван Шатко, Мікалай Прылуцкі, Ігар Пстыга, Ганна Пінкевіч, Андрэй Кавальчук, Аляксандар Цімошкін, Генадзь Фамін, Павал Савельеў

Пра фільм: "У Беларусі нарэшце зьняты паўнавартасны эўрапейскі фільм. Карціна Андрэя Кудзіненкі "Акупацыя" вяртае беларускае кіно да спрадвечнай і амаль забытай мэты мастацтва - зьдзіўляць, ачышчаць, агаломшваць. Выклікаць катарсыс. "Акупацыя" радыкальна розьніцца ад млявых беларускіх гісторый апошніх часоў. Фільм вылучаецца моцнай і сьвежай рэжысурай, пазначанай аўтарскай пазыцыяй....
Карціна ўражвае пранізьлівым і суворым гуманізмам. Рэдка кіно размаўляе так, але гэтыя імгненьні найкаштоўнейшыя. Нельга не адзначыць віртуозную працу гукарэжысэра й кампазытара Андрэя Волкава, які то жартуе акордамі з вэстэрнаў, то агортвае нас трывожнаю, амаль містычнаю атмасфэраю. Апэратар Павал Зубрыцкі стварае ілюзію кінастужкі, хаця фільм зроблены на лічбавым відэа; лёгкая камэра, панарамы і вывераныя статычныя кадры. Сучасная апэратарская кінамова. Можна сказаць, што ў фільме ёсьць кадры зацягнутыя; што НКВДзіст-ісламіст (!) - гэта празьмернасьць; што лішнімі выглядаюць цытаты зь Бібліі - архетыпічныя сытуацыі гавораць за сябе самі, - але ўсё гэта ня можа сапсаваць карціны.
Андрэй Кудзіненка іранічна гуляе з мовамі. Беларускія рэплікі дублююцца "карэктнымі" расейскімі тытрамі: "А голас як у дупе волас" - "И голос тоже не очень". "Я хацеў, каб людзі адчулі сакавітасьць беларускай мовы", - кажа рэжысэр. Карціна надзвычай кінэматаграфічная, насычаная мітамі й размовамі пра кіно. Мільгаюць фатаздымкі Любові Арловай і Марлен Дзітрых, чуюцца сьпевы зь "Вясёлых хлопцаў" (сьпявае паліцай).Фільм Андрэя Кудзіненкі - гэта моцнае гульнявое й арыгінальнае эўрапейскае кіно зь беларускім акцэнтам і тварам, з крынічнай хваляю беларускае акавіты. Шчэ на стадыі здымак карціна была запрошаная на прэстыжны Ратэрдамскі фэстываль, што адбудзецца ў студзені. Некалькі маскоўскіх відэакампаній, якія выпадкова пабачылі "Акупацыю", б'юцца за правы на яе продаж...

"Акупацыя" пачынаецца з правакацыйнага сьцьверджаньня: "Пяцьсот гадоў таму яны ня ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была найбольшай у Эўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы. Сто гадоў іх лічылі недаробленымі рускімі. Потым дваццаць гадоў - непаўнавартаснымі палякамі. Яшчэ два гады - савецкімі. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасьля іх беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсьць дзяржава. Але іх саміх ужо няма".

Фільм даказвае адваротнае самым радыкальным чынам - празь незабыўную мастацкую вобразнасьць, празь сьцьвярджэньне сапраўднага беларускага кіно.

Акупацыі беларускай душы болей не існуе. Беларускае кіно пачынаецца" ("Наша Ніва"  №43 за 2003 год).

Мова: беларуская, польская, расейская

Памер: 1,21 Гб
Відэа: MPEG-4 Video (DX50), 708x408, 25 fps, ~900kbps
Аўдыё: 48 kHz, MPGA Stereo, ~192 kbps

Здымкі экрана Паказаць
right
right
right
right
right

Апошні раз адрэдагавана fin (2010-07-27 22:58:39)

Прычэпкі допісу

Occupation_Mysterium_(Belarussian)_[baravik.org].torrent 12.5 кБ, 306 спампоўванняў з 2010-07-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Дзякуй за фільм!

Станьце хтосьці на раздачу, калі ласка.

Апошні раз адрэдагавана pashko (2010-08-07 11:18:00)

3

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Паспрабуйце яшчэ вось гэту
http://tracker.baravik.org:6969/file?in … p%A6%5B%F4

4

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

дзякуй-дзякуй!!! зараз паглядзiм гэты небывалы цуд!!

5

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

sEXEcutor напісаў:

Пампуем і далучаемся

мы - гэта "цар усяя рюсьсі"? smile

6

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

а, зразумеў нарэшце

7

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Дзякуй!

8

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Дзякуй, даўно шукаў!

9

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Дзякуй! пампуем big_smile

10

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Сапраўды цікавая,незвычайная стужка ,дзякуй вялікі.

11

Працяг: Акупацыя. Містэрыі / 2003г. / Беларусь - Галяндыя / DVDRip

Дзякуй!