Тэма: Карней / 2023 / РТБД / 1080p

Спампаваць: magnet link

“Карней” – спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі паводле твораў Уладзіміра Караткевіча

right

Назва: Карней (гісторыя аднаго дома)
Краіна: Беларусь
Год выпуску: 2023
Працягласьць: 02:27:35
Прэм’ера спектаклю: 13 ліпеня 2023 года
Вытворчасьць: VOKA show

Аўтары інсцэніроўкі — Мікалай Музычэнка, Алена Зміцер
Рэжысёр — Алена Зміцер
Мастак-пастаноўшчык — Марына Алекна

Узроставыя рэкамендацыі: 16+

Апісаньне: Беларуская зямля і яе народ на працягу ўсяго існавання падвяргаліся складаным выпрабаванням. Вайна – гэта тое, што нельга забыць, бо ў жыцці ўсё ўзаемазвязана: паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж усім жывым на зямлі існуе непарыўная нябачная сувязь.

“Карней” – гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.

Галоўны герой Карней – мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго – сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, – вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой дадзенасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам – свой Дом?..

У аснове спектакля – апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Карней – мышыная смерць”, а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.

Агульны памер: 6,80 Gb
Фармат файлу: MPEG-4
Відэа: 1920 x 1080 (16:9) at 50 fps (AVC at 6 460 kb/s)
Аўдыё: AAC at 125 kb/s, 2 channels, 48.0 kHz

Здымкі экрана Паказаць

https://i.gyazo.com/476ff8b784d4a17548afc9b3ac8818b5.jpg
https://i.gyazo.com/030decdadbb474115fa0575f68301765.jpg
https://i.gyazo.com/075ad88ac1e670bf8fa27531b50a98d3.jpg
https://i.gyazo.com/f3c14b79d007c4346cfaf09f9dc40fbf.jpg
https://i.gyazo.com/c2cd5b0a7f86ea6151950d4bc45cfce8.jpg

Апошні раз адрэдагавана Лучынка (2023-09-28 00:11:30)

Прычэпкі допісу

Карней (2023). РТБД (VOKA).1080p.mp4.torrent 136.18 кБ, 20 спампоўванняў з 2023-09-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.