Тэма: Смерць як луста хлеба / Smierc jak kromka chleba / 1994 / DVDRip
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Казімеж Куц (Kazimierz Kutz)
Пра фільм: Кіназапіс пра найбольш трагічны эпізод ваеннага стану ў Польшчы — крывавую расправу з рабочымі шахты «Вуек» (Wujek). Казімеж Куц вельмі рэалістычна стварыў патэтычную фрэску пра тыя драматычныя падзеі. Ягоны фільм, які мае неаспрэчную мастацкую вартасць, з’яўляецца адначасова своеасаблівым паклонам адвазе й рашучасці гарнякоў, якія не вагаліся аддаць жыццё за ідэалы Салідарнасці. Катавіцэ, ноч з 12 на 13 снежня 1981 г. Вайсковыя часткі займаюць стратэгічныя пункты гораду. Неўзабаве генерал Ярузэльскі абвесціць па тэлебачанні ўвядзенне ваеннага стану. Група міліцыянтаў, разбіваючы рабочую ахову, выцягвае з кватэры старшыню Камітэту «Салідарнасці» шахты «Вуек». Вестка пра гэта хутка трапляе да гарнякоў. Спачатку яны здзіўленыя, але неўзабаве пачынаецца спантанны пратэст. 14 снежня ў шахце пачынаецца страйк. Рабочыя дамагаюцца адмены ваеннага стану, і вызвалення старшыні камітэту. Перамовы з уладамі заканчваюцца фіяскам. Войска і міліцыя рыхтуюць штурм на шахту.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.14 GiB
Працягласьць: 01:56:15.024
Відэа : DivX 5, 512x384, 25.000 fps, 1 226 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps