Тэма: Вечар / 2024 / РТБД / 1080p

Спампаваць: magnet link

"Вечар" – спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паводле п'есы Аляксея Дударава

https://i.gyazo.com/caec36cf6f07cab7455fb1e1aac01b66.jpg

Назва: Вечар
Жанр: Размовы ля калодзежа
Краіна: Беларусь
Дата запісу: 6 красавіка 2024 года
Прэм’ера спектаклю: 19 студзеня 2024 года
Вытворчасць: VOKA
Рэкамендацыі веку: 12+
 
Апісанне:
"Вечар" – знакамітая п’еса класіка беларускай драматургіі Аляксея Дударава.
Пазнавальныя героі пастаноўкі – Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Чаму пазнавальныя? Відаць, таму што Аляксей Дудараў у характарыстыку кожнага персанажа дадаваў штосьці з жыцця: “Нешта ад бацькі Ануфрыя Іосіфавіча, нешта ад маці Настассі Яфімаўны, нешта ад матухны Агаф’і Ксенафонтаўны, аднак не спісваў, а "паінтанацыйна адчуваў".”
Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.

Ролі выконваюць:
Ганна — Таццяна Мархель
Гастрыт — Валянцін Салаўёў
Васіль — Ігар Сідорчык
Галасы — Ганна Лебедзева
Галасы — Надзея Цвяткова
Вочы — Сцяпан Краўчук

Песні і калыханкі запісаныя ад Веры Кірылаўны Мархель (вёска Шпакоўшчына).

Памер: 4,59 Gb
Працягласць: 01:40:11
Фармат файлу: MPEG-4
Якасць відэа: WEB-DL 1080p
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 25 fps (AVC at 6 447 kb/s)
Аўдыё: AAC at 105 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz

Здымкі экрана Паказаць

https://i.gyazo.com/ef886aafb4416ec0f282f70fc86d4ce8.jpg

Апошні раз адрэдагавана Лучынка (2024-05-01 16:03:49)

Прычэпкі допісу

Вечар (2024). РТБД (VOKA).WEB-DL.1080p.mp4.torrent 92 кБ, 26 спампоўванняў з 2024-05-01 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Вечар / 2024 / РТБД / 1080p

Дайце хуткасці калі ласка)) На раздачы з самага пачатку. Спачатку было недзе 9%, потым праз тыдзень да 40% дайшло. І вось увесь гэты час так і завісла на 40%. Іншыя раздачы пампуюцца. Хацелася б спампаваць увесь спектакль.

Працяг: Вечар / 2024 / РТБД / 1080p

ANRI напісаў:

Файл увесь час на раздачы. Паводле статыстыкі бачу, што іншыя яго ўдала пампуюць.
Можа быць паспрабуйце спампаваць празь іншы торэнт-кліент.
Калі праблема застанецца, паведамляйце.

4

Працяг: Вечар / 2024 / РТБД / 1080p

Лучынка напісаў:
ANRI напісаў:

Дайце хуткасці калі ласка)) На раздачы з самага пачатку. Спачатку было недзе 9%, потым праз тыдзень да 40% дайшло. І вось увесь гэты час так і завісла на 40%. Іншыя раздачы пампуюцца. Хацелася б спампаваць увесь спектакль.

Файл увесь час на раздачы. Паводле статыстыкі бачу, што іншыя яго ўдала пампуюць.
Можа быць паспрабуйце спампаваць празь іншы торэнт-кліент.
Калі праблема застанецца, паведамляйце.

Запампаваў нарэшце. У мяне быў uTorrent. Паспрабаваў BitComet, але там спынілася зноў на 40%, якія я як бы сам у сябе запампаваў, бо свой асноўны кліент пакінуў уключаным.
У выніку паспрабаваў нейкі кліент tixati і вось там ужо змог спампаваць усё.

P.S. Дзякуй за магчымасць спампаваць спектакль.